Новы Запавет (у перакладзе Ўладзіслава Чарняўскага)

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Матф. Мар. Лук. Иоан. Деян. Иак. 1Пет. 2Пет. 1Иоан. 2Иоан. 3Иоан. Иуд. Рим. 1Кор. 2Кор. Гал. Еф. Фил. Кол. 1Фесс. 2Фесс. 1Тим. 2Тим. Тит. Флм. Евр. Откр.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16

Новы Запавет (у перакладзе Ўладзіслава Чарняўскага)

Ліст да Рымлянаў 1

1 Таму няма выбачэння табе, кожны чалавеча, калі асуджаеш. Ды ў чым асуджаеш іншага, асуджаеш сябе, бо робіш тое самае ты, які асуджаеш.

2 Ведаем бо, што Божы суд справядлівы супраць тых, якія дапускаюцца такога.

3 Ці думаеш, чалавеча, які асуджаеш тых, якія такое робяць, і сам робіш тое ж, што ты ўцячэш ад суда Божага?

4 Ці пагарджаеш багаццем дабраты, цярплівасці і вялікадушнасці Яго, не разумеючы, што дабрата Божая прыводзіць цябе да навяртання?

5 Дзеля закамянеласці тваёй і ненавернутага сэрца рыхтуеш сабе гнеў на дзень гневу і аб'явы справядлівага суда Божага,

6 Які аддасць кожнаму паводле яго ўчынкаў:

7 тым, што праз стойкасць у добрых учынках шукаюць славы, пашаны і несмяротнасці - жыццё вечнае;

8 а тым, што ўпорыстыя і за праўдай ісці не хочуць, але падпарадкоўваюцца нягоднасці - гнеў і лютасць.

9 Пакуты і прыгнёт на кожную душу для людзей, што чыняць ліха, перш на Юдэя, і на Грэка.

10 Хвала, і пашана, і супакой усякаму, хто чыніць дабро, найперш Юдэю, і Грэку.

11 Бо ў Бога няма зважання на асобу.

12 Тыя, што без закону саграшылі, без закону і загінуць, а тыя, што пры законе саграшылі, законам будуць асуджаны.

13 Бо не тыя, што слухаюць закон, справядлівыя ў Бога, але тыя, што выконваюць закон, будуць апраўданы.

14 Бо калі пагане, не маючы ніякага закону, па прыродзе робяць тое, што па закону, дык, не маючы закону, яны самі сабе закон.

15 Паказваюць яны, што змест закону напісаны ў іх сэрцах, пра гэта сведчыць іх сумленне і думкі, якія то абвінавачваюць, то апраўдваюць адна адну,

16 у той дзень, калі Бог будзе судзіць праз Ісуса Хрыста таемныя [справы] людзей, паводле майго дабравесця.

17 Калі ты завешся Юдэем, і ўпэўнены ў законе, і выхваляеш Бога,

18 ды, навучаны законам, ведаеш волю [Яго], і разумееш, што лепшае,

19 і перакананы, што ты - павадыр сляпых, святло для тых, што ў цемры,

20 выхавацель неразумных, настаўнік маладых, і маеш у законе прыклад ведаў і праўды, -

21 дык як жа ты вучыш другога, а сябе самога не вучыш? Ты, які прапаведуеш, што нельга красці, крадзеш?

22 Кажучы, што нельга чужаложыць, чужаложыш? Брыдзішся ідаламі, і абкрадаеш святыню?

23 Выхваляеш закон, а, парушаючы закон, Бога зневажаеш?

24 Як напісана: "З-за вас між паганаў блюзняць на імя Божае".

25 Абразанне тады карыснае, калі падпарадкоўваешся закону. Калі ж ты парушальнік закону, то абразанне тваё сталася неабразаннем.

26 А калі неабрэзаны падпарадкоўваецца пастановам закону, дык ці ж яго неабразанне не палічыцца яму за абразанне?

27 Дык вось той, хто па прыродзе неабрэзаны, але выконвае закон, будзе судзіць цябе, парушальніка закону, які ведае літару закону і абрэзаны.

28 Бо не той Юдэй, хто такі з выгляду, ды не тое абразанне, якое відаць на целе,

29 але той, хто ўнутры Юдэй, і абразанне якога ў сэрцы па духу, а не паводле літары; такому і пахвала не ад людзей, а ад Бога.