Новы Запавет (у перакладзе Ўладзіслава Чарняўскага)

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Матф. Мар. Лук. Иоан. Деян. Иак. 1Пет. 2Пет. 1Иоан. 2Иоан. 3Иоан. Иуд. Рим. 1Кор. 2Кор. Гал. Еф. Фил. Кол. 1Фесс. 2Фесс. 1Тим. 2Тим. Тит. Флм. Евр. Откр.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22

Новы Запавет (у перакладзе Ўладзіслава Чарняўскага)

Адкрыццё апостала Яна Багаслова 1

1 Анёлу царквы, што ў Эфесе, напішы: Вось што кажа Той, Які трымае сем зорак у Сваёй правай руцэ, Які ходзіць пасярод сямі залатых светачаў:

2 Я ведаю ўчынкі твае, і працу, і цярплівасць тваю, і што не можаш пераносіць ліхіх, і што выпрабаваў ты тых, якія называюць сябе апосталамі, а імі не ёсць, і знайшоў іх ашуканцамі.

3 І маеш ты цярплівасць, і перанёс шмат ты дзеля імя Майго, і не знямогся.

4 Але маю Я супраць цябе тое, што пакінуў ты сваю першую любоў.

5 Памятай тады, адкуль ты ўпаў, і навярніся, і выконвай першыя ўчынкі. Інакш бо прыйду да цябе і зрушу твой светач са свайго месца, калі не навернешся.

6 Але маеш тое, што ненавідзіш справы Мікалаітаў, якіх і Я ненавіджу.

7 Хто мае вуха, няхай слухае, што Дух кажа цэрквам: пераможцу дам Я спажываць з дрэва жыцця, якое ў раі Божым.

8 І анёлу царквы, што ў Смірне, напішы: вось што кажа Першы і Апошні, Які быў мёртвы і ажыў:

9 Ведаю прыгнёт твой і беднасць тваю, але ты багаты; і зневажанні тых, якія называюць сябе Юдэямі, а імі не ёсць, бо яны - сінагога шатана.

10 Нічога не бойся з таго, што трэба табе перанесці. Вось жа, пашле некаторых з вас д'ябал у вязніцу, каб вас выпрабаваць, і будзеце цярпець гора на працягу дзесяці дзён. Будзь верны аж да смерці, і дам табе вянец жыцця.

11 Хто мае вуха, няхай слухае, што Дух кажа цэрквам: хто пераможа, другой смерці не сустрэне.

12 І анёлу царквы, што ў Пергаме, напішы: гэта кажа Той, Хто мае меч двусечны востры:

13 Ведаю ўчынкі твае, і што жывеш, дзе пасад шатана, і трымаеш імя Маё, і не выракся ты Маёй веры нават у тыя дні, калі ў вас, дзе пражывае шатан, быў забіты Мой верны сведка Антыпа.

14 Аднак трохі маю супраць цябе, бо маеш там тых, якія трымаюцца навукі Балаама, які вучыў Балака пасылаць згаршэнне на сыноў Ізраэлевых , каб елі ахвяры ідалам і займаліся распустай.

15 І ты маеш таксама такіх, што трымаюцца навукі Мікалаітаў.

16 Дзеля таго навярніся, бо калі не, дык хутка прыйду да цябе і буду ваяваць з імі мячом вуснаў Маіх.

17 Хто мае вуха, няхай слухае, што Дух кажа цэрквам: пераможцу дам Я манну таемную і дам яму белы камень, а на камені напісанае новае імя, якога не ведае ніхто, толькі той, хто атрымае.

18 І анёлу царквы, што ў Тыятыры, напішы: гэта вось кажа Сын Божы, Які мае вочы быццам полымя агню, а ногі падобныя да бронзы.

19 Ведаю ўчынкі твае, і любоў, і веру тваю, і служэнне, і цярплівасць тваю, і учынкі твае апошнія больш шматлікія, чым раней.

20 Аднак маю трохі супраць цябе, што дапускаеш жанчыне Езабэлі, якая называе сябе прарочыцай, вучыць і зводзіць слуг Маіх, каб распуснічалі і спажывалі ахвяры для ідалаў.

21 І даў Я ёй час навярнуцца, але яна не хоча за сваю распусту пакаяцца.

22 Вось жа, кіну яе на ложак, і тых, што з ёй чужаложаць, у вялікае гора, хіба што пакаяліся б за правіны свае.

23 І дзяцей яе пакараю смерцю, і няхай усе цэрквы даведаюцца, што Я - Той, Які пранікае вантробы і сэрцы, і дам кожнаму паводле ўчынкаў яго.

24 Вам жа кажу ды іншым, што ёсць у Тыятыры, якія не прызнаюць гэтае навукі і якія не спазналі, як кажуць, бяздонняў шатанскіх, што не пашлю на вас іншай цяжкасці,

25 апроч той, якую маеце; трымайцеся, пакуль да вас прыйду.

26 А хто пераможа і захавае аж да канца справы Мае, таму дам уладу над паганамі,

27 і валадарыць будзе над імі кіем жалезным, крышачы іх, быццам посуд гліняны,

28 як і Я атрымаў ад Айца Майго, і дам яму раннюю зорку.

29 Хто мае вуха, няхай слухае, што Дух кажа цэрквам.