Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Быт. Исх. Лев. Чис. Втор. Иис. Суд. Руф. 1Цар. 2Цар. 3Цар. 4Цар. 1Пар. 2Пар. Ездр. Неем. Есф. Иов. Пс. Прит. Еккл. Песн. Ис. Иер. Плач. Иез. Дан. Ос. Иоил. Ам. Авд. Ион. Мих. Наум. Авв. Соф. Агг. Зах. Мал. Матф. Мар. Лук. Иоан. Деян. Иак. 1Пет. 2Пет. 1Иоан. 2Иоан. 3Иоан. Иуд. Рим. 1Кор. 2Кор. Гал. Еф. Фил. Кол. 1Фесс. 2Фесс. 1Тим. 2Тим. Тит. Флм. Евр. Откр.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22

Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи

Адкрыцьцё 1

1 Адкрыцьцё Ісуса Хрыста, якое даў Яму Бог, каб паказаць рабам Сваім, што мае быць неўзабаве. І Ён паказаў, паслаўшы яго праз Свайго анёла рабу Свайму Яну,

2 які сьведчыў пра слова Божае і сьведчаньне Ісуса Хрыста, і што сам бачыў.

3 Дабрашчасны, хто чытае і слухае словы прароцтва гэтага і выконвае напісанае ў ім; бо час блізкі.

4 Ян сямі цэрквам, якія ў Азіі: мілата вам і мір ад Таго, Які ёсьць, і быў, і прыйдзе, і ад сямі духаў, што перад тронам Ягоным,

5 і ад Ісуса Хрыста, Які ёсьць сьведка верны, Першынец зь мёртвых і ‹ладар цароў зямных; Яму, Хто палюбіў нас і адмыў нас ад грахоў нашых Крывёю Сваёю,

6 і зрабіў нас царамі і сьвятарамі Богу і Айцу Свайму, слава і ўлада на векі вечныя, амін.

7 "Вось, ідзе з хмарамі; і ўгледзіць яго кожнае вока, і тыя, што "пракалолі Яго"; і заплачуць перад Ім усе плямёны зямныя". Так, амін.

8 Я ёсьць Альфа і Амэга, пачатак і канец, кажа Гасподзь, Які ёсьць, і быў, і прыйдзе, Усеўладны.

9 Я Ян, брат ваш і супольнік у скрусе і ў валадарстве і ў цярпеньнях Ісуса Хрыста, быў на востраве, які называецца Патмос, за слова Божае і за сьведчаньне Ісуса Хрыста.

10 Я быў у духу ў дзень нядзельны і чуў за сабою гучны голас, быццам трубны, які казаў: "Я ёсьць Альфа і Амэга, першы і апошні";

11 тое, што бачыш, напішы ў кнігу і пашлі цэрквам, якія ў Азіі: у Эфэс і ў Сьмірну, і ў Пергам і ў Фіятыру, і ў Сардыс, і ў Філядэльфію і ў Лаадыкію.

12 Я абярнуўся, каб убачыць, чый голас прамаўляў да мяне; і абярнуўшыся, убачыў сем залатых сьветачаў

13 і, пасярод сямі сьветачаў, падобнага на Сына Чалавечага, ахінутага ў падыр і на грудзях аперазанага залатым пасам:

14 галава ў Яго і валасы белыя, як белая воўна, як сьнег; і вочы ў Яго - як полымя вогненнае;

15 і ногі ў Яго падобныя да халкалівану, як распаленыя ў печы; і голас у Яго - як шум водаў вялікіх.

16 Ён трымаў у правіцы Сваёй сем зорак, і з вуснаў ягоных выходзіў востры з двух бакоў меч; і аблічча ў Яго - нібы сонца, што зьзяе ў сіле сваёй.

17 І калі я ўбачыў Яго, дык ўпаў да ног Ягоных, нібы мёртвы. І Ён усклаў на мяне правіцу Сваю і сказаў мне: ня бойся; Я ёсьць першы і апошні

18 і жывы; і быў мёртвы, і вось, жывы на векі вечныя, амін; і маю ключы пекла і сьмерці.

19 Дык вось, напішы, што ты бачыў, і што ёсьць, і што будзе пасьля гэтага.

20 Таямніца сямі зорак, якія ты бачыў у правіцы Маёй, і сямі залатых сьветачаў: сем зорак - анёлы сямі цэркваў; а сем сьветачаў, якія ты бачыў, - сем цэркваў.