Новы Запавет (у перакладзе Ўладзіслава Чарняўскага)

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Матф. Мар. Лук. Иоан. Деян. Иак. 1Пет. 2Пет. 1Иоан. 2Иоан. 3Иоан. Иуд. Рим. 1Кор. 2Кор. Гал. Еф. Фил. Кол. 1Фесс. 2Фесс. 1Тим. 2Тим. Тит. Флм. Евр. Откр.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4

Новы Запавет (у перакладзе Ўладзіслава Чарняўскага)

Ліст да Піліпцаў 1

1 І калі ёсць якое пацяшэнне ў Хрысце, калі ёсць якая патоля любові, калі ёсць якая супольнасць духа, калі ёсць спачуванне і міласэрнасць,

2 напоўніце мяне радасцю, тое самае разумеючы, тую самую маючы любоў, аднадушныя і аднадумныя,

3 нічога не робячы праз перакорлівасць ці праз пустую славу, але ў пакоры адны другіх за вышэйшых прымаючы.

4 Не пра сябе кожны клапаціся, але і пра іншых.

5 Тое хай у вас думаецца, што і ў Хрысце Ісусе,

6 Які, маючы постаць Божую, не лічыў Сваім здабыткам роўнасць з Богам,

7 але прынізіў Самога Сябе, прымаючы постаць слугі і стаўшыся на падобнасць людзей; і па знешнасці прызнаваны за чалавека,

8 упакорыў Самога Сябе, стаўшыся паслухмяным ажно да смерці, і нават смерці крыжовай.

9 Дзеля таго і Бог узвысіў Яго і даў Яму імя, якое вышэй за ўсякае імя,

10 каб прад імем Ісуса схілілася кожнае калена на небе, на зямлі і пад зямлёй,

11 і каб кожны язык вызнаваў: "Ісус Хрыстос ёсць Госпад!", на славу Бога Айца.

12 Дык вось, дарагія мае, як заўжды былі вы паслухмянымі, не толькі ў маёй прысутнасці, але тым больш цяпер, калі я адсутнічаю, са страхам і трымценнем клапаціцеся пра сваё збаўленне.

13 Бо з ласкавасці Сваёй Бог з'яўляецца ў вас прычынай і хацець, і дзейнічаць.

14 Усё рабіце без наракання і хістання,

15 каб вы былі без заганы і простымі, дзяцьмі Божымі без віны між народа сапсаванага і крывадушнага, пасярод якога свеціце, як светачы ў свеце,

16 трымаючыся слова жыцця на славу маю ў дзень Хрыстовы, што я не дарма бег і не дарма працаваў.

17 Але калі я і ахвяруюся за ахвяру і служэнне вашай веры, цешуся і радуюся разам з вамі ўсімі.

18 З гэтага і вы цешцеся і радуйцеся разам са мною.

19 Маю надзею ў Госпадзе Ісусе, што ў хуткім часе прышлю да вас Цімафея, каб мог быць спакойны, даведаўшыся, што ў вас.

20 Бо нікога не маю такога роўнага душою, хто б так шчыра рупіўся пра вас.

21 Бо ўсе аб сваім клапоцяцца, а не аб тым, што Ісуса Хрыста.

22 Спрактыкаванасць яго ведаеце, бо, як сын бацьку, так ён мне служыў у дабравешчанні.

23 Такога вось спадзяюся паслаць, як толькі даведаюся, што ў мяне.

24 Упэўнены я таксама ў Госпадзе, што і сам неўзабаве прыбуду да вас.

25 Палічыў я неабходным паслаць да вас Эпафрадыта, брата, і супрацоўніка, і супольніка змагання майго, вашага ж пасланца і дапаможцу ў маёй патрэбе,

26 бо ён тужыў па вас усіх і быў засмучаны, што вы чулі пра яго хваробу.

27 Бо расхварэўся ён тут аж да смерці, але Бог пашкадаваў яго, і не толькі яго, але, па праўдзе, і мяне, каб я не меў смутку да смутку.

28 Дык я паслаў яго хутчэй, каб, убачыўшы яго, ізноў вы цешыліся і каб я не сумаваў.

29 Прыміце ж яго з усёй радасцю ў Госпадзе і майце яго ў пашане,

30 бо ён для справы Хрыстовай блізкі быў смерці, не дбаючы пра жыццё сваё, каб выканаць тое, чаго вам не хапала ў служэнні мне.