НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Мт. Мк. Лк. Ян. Дз. Рым. 1Кар. 2Кар. Гал. Эф. Флп. Кал. 1Тэс. 2Тэс. 1Цім. 2Цім. Тит. Флм. Гбр. Як. 1П. 2П. 1Ян. 2Ян. 3Ян. Юд. Адкр.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Подле сьвятога Мацьвея 9

І, уступіўшы ў струг, пераплыў і прышоў да места Свайго.

2 I вось, прынесьлі да Яго хворага паляржаванага, на пасьцелі ляжачага. I Ісус, бачачы веру іхную, сказаў паляржаванаму: „Асьмелься, дзяцё! дараваны табе грахі твае“.

3 I, вось, некатрыя з кніжнікаў сказалі самы ў сабе: „Гэты блявузґае“.

4 А Ісус, ведаючы думкі іхныя, сказаў: „Чаму думаеце благое ў сэрцах сваіх?

5 Во што лягчэй сказаць: ‘Дараваны табе грахі’, ці сказаць: ‘Устань а йдзі’?

6 Але каб вы ведалі, што Сын Людзкі мае ўладу на зямлі дараваць грахі“ (тады кажа да паляржаванага): „Устань, вазьмі пасьцелю сваю і йдзі да дому свайго“.

7 I ён устаў, і пайшоў да дому свайго.

8 I як груды бачылі гэта, палохаліся й хвалілі Бога, Каторы даў такую моц людзём.

9 I як Ісус адыходзіў адгэнуль, Ён абачыў чалавека, ля збору мыта седзячага, званага Мацьвеям, і сказаў яму: „Ідзі за Імною“. I ён устаў а пайшоў за Ім.

10 I сталася, як Ісус узьляжаў за сталом у доме, і вось, шмат мытнікаў а грэшнікаў, прышоўшы, узьляжалі зь Ісусам а з вучанікамі Ягонымі.

11 I як фарысэі абачылі гэта, яны сказалі вучанікам Ягоным: „Чаму есьць Вучыцель ваш із мытнікамі а грэшнікамі?“

12 Ісус жа, пачуўшы гэта, сказаў ім: „Не здаровыя патрабуюць лекара, але хворыя.

13 Пайдзіце ж і наўчыцеся ж, што знача: ‘міласэрдзя хачу, а не аброку’? бо Я прышоў прыгукаць не справядлівых, але грэшнікаў да каяты“.

14 Тады дабліжыліся да Яго вучанікі Яанавы, кажучы: „Чаму мы а фарысэі постуем часта, а вучанікі Твае ня постуюць?“.

15 I сказаў ім Ісус: „Ці могуць смуціцца сынове вясельнага палацу, пакуль ізь імі малады? Але настануць дні, калі адыймуць у іх маладога, і тады будуць поставаць.

16 I ніхто да старога адзецьця не прышывае лапіка зь няваленага сукна, бо нова прышытае сьцягнецца, і дзірка будзе горшая.

17 I не наліваюць віна маладога ў скураныя мяхі старыя, бо мяхі парвуцца, і віно выцякае, і мяхі гінуць; але наліваюць віно маладое ў мяхі новыя, і захаваецца адно й другое.

18 Як Ён казаў гэта ім, вось, нейкі старац прышоў і пакланіўся Яму, кажучы: „Дачка мая кагадзе памерла, але прыйдзі і ўзлажы руку Сваю на яе, і яна ажывець“.

19 I, устаўшы, Ісус пайшоў за ім, і вучанікі Ягоныя.

20 I вось, жонка, двананцаць год хворая на крывацеч, дабліжылася адзаду і даткнулася да кутаса адзецьця Ягонага;

21 Бо яна казала сама сабе: „Калі адно даткнуся да адзецьця Ягонага, ачуняю“.

22 Ісус жа, абярнуўшыся й абачыўшы яе, сказаў: „Асьмелься, дачка, вера твая ўздаравіла цябе“. I жонка з тае гадзіны была ўздароўлена.

23 I як прышоў Ісус да дому старцовага і абачыў грыцоў на жалейцы а галасуючы люд,

24 Сказаў: „Адыйдзіце, бо дзеўка не памерла, але сьпіць“. I сьміяліся зь Яго.

25 Але як груд вывялі, Ён, увыйшоўшы, узяў яе за руку, і дзеўка паднялася.

26 I разыйшліся галасы праз гэта па ўсей зямлі тэй.

27 Як Ісус ішоў стуль, за Ім ішло двух нявісных, крычачы а кажучы: „Сыну Давідаў, зьмілуйся над намі!“.

28 А як Ён прышоў да дому, нявісныя дабліжыліся да Яго. I кажа ім Ісус: „Ці верыце, што Я магу гэта зрабіць?“ Яны кажуць Яму: „Але, Спадару!“.

29 Тады Ён даткнуўся да ачоў іхных і сказаў: „Подле веры вашае няхай станецца вам“.

30 I адчыніліся вочы іхныя. I Ісус стродка сказаў ім: „Глядзіце, каб ніхто не даведаўся“.

31 А яны, вышаўшы, разгаласілі празь Яго па ўсей зямлі тэй.

32 Як жа тыя выходзілі, то прывялі да Яго немага, апанаванага нячысьцікам.

33 I, як нячысьцік быў выгнаны, немы пачаў гукаць. I груды, дзівуючыся, гукалі: „Ніколі ня было такое зьявы ў Ізраелю“.

34 А фарысэі гукалі: „Ён выганяе нячысьцікаў моцаю князя нячысьцікаў“.

35 I хадзіў Ісус па ўсіх местах а сёлах, вучачы ў бажніцах іхных, абяшчаючы Евангелю гаспадарства і ўздараўляючы ўсялякую хваробу а ўсялякае няўздоленьне памеж люду.

36 Бачачы груды, Ён зжаліўся над імі, што яны былі высіленыя а расьцярушаныя, як авечкі, пастыра ня маючыя.

37 Тады кажа Ён вучанікам Сваім: „Жніва запраўды шмат, але работнікаў мала;

38 Дык маліце Спадара жніва, каб высунуў работнікаў на жніво Свае“.