Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Матф. Мар. Лук. Иоан.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Святое Дабравесце паводле Матфея 9

1 Ён, увайшоўшы ў лодку,
пераплыў і прыйшоў у Свой горад.

2 І вось, прынеслі да Яго паралізаванага,
пакладзенага на пасцелі.
І ўбачыўшы веру іхнюю, Іісус сказаў паралізаванаму:
мацуйся, сыне! даруюцца табе грахі твае.

3 І вось, некаторыя кніжнікі
сказалі самі сабе: Ён блюзнерыць.

4 А Іісус, зразумеўшы помыслы іх, сказаў:
навошта вы намышляеце ліхое ў сэрцах вашых?

5 бо што лягчэй – сказаць: "даруюцца табе грахі",
альбо сказаць: "устань і хадзі"?

6 Але каб вы ведалі,
што Сын Чалавечы мае ўладу на зямлі дараваць грахі,
тады кажа паралізаванаму: устань,
вазьмі пасцель тваю і ідзі ў дом твой.

7 І той устаў, узяў пасцель сваю,
і пайшоў у дом свой.

8 А людзі, убачыўшы гэта, дзіву даліся
і праславілі Бога, Які даў такую ўладу людзям.

9 Праходзячы адтуль,
убачыў Іісус чалавека, што сядзеў на мытні,
якога звалі Матфей,
і кажа яму: ідзі за Мною.
І ўстаў той і пайшоў услед за Ім.

10 І сталася, калі Іісус узляжаў у доме, вось,
многія мытнікі і грэшнікі прыйшлі
і ўзлеглі з Ім і вучнямі Ягонымі.

11 І ўбачыўшы гэта, фарысеі сказалі вучням Яго:
навошта Настаўнік ваш есць і п'е з мытнікамі і грэшнікамі?

12 А Іісус, пачуўшы гэта, сказаў ім:
не здаровыя маюць патрэбу ў лекары, а хворыя;

13 ідзіце, навучыцеся,
што азначае: "міласці хачу, а не ахвяры"?,
бо Я прыйшоў заклікаць не праведнікаў,
а грэшнікаў да пакаяння.

14 Тады прыходзяць да Яго вучні Іаанавы
і кажуць: чаму мы і фарысеі посцім многа,
а Твае вучні не посцяць?

15 І сказаў ім Іісус:
ці могуць засмучацца сыны харомаў вясельных, пакуль з імі жаніх?
Але прыйдуць дні, калі адымецца ў іх жаніх,
і тады будуць пасціць.

16 І ніхто не прыстаўляе латкі
з нябеленага палатна да старон адзежыны;
бо зноў прышытае аддзярэ ад старога,
і дзірка будзе яшчэ горшая.

17 Не ўліваюць таксама віна і маладога ў мяхі старыя;
а інакш дзяруцца мяхі,
і віно выцякае,
і мяхі прападаюць;
а віно маладое ўліваюць у новыя мяхі,
і зберагаецца тое і другое.

18 Калі Ён ім гэта казаў, вось,
прыйшоў нейкі начальнік
і, кланяючыся Яму, казаў: дачка мая зараз памерла;
але прыйдзі, ускладзі на яе руку Тваю,
і яна будзе жыць.

19 І ўстаўшы, Іісус пайшоў за ім,
і вучні Яго.

20 І вось, жанчына,
якая дванаццаць гадоў пакутавала ад крывацечы,
падышоўшы ззаду, дакранулася да краю вопраткі Яго,

21 бо яна казала сама сабе:
калі толькі дакрануся да вопраткі Яго, выздаравею.

22 А Іісус, абярнуўшыся і ўбачыўшы яе,
сказаў: мацуйся, дачка!
вера твая ўратавала цябе.
І выздаравела жанчына з таго часу.

23 А як прыйшоў Іісус у начальнікаў дом
і ўбачыў жалейнікаў і збянтэжаны люд,

24 сказаў ім: выйдзіце;
бо не памерла дзяўчына, а спіць.
І насміхаліся з Яго.

25 Калі ж людзі былі высланы,
Ён, увайшоўшы, узяў яе за руку,
і дзяўчына ўстала.

26 І разнеслася вестка пра гэта па ўсёй зямлі той.

27 І калі ішоў адтуль Іісус,
ішлі за Ім двое сляпых
і крычалі: памілуй нас, Іісусе, Сыне Давідаў!

28 І калі Ён прыйшоў у дом, прыступілі да Яго сляпыя.
І кажа ім Іісус: ці верыце, што Я магу зрабіць гэта?
Яны кажуць Яму: так Госпадзе!

29 Тады Ён крануўся вачэй іх
і сказаў: па веры вашай хан будзе вам.

30 І адкрыліся вочы ў іх;
і строга наказаў ім Іісус:
глядзіце, каб ніхто не даведаўся.

31 А яны, выйшаўшы, расказалі пра Яго па ўсёй зямлі той.

32 Калі ж тыя выходзілі,
вось, прывялі да Яго чалавека нямога, апанаванага дэманам.

33 І калі дэман быў выгнаны, нямы пачаў гаварыць.
І люд, дзіву даючыся, казаў:
ніколі не было такога явішча ў Ізраілі.

34 А фарысеі казалі:
сілаю князя дэманскага выганяе Ён дэманаў.

35 І хадзіў Іісус па ўсіх гарадах і па селішчах,
вучачы ў сінагогах іх,
прапаведуючы Дабравесце Царства
і ацаляючы ўсякую хваробу і ўсякую немач у людзях.

36 Бачачы людзей, Ён пашкадаваў іх,
бо яны былі знясіленыя і пакінутыя,
як авечкі без пастуха.

37 Тады кажа вучням Сваім:
жніва многа, ды работнікаў мала;

38 дык маліце Гаспадара жніва,
каб паслаў работнікаў на жніво Сваё.