Новы Запавет (у перакладзе Ўладзіслава Чарняўскага)

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Матф. Мар. Лук. Иоан. Деян. Иак. 1Пет. 2Пет. 1Иоан. 2Иоан. 3Иоан. Иуд. Рим. 1Кор. 2Кор. Гал. Еф. Фил. Кол. 1Фесс. 2Фесс. 1Тим. 2Тим. Тит. Флм. Евр. Откр.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

Новы Запавет (у перакладзе Ўладзіслава Чарняўскага)

Евангелле паводле Мацвея 8

1 І, увайшоўшы ў лодку, Ён пераплыў мора і прыбыў у Свой горад.

2 І вось, прынеслі да Яго спаралізаванага, што ляжаў на ложку. І Ісус, бачачы іх веру, сказаў спаралізаванаму: "Вер, сыне, адпускаюцца твае грахі".

3 І вось, некаторыя з кніжнікаў сказалі самі сабе: "Ён блюзніць".

4 А Ісус, разумеючы думкі іх, сказаў: "Нашто вы надумляеце ліхое ў вашых сэрцах?

5 Бо што лягчэй сказаць: "Адпускаюцца грахі твае", ці сказаць: "Устань і хадзі"?

6 Але каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае на зямлі ўладу адпушчэння грахоў, - гаворыць тады спаралізаванаму: - "Устань, вазьмі ложак твой і ідзі ў дом твой".

7 І той падняўся і пайшоў у дом свой.

8 І, бачачы гэта, натоўпы праняліся страхам і славілі Бога, што даў гэткую ўладу людзям.

9 І, калі адыходзіў адтуль Ісус, убачыў Ён чалавека, на імя Мацвей, які сядзеў пры мытні, і гаворыць яму: "Ідзі за Мной!" І той, падняўшыся, пайшоў за Ім.

10 І сталася, калі Ён узлягаў за сталом у доме, вось, прыйшлі многія мытнікі і грэшнікі і ўзляглі разам з Ісусам і Яго вучнямі.

11 І, бачачы гэта, фарысеі казалі вучням Яго: "Чаму з мытнікамі і грэшнікамі есць ваш Настаўнік?"

12 А Ён, пачуўшы гэта, гаворыць: "Не здаровым трэба лекара, але немачным.

13 Дык ідзіце і навучыцеся, што значыць: "Міласэрнасці хачу, а не ахвяры". Бо Я прыйшоў заклікаць не справядлівых, але грэшнікаў [да пакаяння]".

14 Тады падыходзяць да Яго вучні Яна, кажучы: "Чаму гэта мы і фарысеі часта посцім, а вучні Твае не посцяць?"

15 І гаворыць ім Ісус: "Ці ж могуць вясельнікі сумаваць, пакуль жаніх з імі? Але прыйдуць дні, калі забяруць ад іх жаніха, і тады яны будуць посціць.

16 Бо ніхто не прышывае латы новага сукна да старога адзення, бо яна раздзірае яго і дзіра робіцца большай.

17 Таксама не ўліваюць новае віно ў старыя мяхі, бо тады разрываюцца мяхі, і віно выліваецца, і мяхі прападаюць; але новае віно ўліваюць у новыя мяхі, тады зберагаецца адно і другое".

18 Калі Ён ім гэта гаварыў, вось, адзін начальнік падышоў і пакланіўся Яму, кажучы: "Госпадзе, дачка мая толькі што сканала, але прыйдзі, ускладзі на яе Сваю руку, і яна жыць будзе".

19 І, падняўшыся, Ісус пайшоў за ім, і вучні Яго.

20 І вось, жанчына, якая дванаццаць гадоў пакутавала на крывацечу, падышла ззаду і дакранулася да краю вопраткі Яго.

21 Бо яна казала сама ў сабе: "Калі толькі дакрануся да вопраткі Яго, збаўлена буду".

22 Ісус, павярнуўшыся і ўбачыўшы яе, сказаў: "Вер, дачка, вера твая дала збаўленне табе". І аздароўлена была жанчына ў тую самую гадзіну.

23 А калі прыйшоў Ісус у дом начальніка і убачыў жалейнікаў і натоўп усхваляваны,

24 сказаў: "Разыдзіцеся, не памёрла дзяўчынка, але спіць". І смяяліся з Яго.

25 А калі людзей вывелі, увайшоў і ўзяў яе за руку, і дзяўчынка паднялася.

26 І разышлася вестка пра гэта па ўсёй той зямлі.

27 І, калі Ісус адыходзіў адтуль, ішлі за Ім два сляпыя, якія крычалі і казалі: "Сыне Давідаў, злітуйся над намі!"

28 А калі Ён увайшоў у дом, падышлі да Яго сляпыя, і кажа ім Ісус: "Ці верыце, што Я магу вам гэта зрабіць?" Сказалі Яму: "Несумненна, Госпадзе".

29 Тады Ён дакрануўся да іх вачэй, кажучы: "Хай вам станецца, як вы верыце".

30 І адкрыліся вочы іх. І строга папярэдзіў іх Ісус, кажучы: "Глядзіце, каб ніхто пра гэта не даведаўся".

31 Але яны, адышоўшыся, расславілі аб Ім па ўсёй той зямлі.

32 Па іх адыходзе прывялі да Яго чалавека нямога, апанаванага нячыстым.

33 Калі ж выгнаў нячыстага духа, нямы той загаварыў. Дык дзівіліся людзі і казалі: "Ніколі гэтага не здаралася ў Ізраэлі".

34 Фарысеі ж казалі: "Моцай князя дэманскага выганяе ліхіх духаў".

35 І хадзіў Ісус па ўсіх гарадах і вёсках, навучаючы ў сінагогах, і прапаведуючы добрую вестку Валадарства Божага, і аздараўляючы ўсякую хваробу ды ўсякую немач.

36 І, бачачы мноства людзей, Ісус пашкадаваў іх, бо былі зняможаныя і кінутыя, быццам авечкі, якія не маюць пастыра.

37 Тады кажа Ён вучням Сваім: "Жніва многа, але працаўнікоў мала.

38 Дык прасіце Гаспадара жніва, каб паслаў працаўнікоў на жніво Сваё".