НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Мт. Мк. Лк. Ян. Дз. Рым. 1Кар. 2Кар. Гал. Эф. Флп. Кал. 1Тэс. 2Тэс. 1Цім. 2Цім. Тит. Флм. Гбр. Як. 1П. 2П. 1Ян. 2Ян. 3Ян. Юд. Адкр.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Подле сьвятога Мацьвея 8

1 Як жа зышоў Ён із гары, за Ім пайшло шмат грудоў.

2 I вось, падышоў пракажаны і, кланяючыся Яму, сказаў: „Спадару, калі хочаш, можаш мяне ачысьціць“.

3 Ісус, выцягнуўшы руку, даткнуўся да яго й сказаў: „Хачу, ачысьціся“. I ён якга ачысьціўся ад праказы.

4 I кажа яму Ісус: „Глядзі, нікому не кажы; але пайдзі, пакажыся сьвятару і абрачы дар, які расказаў Масей, на сьветчаньне ім“.

5 А як увыйшоў да Калернауму, да Яго падышоў сотнік і прасіў Яго:

6 „Спадару! дзяцюк мой ляжыць дома, у яго паляруш, і ён вельма мучыцца“.

7 Ісус кажа яму: „Я прыйду і ўздараўлю яго“.

8 Сотнік жа адказаў і сказаў: „Спадару! я ня годзен, каб Ты ўвыйшоў пад страху маю; але скажы толькі слова, і ачуняе слуга мой;

9 Бо я, і людзіна падуладная, і маю пад сабой вояў, кажу аднаму: ‘Пайдзі’, і йдзець; і другому: ‘Прыйдзі’, і прыходзе; і слузе свайму: ‘3рабі гэта’ і робе“.

10 Пачуўшы гэта, Ісус зьдзіваваўся й сказаў ідучым за Ім: „Запраўды кажу вам: у нікім такое веры ў Ізраелю не знайшоў Я.

11 Кажу ж вам, што шмат прыйдзе з усходу і із захаду і засядуць із Абрагамам, Ісаком а Якавам у гаспадарстве нябёсным;

12 А сынове гаспадарства выкінены будуць у цемру навонную; там будзе плач а скрыгот зубамі“.

13 I сказаў Ісус сотніку: „Ідзі, і, як ты ўверыў, няхай будзе табе“. I ачуняў дзяцюк тае ж гадзіны.

14 I прыйшоўшы да дому Пятровага, Ісус абачыў цешчу ягоную, што ляжала й была ў гаручцы.

15 I даткнуўся да рукі ейнае, і гаручка пакінула яе; і яна ўстала а паслугавала ім.

16 Як жа настаў вечар, да Яго прывялі шмат апанаваных злым духам, і Ён выгнаў духоў словам, і ўсіх няўздолюючых уздаравіў,

17 Каб спаўнілася сказанае Ісаям прарокам, што кажа: „Ён узяў на Сябе няўздоленьні нашы і панёс хваробы“.

18 Як Ісус абачыў навокал Сябе вялікія груды, расказаў адплысьці на другі бок.

19 I дабліжыўся адзін із кніжнікаў, і сказаў Яму: „Вучыцелю! я пайду за Табою, куды б Ты ні пайшоў“.

20 I кажа яму Ісус: „Лісы маюць норы, і птушкі нябесныя — гнезды, а сын людзкі ня мае йдзе галавы прытуліць“.

21 Другі ж із вучанікаў Ягоных сказаў Яму: „Спадару! дазволь імне ўперад пайсьці і пахаваць айца свайго“.

22 Але Ісус сказаў яму: „Ідзі за Імною і пакінь мертвым хаваць памерлых сваіх“.

23 I як увыйшоў Ён у струг, за Ім пайшлі вучанікі Ягоныя.

24 I вось, узьнялася вялікая бура на мору, ажно хвалі залівалі струг; а Ён спаў.

25 I, дабліжыўшыся, яны пабудзілі Яго й сказалі: „Спадару! ратуй нас — гінем!“

26 I кажа ім: „Чаму вы баязьлівыя, малаверныя?“ Потым, устаўшы, зганіў вятры а мора, і стала вялікая цішыня.

27 Людзі ж дзіваваліся й сказалі: „Што за Гэты, што вятры а мора слухаюць Яго?“

28 I як Ён прыбыў на другі бок да зямлі Ґерґесынскае, Яго перанялі два апанаваныя д'яблам, вышаўшы з грабоў, надта злыя, ажно ніхто ня мог праходзіць тудэй.

29 I вось, яны закрычэлі: „Што Табе да нас, Ісусе, Сыну Божы? Ты прышоў сюды без пары мучыць нас“.

30 Далёка ж ад іх пасьцілася вялікая чарада сьвіньняў.

31 I нячысьцікі прасілі Яго, кажучы: „Калі выжанеш нас, то пашлі нас у чараду сьвіньняў“.

32 I сказаў ім „Ідзіце“. I яны, вышаўшы, пайшлі ў сьвіньні. I вось, уся чарада сьвіньняў кінулася із стромы ў мора і загінула ў вадзе.

33 Пасучыя ж іх уцяклі і, прышоўшы да места, павядалі праз усе і праз тых апанаваных нячысьцікам.

34 I вось, усё места вышла напярэймы Ісусу і, абачыўшы Яго, малілі, каб Ён адыйшоў ад граніцаў іхных.