Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Матф. Мар. Лук. Иоан.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Святое Дабравесце паводле Матфея 8

1 Калі Ён сышоў з гары,
за Ім следам пайшло мноства людзей.

2 І вось, падышоў пракажоны
і, кланяючыся Яму, сказаў: Госпадзе!
калі хочаш, можаш мяне ачысціць.

3 Іісус, працягнуўшы руку, дакрануўся да яго
і сказаў: хачу, ачысціся.
І адразу ачысціўся той ад праказы.

4 І кажа яму Іісус: глядзі, не кажы нікому;
але ідзі, пакажыся святару,
і прынясі дар, аб якім загадаў Майсей,
на сведчанне ім.

5 Калі ж увайшоў Іісус у Капернаум,
падышоў да Яго сотнік і папрасіў у Яго:

6 Госпадзе!
слуга мой ляжыць дома ў паралічы і моцна пакутуе.

7 Іісус кажа яму: Я прыйду і ацалю яго.

8 А сотнік сказаў Яму ў адказ: Госпадзе!
я не варты, каб Ты ўвайшоў пад мой дах;
але скажы толькі слова, і выздаравее слуга мой;

9 бо і я чалавек падуладны;
і, маючы ў сябе ў падначаленні воінаў,
кажу аднаму: "ідзі", і ідзе;
і другому: "прыйдзі", і прыходзіць;
і слузе майму: "зрабі тое", і робіць.

10 Пачуўшы гэта, Іісус здзівіўся
і сказаў тым, што ішлі за Ім: праўду кажу вам:
і ў Ізраілі не знайшоў Я такое веры.

11 Кажу к вам, што многія з усходу і з захаду прыйдуць
і ўзлягуць з Аўраамам, Ісаакам і Іакавам
у Царстве Нябесным;

12 а сыны царства будуць выкінуты у цемру вонкавую,
там будзе плач і скрыгат зубоў.

13 І сказаў Іісус сотніку: ідзі,
і, як ты вераваў, няхай будзе табе.
І выздаравеў слуга ягоны ў тую ж гадзіну.

14 Прыйшоўшы ў дом Пятра
Іісус убачыў цешчу яго, якая ляжала ў гарачцы,

15 і дакрануўся да рукі яе,
і пакінула яе гарачка;
і ўстала яна і слугавала ім.

16 Калі ж звечарэла,
прывялі да Яго многа людзей, апанаваных дэманамі:
і Ён выгнаў духаў словам
і ўсіх нядужых ацаліў;

17 каб збылося сказанае праз прарока Ісаію, які кажа:
"Ён узяў на Сябе нашы немачы, і хваробы панёс".

18 Калі ж Іісус убачыў вакол Сябе мноства люду,
эагадаў вучням адплысці на той бок.

19 І адзін кніжнік,
падышоўшы, сказаў Яму: Настаўнік!
я пайду за Габою, куды б Ты ні пайшоў.

20 І кажа яму Іісус: лісы маюць норы,
і птушкі нябесныя гнёзды;
а Сын Чалавечы не мае, дзе прыхіліць галаву.

21 А другі, з вучняў, сказаў Яму: Госпадзе,
дазволь мне спярша пайсці і пахаваць майго бацьку.

22 Але Іісус сказаў Яму: ідзі за Мною,
і пакінь мёртвым хаваць сваіх памерлых.

23 І калі ўвайшоў Ён у лодку,
увайшлі за Ім вучні Яго.

24 І вось, бура вялікая сталася на моры,
ажно лодку захліствалі хвалі;
а Ён спаў.

25 І вучні Яго, падышоўшы да Яго, разбудзілі Яго
і сказалі: Госпадзе! ратуй нас, гінем.

26 І кажа ім: чаго вы спалохаліся, малаверы?
Тады, устаўшы, забараніў вятрам і мору,
і сталася ціша вялікая.

27 А людзі, дзівуючыся, казалі: хто Гэты,
што і вятры, і мора слухаюцца Яго?

28 І калі прыплыў Ён на другі бераг у краіну Гергесінскую,
сустрэлі Яго, выйшаўшы з магіл, двое апанаваных дэманамі,
вельмі лютыя,
так што ніхто не мог праходзіць тою дарогаю.

29 І вось, яны закрычалі: што Табе да нас, Іісусе, Сыне Божы?
прыйшоў Ты сюды дачасна мучыць нас.

30 А зводдаль ад іх пасвіўся вялікі гурт свіней.

31 І дэманы прасіліся ў Яго:
калі выганіш нас, дык пашлі нас у гурт свіней.

32 І Ён сказаў ім: ідзіце.
І выйшлі яны, і пайшлі ў гурт свіны.
І вось, кінуўся ўвесь гурт свіней з урвішча ў мора
і загінуў у вадзе.

33 А пастухі паўцякалі
і, прыйшоўшы ў горад, расказалі пра ўсё,
і пра апанаваных дэманамі.

34 І вось, увесь горад выйшаў на сустрэчу Іісусу;
і, убачыўшы Яго, прасілі, каб Ён адышоў ад іх межаў.