Новы Запавет (у перакладзе Ўладзіслава Чарняўскага)

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Матф. Мар. Лук. Иоан. Деян. Иак. 1Пет. 2Пет. 1Иоан. 2Иоан. 3Иоан. Иуд. Рим. 1Кор. 2Кор. Гал. Еф. Фил. Кол. 1Фесс. 2Фесс. 1Тим. 2Тим. Тит. Флм. Евр. Откр.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

Новы Запавет (у перакладзе Ўладзіслава Чарняўскага)

Евангелле паводле Мацвея 7

1 Калі Ісус сышоў з гары, вялікае мноства людзей ішло за Ім следам.

2 І вось пракажоны, падышоўшы, пакланіўся Яму, кажучы: "Госпадзе, калі хочаш, можаш мяне ачысціць".

3 І, працягнуўшы руку, дакрануўся да яго Ісус, кажучы: "Хачу, будзь ачышчаны". І зараз быў ачышчаны ад праказы яго.

4 І гаворыць яму Ісус: "Глядзі, нікому не расказвай, але ідзі, пакажыся святару ды прынясі дар, які загадаў Майсей на сведчанне ім".

5 А калі Ісус увайшоў у Кафарнаўм, падышоў да Яго сотнік, просячы Яго

6 і кажучы: "Госпадзе, мой слуга ляжыць дома спаралізаваны і моцна пакутуе".

7 І гаворыць яму Ісус: "Прыйду і аздараўлю яго".

8 І, адказваючы, сотнік гаворыць: "Госпадзе, я не варты, каб Ты ўвайшоў пад дах мой, але скажы толькі слова, і паздаравее слуга мой.

9 Бо і я - чалавек пры ўладзе, маю пад сабой жаўнераў: кажу аднаму: "Ідзі", і ён ідзе, і другому: "Прыйдзі", і ён прыходзіць; і свайму слузе: "Рабі гэта", і ён робіць".

10 Пачуўшы гэта, Ісус здзівіўся і сказаў тым, што ішлі за Ім: "Сапраўды кажу вам: ні ў кога не знайшоў Я такой веры ў Ізраэлі.

11 Але кажу вам, што многія прыйдуць з усходу і з захаду, і ўзлягуць з Абрагамам, Ізаакам і Якубам у Валадарстве Нябесным.

12 А сыны Валадарства выкінуты будуць у цемру вонкавую: там будзе плач і скрыгатанне зубоў".

13 І сказаў Ісус сотніку: "Ідзі, і, як уверыў, хай так станецца табе". І быў аздароўлены слуга ў тую ж гадзіну.

14 А калі Ісус зайшоў у дом Пётры, убачыў цешчу яго, што ляжала ў гарачцы.

15 І дакрануўся да яе рукі, і гарачка пакінула яе, і яна паднялася і паслугавала ім.

16 Калі ж надышоў вечар, прывялі да Яго многіх апанаваных дэманамі, і Ён выганяў духаў словам ды аздараўляў усіх немачных,

17 каб збылося тое, што сказана было прарокам Ісаем, які казаў: "Ён узяў на Сябе немачы нашыя і панёс хваробы".

18 Ісус, бачачы навокал Сябе вялікае мноства людзей, загадаў плыць праз мора.

19 І адзін кніжнік, падышоўшы, гаворыць Яму: "Настаўнік, і я пайду за Табой следам, куды б Ты ні пайшоў".

20 І кажа яму Ісус: "Лісы маюць норы, і птушкі нябесныя - гнёзды, а Сын Чалавечы не мае, дзе галаву прытуліць".

21 Тады іншы, з вучняў Яго, гаворыць Яму: "Госпадзе, адпусці перш мяне пайсці і пахаваць бацьку майго".

22 Але Ісус гаворыць яму: "Ідзі за Мной і пакінь мёртвым хаваць сваіх мёртвых".

23 І, калі ўвайшоў Ён у лодку, за Ім следам увайшлі вучні Яго,

24 і вось узнялася вялікая бура на моры, так што лодка захліствалася хвалямі, а Ён спаў.

25 І падышлі яны, і абудзілі Яго, кажучы: "Госпадзе, ратуй нас, мы гінем!"

26 І Ён сказаў ім: "Чаму вы так палахлівыя, малаверныя?" Затым, падняўшыся, загадаў вятрам і мору, і наступіла вялікая ціша.

27 А людзі дзівіліся, кажучы: "Хто ж Ён, што і вятры, і мора Яго слухаюць?"

28 А калі Ён пераплыў праз мора ў краіну Гадарэнскую, выйшлі насустрач Яму двое апанаваных дэманамі, якія выходзілі з магіл, і такія страшныя, што ніхто не мог праходзіць гэтаю дарогай.

29 І вось, яны закрычалі, кажучы: "Што Табе да нас, Ісус, Сын Божы? Ці Ты прыйшоў сюды дачасна мучыць нас?"

30 Пасвіўся ж недалёка ад іх вялікі статак свінняў.

31 Тады дэманы прасілі Яго, кажучы: "Калі выганіш нас, пашлі нас у гэты статак свінняў".

32 І Ён гаворыць ім: "Ідзіце!" І тыя, выйшаўшы, перайшлі ў свінняў; і вось, увесь статак з імпэтам кінуўся ў мора са стромы і патануў у вадзе.

33 Пастухі ж уцяклі і, прыйшоўшы ў горад, паведамілі пра ўсё і пра тых, што былі апанаваныя дэманамі.

34 І вось, увесь горад выйшаў насустрач Ісусу і, убачыўшы Яго, прасілі, каб Ён адышоў ад іх межаў.