НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Мт. Мк. Лк. Ян. Дз. Рым. 1Кар. 2Кар. Гал. Эф. Флп. Кал. 1Тэс. 2Тэс. 1Цім. 2Цім. Тит. Флм. Гбр. Як. 1П. 2П. 1Ян. 2Ян. 3Ян. Юд. Адкр.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Подле сьвятога Мацьвея 7

1 „Ня судзіце, каб вас ня судзілі;

2 Бо якім судам судзіце, такім і вас будуць судзіць; і якой мераю мераеце, такой і вам адмераюць.

3 I чаму ты бачыш стрэмку ў воку брата свайго, а бярна ў воку сваім ня чуеш?

4 Або, як скажаш брату свайму: ‘Дазволь, я выму стрэмку з вока твайго’; а во, у воку тваім бярно?

5 Двудушніча! вымі ўперад бярно з вока свайго, і тады абачыш, як выняць стрэмку з вока брата свайго.

6 „Не давайце сьвятасьці сабакам і ня кідайце пэрлаў сваіх перад сьвіньмі, каб яны не патапталі іх нагамі сваімі і, абярнуўшыся, не разарвалі вас.

7 „Прасіце, і дасца вам; шукайце, і знойдзеце; стукайце, і адчыняць вам;

8 Бо кажны просячы адзержуе, і шукаючы знаходзе, і стукаючаму адчыняюць.

9 Ці ё памеж вас такая людзіна, каторая, калі сын ейны папросе ў яе хлеба, падасьць яму камень?

10 I калі папросе рыбы, падасьць яму гада?“

11 Дык, калі вы, будучы благімі, умееце добрае даваць дзяцём сваім, пагатове Айцец ваш нябёсны дасьць добрае просячым у Яго.

12 „Дык у вусім, чаго хочаце, каб вам рабілі людзі, тое самае рабіце вы ім; бо ў гэтым закон а прарокі.

13 „Уходзьце перазь цесную браму, бо шырокая брама й прасторная дарога тыя, што ўводзяць у загубу, і шмат хто ўходзе перазь іх;

14 Бо цесная брама й вузкая дарога тая, што вядзець да жыцьця, і мала хто знаходзе іх.

15 „Сьцеражыцеся хвальшывых прарокаў, што прыходзяць да вас у вадзецьцю авечым, а ўнутры — ваўкі дзярлівыя.

16 „Подле пладоў іхных пазнаеце іх. Ціж зьбіраюць ізь церня віно альбо з асоту фігі?

17 Гэтак усякае дзерва добрае родзе й плады добрыя, а благое дзерва родзе й плады благія.

18 Ня можа дзерва добрае радзіць плады благія, ані дзерва благое радзіць плады добрыя.

19 Кажнае дзерва, што ня родзе плоду добрага, сьцінаюць і кідаюць у цяпло.

20 Дык із пладоў іхных пазнаце іх.

21 „Ня кажны, што кажа Імне: ‘Спадару!’ увыйдзе ў гаспадарства нябёснае, але поўнячы волю Айца Майго, што ў нябёсах.

22 Шмат хто скажа Імне таго дня: ‘Спадару! Спадару! ці не ад Твайго імені мы праракалі? і ці не Тваім імям нячысьцікаў выганялі? і ці не Тваім імям шмат магучых учынкаў чынілі?’

23 I тады азнаймлю ім: “Я ніколі ня знаў вас; адыйдзіце ад Мяне, дзеючыя бяспраўе”.

24 „Дык кажны, хто слухае словы Мае гэтыя і поўне іх, падобны да мужа разумнага, што пастанавіў дом свой на скале;

25 I лінуў лівун, і разьліліся рэкі, і павеялі вятры, і рынуліся на дом тый, і ён не заваліўся, бо закладзены быў на скале.

26 А кажны, хто слухае гэтыя словы Мае і ня поўне іх, будзе падобны да неразважнае людзіны, што пастанавіла дом свой на пяску;

27 I лінуў лівун, і разьліліся рэкі, і павеялі вятры, і рынуліся на дом тый; і ён заваліўся, і быў пад яго вялікі.“

28 I сталася, як Ісус скончыў словы гэтыя, што люд дзіваваўся з навукі Ягонае,

29 Бо Ён вучыў іх, як уладу маючы, а не як іхныя кніжнікі а фарысэі.