Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Матф. Мар. Лук. Иоан.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Святое Дабравесце паводле Матфея 7

1 Не судзіце, каб і вас не судзілі;

2 бо якім судом судзіце, такім вас судзіць будуць;
і якою мераю мераеце, такою і вам адмераецца.

3 І што ты глядзіш на парушынку ў воку брата твайго,
а бервяна ў тваім воку не заўважаеш?

4 Альбо, як скажаш брату свайму:
"Дай, я выму парушынку з вока твайго";
а вось у тваім воку бервяно?

5 Крывадушнік!
вымі спачатку бервяно са свайго вока,
і тады ўбачыш, як выняць парушынку з вока брата твайго.

6 Не давайце святога сабакам
і не кідайце перлаў вашых перад свіннямі,
каб яны не стапталі іх нагамі сваімі
і, абярнуўшыся, не разарвалі вас.

7 Прасіце, і дадзена будзе вам;
шукайце, і знойдзеце;
стукайцеся, і адчыняць вам;

8 бо кожны, хто просіць, атрымлівае,
і, хто шукае, знаходзіць,
і, хто стукаецца, таму адчыняць.

9 Ці ёсць сярод вас такі чалавек,
які, калі папросіць сын ягоны ў яго хлеба,
камень падаў бы яму?

10 і калі рыбы папросіць,
змяю падаў бы яму?

11 Дык вось, калі вы, ліхія,
умееце дары добрыя даваць вашым дзецям,
тым болей Айцец ваш, Які ёсць у нябёсах,
дасць даброты тым, хто просіць у Яго.

12 І вось усё, што хочаце, каб рабілі вам людзі,
тое і вы рабіце ім;
бо ў гэтым закон і прарокі.

13 Уваходзьце вузкімі варотамі;
бо шырокія вароты і прасторная дарога вядуць у пагібель,
і многія ідуць імі;

14 бо вузкія вароты і цесная дарога вядуць у жыццё,
і нямногія знаходзяць іх.

15 Пільнуйцеся ад ілжывых прарокаў,
якія прыходзяць да вас у авечай адзежы,
а ўсярэдзіне — ваўкі драпежныя;

16 па іхніх пладах пазнаеце іх.
Ці ж збіраюць з цярноўніку вінаград,
альбо з дзядоўніку смоквы?

17 Так усякае добрае дрэва родзіць і плады добрыя,
а кепскае дрэва родзіць і плады кепскія:

18 не можа добрае дрэва радзіць кепскія плады,
ні дрэва кепскае радзіць плады добрыя.

19 Усякае дрэва, якое не родзіць плоду добрага,
ссякаюць і кідаюць у агонь.

20 Дык вось, па пладах іхніх пазнаеце іх.

21 Не кожны, хто кажа Мне: "Госпадзі! Госпадзі!"
увойдзе ў Царства Нябеснае,
а той, хто выконвае волю Айца Майго, Які ёсць у нябёсах.

22 Многія скажуць Мне ў той дзень: "Госпадзі! Госпадзі!
ці не ад Твайго імя мы прарочылі?
і ці не Тваім імем дэманаў выганялі?
і ці не Тваім імем многія цуды ўчынялі?"

23 І тады абвяшчу ім: "Я ніколі не знаў вас;
адыдзіце ад Мяне, вы, што робіце беззаконне".

24 Дык вось, кожнага,
хто слухае гэтыя словы Мае і выконвае іх,
параўнаю з мужам разумным,
які збудаваў свой дом на камені;

25 і паліўся дождж,
і разліліся рэкі,
і падзьмулі вятры,
і рынуліся на той дом;
і ён не ўпаў,
бо закладзены быў на камені.

26 А кожны,
хто слухае гэтыя словы Мае і не выконвае іх,
падобны будзе да мужа неразважлівага,
які збудаваў свой дом на пяску;

27 і паліўся дождж,
і разліліся рэкі,
і падзьмулі вятры,
і налеглі на дом той;
і ён абваліўся, і было падзенне яго вялікае.

28 І сталася, калі Іісус выказаў гэтыя словы,
вельмі здзіўляліся людзі вучэнню Яго,

29 бо Ён іх вучыў як той, хто мае ўладу,
а не як кніжнікі і фарысеі.