Новы Запавет (у перакладзе Ўладзіслава Чарняўскага)

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Матф. Мар. Лук. Иоан. Деян. Иак. 1Пет. 2Пет. 1Иоан. 2Иоан. 3Иоан. Иуд. Рим. 1Кор. 2Кор. Гал. Еф. Фил. Кол. 1Фесс. 2Фесс. 1Тим. 2Тим. Тит. Флм. Евр. Откр.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

Новы Запавет (у перакладзе Ўладзіслава Чарняўскага)

Евангелле паводле Мацвея 6

1 Не судзіце, каб вас не судзілі.

2 Бо якім судом вы будзеце судзіць, такім і вас асудзяць, і якою меркай вы будзеце мерыць, такою вам будуць мерыць.

3 Чаму ж ты ў воку брата твайго сцяблінку бачыш, а бервяна ў сваім воку не бачыш?

4 Або як жа скажаш брату твайму: "Дазволь, я выцягну сцяблінку з вока твайго", - а вось бервяно ў воку тваім?

5 Крывадушнік, выкінь перш бервяно з свайго вока і тады ўгледзіш, як выняць сцяблінку з вока брата твайго.

6 Не давайце сабакам святога, ды не кідайце пэрлаў вашых перад свіннямі, каб яны не стапталі іх нагамі сваімі ды, павярнуўшыся, не разарвалі вас.

7 Прасіце - і будзе вам дадзена. Шукайце - і знойдзеце. Стукайце - і адчыняць вам.

8 Бо кожны, хто просіць, атрымлівае; і хто шукае, знаходзіць; і хто стукаецца, таму адчыняюць.

9 Ці ёсць між вамі чалавек, які дасць сыну свайму камень, калі ён просіць хлеба?

10 Або, калі папросіць рыбу, дасць яму змяю?

11 Дык калі вы, ліхія, навучыліся даваць сынам сваім добрыя дарункі, дык куды больш Айцец ваш, Які ёсць у небе, дасць добрае тым, што просяць у Яго.

12 І ўсё, што толькі хочаце, каб вам рабілі людзі, вы і самі ім рабіце. Гэта ёсць закон і прарокі.

13 Уваходзьце праз цесную браму, бо шырокая брама і прасторная дарога вядзе на загубу, ды многа такіх, што праз іх ідуць.

14 А якая ж цесная брама і вузкая дарога, што вядзе да жыцця, і нямнога такіх, што знаходзяць яе.

15 Сцеражыцеся фальшывых прарокаў, што прыходзяць да вас у авечым адзенні, а ў сярэдзіне яны ваўкі драпежныя.

16 Па пладах іх пазнаеце іх. Няўжо збіраюць з церня вінаград або з чыліму фігі?

17 Так кожнае дрэва добрае родзіць добрыя плады, а благое - благія.

18 Не можа дрэва добрае радзіць плады благія, а дрэва благое радзіць плады добрыя.

19 Кожнае дрэва, якое не родзіць добрага плода, будзе ссечана і кінута ў агонь.

20 Такім чынам, па пладах іх пазнаеце іх.

21 Не кожны, хто кажа Мне: "Госпадзе, Госпадзе", увойдзе ў Валадарства Нябеснае, але той, хто выконвае волю Айца Майго, Які ёсць у небе.

22 Многія скажуць Мне ў той дзень: "Госпадзе, Госпадзе! Няўжо мы не праракавалі ў імя Тваё? Ды ці не ў імя Тваё выганялі дэманаў? Ды ці не ў імя Тваё ўчынялі цуды?"

23 А Я тады абвяшчу ім: "Ніколі Я вас не ведаў. Ідзіце прэч ад Мяне, вы, што творыце беззаконне".

24 Такім чынам, кожны, хто слухае гэтыя словы Мае ды выконвае іх, прыпадобніцца да чалавека разумнага, які збудаваў свой дом на камені.

25 І пайшоў дождж, і разліліся рэкі, і падулі вятры, і абрынуліся на той дом, і ён не ўпаў, бо быў пабудаваны на камені.

26 А кожны, хто слухае Мае словы і не выконвае іх, прыпадобніцца да чалавека неразумнага, які збудаваў свой дом на пяску.

27 І пайшоў дождж, і разліліся рэкі, і падулі вятры, і абрынуліся на той дом, і ён упаў, і вялікім было яго падзенне".

28 І сталася, калі Ісус скончыў гэтыя словы, дзівіліся многія людзі з вучэння Яго.

29 Бо вучыў Ён іх як Той, Хто мае ўладу, а не як кніжнікі іх.