Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Матф. Мар. Лук. Иоан.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Святое Дабравесце паводле Матфея 6

1 Глядзіце, не выстаўляйце праведнасці вашай
перад людзьмі, каб яны бачылі вас:
інакш няма вам узнагароды ад Айца вашага,
Які ёсць у нябёсах.

2 Дык вось, калі даеш міласціну,
не трубі перад сабою,
як робяць крывадушнікі ў сінагогах і на вуліцах,
каб услаўлялі іх людзі.
Праўду кажу вам: яны атрымліваюць узнагароду сваю.

3 У цябе ж, калі даеш міласціну,
няхай не велае левая рука твая, што робіць правая,

4 каб міласціна твая была ў тайнасці,
і Айцец твой, Які бачыць у тайнасці, аддасць табе на яве.

5 І калі молішся, не будзь, як крывадушнікі,
што любяць у сінагогах і на рагах вуліц, стоячы, маліцца,
каб выставіцца перад людзьмі.
Праўду кажу вам, што яны атрымліваюць узнагароду сваю.

6 Ты ж, калі молішся,
зайдзі ў пакой твой і, зачыніўшы дзверы твае,
памаліся Айцу твайму, Які ў тайнасці;
і Айцен твой, Які бачыць у тайнасці, аддасць табе на яве.

7 А молячыся,
не гаварыце лішняга, бы язычнікі;
бо яны думаюць, што ў мнагаслоўі сваім пачутыя будуць;

8 дык не будзьце ж падобныя да іх;
бо ведае Айцец ваш, у чым вы маеце патрэбу,
раней, чым вы ў Яго папросіце.

9 Дык вось, маліцеся так:
Ойча наш, Які ёсць у нябёсах!
Няхай свяціцца імя Тваё;

10 Няхай прыйдзе Царства Тваё;
няхай будзе воля Твая як на небе, і на зямлі;

11 хлеб наш надзённы дай нам сёння;

12 і даруй нам даўгі нашы,
як і мы даруем даўжнікам нашым;

13 і не ўвядзі нас у спакусу,
але збаў нас ад ліхога;
бо Тваё ёсць Царства і сіла і слава навекі.
Амінь.

14 Бо калі вы будзеце дараваць людзям правіны іх,
дык даруе і вам Айцец ваш Нябесны;

15 а як не будзеце дараваць людзям іх правінаў,
дык і Айцец ваш не даруе вам правінаў вашых.

16 І калі посціце,
не будзьце панурыя, як крывадушнікі;
бо яны памрочваюць абліччы свае,
каб паказаць сябе людзям поснікамі.
Праўду кажу вам, што яны атрымліваюць узнагароду сваю.

17 А ты, калі посціш,
намасці галаву тваю і ўмый аблічча тваё,

18 каб явіцца поснікам не перад людзьмі,
а перад Айцом тваім, Які ў тайнасці;
і Айцец твой, Які бачыць у тайнасці, аддасць табе на яве.

19 Не збірайце сабе скарбаў на зямлі,
дзе моль і ржа нішчаць
і дзе зладзеі падкопваюцца і крадуць:

20 а збірайце сабе скарбы на небе,
дзе ні моль, ні ржа не знішчаюць
і дзе зладзеі не падкопваюцца і не крадуць;

21 бо дзе скарб ваш,
там будзе і сэрца ваша.

22 Свяцільнік целу ёсць вока.
Дык вось, калі вока тваё будзе чыстае,
то ўсё цела тваё светлае будзе;

23 калі ж вока тваё будзе ліхое,
то ўсё цела тваё цёмнае будзе.
І вось, калі святло, якое ў табе, — цемра,
дык якая ж цемра?

24 Ніхто не можа служыць двум гаспадарам:
бо альбо аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць;
альбо аднаго пачне трымацца, а другім будзе пагарджаць.
Не можаце служыць Богу і мамоне.

25 Таму кажу вам:
не турбуйцеся дзеля душы вашае,
што вам есці і што піць,
ні дзеля цела вашага, у што апрануцца.
Ці ж душа не большая за ежу, і цела — за вопратку?

26 Зірніце на птушак нябесных:
яны не сеюць, ні жнуць, ні збіраюць у жытніцы;
і Айцец ваш Нябесны корміць іх.
Ці ж вы не намнога лепшыя за іх?

27 Ды і хто з вас, турбуючыся,
можа дадаць сабе росту хоць на адзін локаць?

28 І пра вопратку што турбуецеся?
Паглядзіце на лілеі палявыя, як яны растуць:
не працуюць, ні прадуць;

29 але кажу вам, што і Саламон ва ўсёй славе сваёй
не апранаўся так, як кожная з іх;

30 калі ж траву палявую,
якая сёння ёсць, а заўтра будзе кінута ў печ,
Бог так апранае,
наколькі ж болей вас, малаверы!

31 Дык вось, не турбуйцеся
і не кажыце: "што нам есці?"
альбо: "што піць?"
альбо: "у што апрануцца?".

32 Бо ўсяго гэтага шукаюць язычнікі;
ведае бо Айцец ваш Нябесны,
што вы маеце патрэбу ва ўсім гэтым.

33 Шукайце ж найперш Царства Божага і праўды Яго,
і гэта ўсё дадасца вам.

34 Дык вось, не турбуйцеся заўтрашнім днём,
бо заўтрашні сам за сябе патурбуецца:
досыць кожнаму дню свайго клопату.