НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Мт. Мк. Лк. Ян. Дз. Рым. 1Кар. 2Кар. Гал. Эф. Флп. Кал. 1Тэс. 2Тэс. 1Цім. 2Цім. Тит. Флм. Гбр. Як. 1П. 2П. 1Ян. 2Ян. 3Ян. Юд. Адкр.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Подле сьвятога Мацьвея 5

1 I, бачачы груды, узышоў Ён на гару; і, як сеў, падышлі да Яго вучанікі Ягоныя.

2 I, адчыніўшы вусны Свае, Ён навучаў іх, кажучы:

3 „Шчасьлівыя ўбогія духам, бо іх ё гаспадарства нябёснае.

4 Шчасьлівыя засмучоныя, бо яны будуць пацешаны.

5 Шчасьлівыя лагодныя, бо ім спадзець зямля.

6 Шчасьлівыя прагнучыя й сьмягнучыя справядлівасьці, бо яны будуць насычаны.

7 Шчасьлівыя міласэрныя, бо яны адзяржаць міласэрдзе.

8 Шчасьлівыя чыстыя сэрцам, бо яны абачаць Бога.

9 Шчасьлівыя чынячыя супакой, бо яны сынамі Божымі названы будуць.

10 Шчасьлівыя перасьледаваныя за справядлівасьць, бо іх ё гаспадарства нябёснае.

11 Шчасьлівы вы, калі будуць вярнуць на вас і перасьледаваць, і будуць, манячы, мовіць на вас усялякае ліха дзеля Мяне.

12 Радуйцеся а весяліцеся, бо нагарода ваша вялікая на нябёсах, бо так перасьледавалі прарокаў, што былі перад вамі.

13 „Вы — соль зямлі. Калі ж соль згубе свой смак, чым пасаліць яе? Бо яна ня мае моцы свае, хіба толькі выкінуць яе вон, каб тапталі яе людзі.

14 Вы — сьвятло сьвету. Ня можа места схавацца, стоячы на версе гары.

15 I, як паляць лянпу, ня ставяць яе пад карэц, але на падстаноўку, і сьвеце ўсім у хаце.

16 Гэтак няхай сьвеце сьвятло вашае перад людзьмі, каб яны бачылі добрыя ўчынкі вашыя і ўславілі Айца вашага, Каторы на нябёсах.

17 „Ня думайце, што Я прышоў узрушыць закон альбо прарокаў; Я ня прышоў узрушыць, але спаўніць.

18 Бо запраўды кажу вам: пакуль ня мінець неба й зямля, ні водная ёта альбо ні водная рыска ня мінець із закону, аж пакуль усё ня станецца.

19 Дык хто ўзруша адно з расказаньняў гэтых найменшых і так навуча людзёў, — найменшым будзе названы ў гаспадарстве нябёсным; а хто споўне а навуча, тый вялікім будзе названы ў гаспадарстве нябёсным.

20 Бо кажу вам: калі справядлівасьць ваша не пярэйдзе справядлівасьці кніжнікаў а фарысэяў, дык ніяк ня ўвыйдзеце ў гаспадарства нябёснае.

21 „Вы чулі, што сказана старавечным: ‘Не забівай; а хто заб'ець, падпадзець пад суд’.

22 А я кажу вам, што кажны, хто злуецца на брата свайго дарма, падпадзець пад суд; а хто скажа брату свайму ‘рака’ (Пустыня), падпадзець пад сынэдрыён; а хто скажа ‘дурань’, падпадзець пад пекляное цяпло.

23 Дык, калі ты прынясеш дар свой да аброчніка і там успомніш, што брат твой мае штось на цябе;

24 Пакінь там дар свой перад аброчнікам, і пайдзі, уперад пагадзіся з братам сваім, і тады прыйдзі й абрачы дар свой.

25 Пагадзіся з праціўнікам сваім борзда, пакуль ты яшчэ ў дарозе зь ім, каб праціўнік рэдчас не аддаў цябе судзьдзі, а судзьдзя — слузе, і ня ўкінулі цябе ў вязьніцу.

26 Запраўды кажу табе: ня выйдзеш стуль, пакуль не аддасі апошняга шэляга.

27 „Вы чулі, што сказана справядлівым: ‘Не чужалож’.

28 А Я кажу вам, што кажны, хто глядзіць на жонку із жадлівасьцяй, ужо шчужаложыў зь ёй у сэрцу сваім.

29 Калі правае вока тваё спакушае цябе, вылупі яго й кінь ад сябе, бо валей табе, каб загінуў адзін із чаланоў тваіх, а ня ўсё цела твае было ўкінена ў ґегену.

30 I калі правая рука твая спакушае цябе, адатні яе й кінь ад сябе, бо валей табе, каб загінуў адзін із чаланоў тваіх, а ня ўсё цела твае было ўкінена ў ґегену.

31 „I сказана: ‘Калі хто адпушчае жонку сваю, няхай дасьць ёй разводны ліст’.

32 А Я кажу вам, што кажны, хто адпушчае жонку сваю, апрача віны чужалоства, тый даець прычыну да яе чужалоства; і хто ажэніцца з разьведзенай, тый чужаложа.

33 „Ізноў вы чулі, што сказана старавечным: ‘Не прысягай хвальшыва, але паўні прысягі свае Спадару’.

34 А Я кажу вам: не прысягайце сусім: ані небам, бо яно пасад Божы;

35 Ані зямлёю, бо яна казюлька пад ногі Ягоныя; ані Ерузалімам, бо ён места вялікага Караля;

36 Ані галавою сваёй не прысягай, бо ня можаш ні воднага воласа зрабіць белым альбо чорным.

37 Але няхай будзе слова вашае: ‘але, але’, ‘не, не’; а што звыш гэтага — ад злога.

38 „Вы чулі, што сказана: ‘Вока за вока і зуб за зуб’.

39 А Я кажу вам: не праціўся благому. Але хто вытне цябе ў правую шчаку тваю, абярні да яго й другую;

40 I хто захоча прававацца з табою і ўзяць у цябе сарочку, аддай яму й вопратку;

41 I хто прысіле цябе йсьці зь ім адну мілю, ідзі зь ім і дзьве.

42 Хто просе ў цябе, дай, і хто хоча пазычыць у цябе — не адварачайся.

43 „Вы чулі, што сказана: ‘Любі прыяцеля свайго, і ненавідзь непрыяцеля свайго:

44 А Я кажу вам: любіце непрыяцеляў сваіх, дабраслаўце клінучых вас, рабіце дабро ненавідзячым вас і маліцеся за крыўдзячых вас і перасьлядуючых вас,

45 Каб вы былі сынамі Айца вашага Нябёснага, бо Ён расказуе сонцу Свайму ўсходзіць над благімі й добрымі і пасылае дождж на справядлівых і несправядлівых.

46 Бо, калі вы будзеце любіць любячых вас, якая вам нагарода? Ці ня тое ж робяць і мытнікі?

47 I калі вы веціце толькі братоў сваіх, што асаблівага робіце? Ці ня так робяць і пагане?

48 Дык будзьце дасканальныя, як дасканальны Айцец ваш нябёсны.