НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Мт. Мк. Лк. Ян. Дз. Рым. 1Кар. 2Кар. Гал. Эф. Флп. Кал. 1Тэс. 2Тэс. 1Цім. 2Цім. Тит. Флм. Гбр. Як. 1П. 2П. 1Ян. 2Ян. 3Ян. Юд. Адкр.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Подле сьвятога Мацьвея 4

1 Тады Ісус быў узьведзены Духам на пустыню дзеля спакусы д'явалам.

2 I поставаў Ён сорак дзён і сорак ночаў а наапошку запрагнуў.

3 I, дабліжыўшыся, спакусіцель сказаў Яму: „Калі Ты Сын Божы, скажы, каб камяні гэтыя абярнуліся ў букаткі“.

4 Але Ён, адказуючы, адказаў: „Напісана: ‘Не адзіным хлебам жыва будзе людзіна, але кажным словам, што выходзе з вуснаў Божыx’“.

5 Тады бярэць Яго д'явал да сьвятога места, і станове Яго на крыле сьвятыні,

6 I кажа Яму: „Калі” ты Сын Божы, кінься далоў, гэта ж напісана: ‘Ангілам Сваім раскажа Ён празь Цябе, і на руках панясуць Цябе, каб ты не спатыкнуўся аб камень нагою Сваей’“.

7 Сказаў яму Ісус: „Напісана яшчэ: ‘Не спакушай Спадара Бога свайго’“.

8 Ізноў бярэць Яго д'явал на гару надзвычайна высокую, і паказуе Яму ўсі гаспадарствы сьвету й славу іх,

9 I кажа Яму: „Усё гэта дам Табе, калі, паўшы, паклонішся імне“.

10 Тады кажа яму Ісус: „Вон, шайтане, бо напісана: ‘Спадару Богу свайму кланяйся й Яму адзінаму служы’“

11 Тады кідае Яго д'явал,— і вось, ангілы прыступілі й служылі Яму.

12 Як Ісус дачуўся, што Яан адданы пад нагляд, Ён адыйшоў да Ґалілеі.

13 I, пакінуўшы Назарэт, прышоў і асяліўся ў Капэрнауме ўзморскім у граніцах Завулонавых а Наффалімовых,

14 Каб спаўнілася сказанае Ісаям прарокам, што кажа:

15 „Зямля Завулонава а зямля Наффалімова, ля дарогі морскае, за Ёрданом, Ґалілея паганская,

16 Люд, што сядзеў у цямноце, абачыў вялікае сьвятло, і тым, што сядзелі ў краіне сьценю сьмерці, сьвятло зазьзяла“.

17 Адгэтуль Ісус пачаў навучаць а казаць: „Кайцеся, бо гаспадарства нябёснае дабліжылася“.

18 I, праходзячы ля мора Ґалілейскага, Ісус абачыў двух братоў: Сымона, званага Пётрам, а Андрэя, брата ягонага, што закідалі сетку ў мора, бо былі рыбнікі;

19 I кажа ім: „Ідзіце за Імною, і Я ўчыню вас лаўбітамі, людзёў“.

20 I яны зараз пакінулі сеткі й пайшлі за Ім.

21 I, ідучы стуль, Ён абачыў іншых двух братоў, Якава Заведэявага а Яана, брата ягонага, у струзе із Заведэям, айцом іхным, каторыя правілі сеткі свае, і гукнуў іх.

22 Яны ж зараз, пакінуўшы струг і айца свайго, пайшлі за Ім.

23 I хадзіў Ісус па ўсёй Ґалілеі, навучаючы ў бажніцах іхных, і абяшчаючы Евангелю гаспадарства, і ўздараўляючы ўсялякую хваробу а ўсялякае няўздоленьне памеж людзёў.

24 I галасы празь Яго разышліся па ўсёй Сыры; і прыводзілі да Яго ўсіх хворых, у каторых розныя хваробы, і мучаных рознымі болямі, і апанаваных д'явалам, і люнатыкаў, і з палярушам, і Ён уздараўляў іх.

25 I йшоў за Ім чысьлены груд із Ґалілеі а Дзесяцімесьця а Ерузаліму а Юдэі а з-за Ёрдану.