Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Матф. Мар. Лук. Иоан.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Святое Дабравесце паводле Матфея 4

1 Тады Іісус быў узведзены Духам у пустыню,
на спакушэнне ад дыявала.

2 І, пасціўшы сорак дзён і сорак начэй, урэшце адчуў голад.

3 І прыступіў да Яго спакуснік
і сказаў: калі Ты Сын Божы,
скажы, каб камяні гэтыя сталі хлябамі.

4 А Ён сказаў яму ў адказ:
напісана: "не хлебам адным будзе жыць чалавек,
а ўсякім словам, якое зыходзіць з вуснаў Божых".

5 Тады бярэ Яго дыявал у святы горад
і ставіць Яго на крыле храма,

6 і кажа Яму: калі Ты Сын Божы, кінься ўніз;
бо напісана: "Ангелам Сваім накажа пра Цябе,
і на руках панясуць Цябе,
каб не спатыкнуўся Ты аб камень нагою Тваёю".

7 Сказаў яму Іісус: напісана яшчэ:
"не спакушай Госпада Бога твайго".

8 Зноў бярэ Яго дыявал на вельмі высокую гару,
і паказвае Яму ўсе царствы свету і славу іх,

9 і кажа Яму: усё гэта Табе дам,
калі ўпаўшы паклонішся мне.

10 Тады кажа яму Іісус: адыдзі ад Мяне, сатана;
бо напісана: "Госпаду Богу твайму пакланяйся,
і Яму аднаму служы".

11 Тады пакідае Яго дыявал, —
і вось, Ангелы прыступілі і слугавалі Яму.

12 Іісус, пачуўшы, што Іаан аддадзены варце,
адышоў у Галілею,

13 і, пакінуўшы Назарэт,
прыйшоў і пасяліўся ў Капернауме прыморскім,
у межах Завулонавых і Нефалімавых,

14 каб збылося сказанае праз прарока Ісаію, які кажа:

15 "Зямля Завулонава і зямля Нефалімава,
на дарозе прыморскай за Іарданам,
Галілея язычніцкая,

16 народ, што сядзеў у цемры, убачыў святло вялікае,
і ўсім, хто сядзеў у краіне і цяні смерці, заззяла святло".

17 З таго часу Іісус пачаў прапаведаваць і казаць:
пакайцеся, бо наблізілася Царства Нябеснае.

18 А праходзячы каля мора Галілейскага, угледзеў Ён двух братоў:
Сімана, якога завуць Пятром,
і Андрэя, брата ягонага,
якія закідвалі мярэжы ў мора;
бо яны былі рыбакі.

19 І кажа ім: ідзіце за Мною,
і Я зраблю вас лаўцамі людзей.

20 І яны адразу, пакінуўшы мярэжы, пайшлі за Ім.

21 Адтуль прайшоўшы далей, угледзеў Ён іншых двух братоў,
Іакава Зевядзеевага
і Іаана, брата ягонага,
у лодцы з Зевядзеем, бацькам іх,
якія ладзілі мярэжы свае, і заклікаў іх.

22 І яны адразу, пакінуўшы лодку і бацьку свайго,
пайшлі за Ім.

23 І хадзіў Іісус па ўсёй Галілеі,
навучаючы ў сінагогах іхніх і прапаведуючы Дабравесце Царства
і ацаляючы ўсякую хваробу і ўсякую немач у народзе.

24 І прайшоў пра Яго погалас па ўсёй Сірыі;
і прыводзілі да Яго ўсіх нямоглых,
рознымі хваробамі і пакутамі ахопленых,
і апанаваных дэманамі,
і лунатыкаў,
і спаралізаваных,
і Ён ацаляў іх.

25 І за Ім ішло мноства люду
з Галілеі і Дзесяцігароддзя,
і з Іерусаліма, і з Іудзеі,
і з-за Іардана.