Новы Запавет (у перакладзе Ўладзіслава Чарняўскага)

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Матф. Мар. Лук. Иоан. Деян. Иак. 1Пет. 2Пет. 1Иоан. 2Иоан. 3Иоан. Иуд. Рим. 1Кор. 2Кор. Гал. Еф. Фил. Кол. 1Фесс. 2Фесс. 1Тим. 2Тим. Тит. Флм. Евр. Откр.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

Новы Запавет (у перакладзе Ўладзіслава Чарняўскага)

Евангелле паводле Мацвея 3

1 Пасля Ісус быў заведзены ў пустыню Духам для спакушэння д'яблам.

2 І, пасля таго, як посціў сорак дзён і сорак начэй, пачуўся галодным.

3 І, прыступіўшы да Яго, спакуснік сказаў: "Калі Ты - Сын Божы, скажы, каб гэтыя камяні зрабіліся хлебам".

4 Той, адказваючы, прамовіў: "Напісана: "Не адзіным толькі хлебам будзе жыць чалавек, але і кожным словам, якое паходзіць з вуснаў Божых".

5 Потым пераносіць Яго д'ябал у святы горад і ставіць Яго на вільчаку святыні,

6 і кажа Яму: "Калі Ты - Сын Божы, дык кінься ўніз; бо напісана: "загадаў Ён анёлам Сваім наконт Цябе, на руках будуць насіць Цябе, каб часам не скалечыў аб камень нагі Сваёй".

7 Гаворыць яму Ісус: "Ізноў жа напісана: "Ты не будзеш выпрабоўваць Госпада, Бога твайго".

8 Ізноў пераносіць Яго д'ябал на вельмі высокую гару ды паказвае Яму ўсе валадарствы свету і іх славу,

9 і кажа Яму: "Усё гэта аддам Табе, калі, упаўшы, паклонішся мне".

10 Тады кажа яму Ісус: "Ідзі прэч, шатан! Бо напісана: "Госпаду, Богу твайму, кланяцца будзеш і аднаму Яму служыць будзеш".

11 Тады пакінуў Яго д'ябал, і вось, анёлы прыступіліся і служылі Яму.

12 Калі ж Ісус пачуў, што Ян выдадзены, то адышоў у Галілею.

13 І, пакінуўшы Назарэт, прыйшоў і абжыўся ў Кафарнаўме прыморскім,

14 у межах Забулона і Нэфталі, каб збылося, што прадказана прарокам Ісаем, які кажа:

15 "Зямля Забулона і зямля Нэфталі, на шляху прыморскім за Ярданам, Галілея паганская;

16 народ, які сядзеў у цемры, святло ўбачыў вялікае, і для тых, што сядзяць у краіне засені смерці, святло ўзышло".

17 Адсюль пачаў Ісус прапаведаваць і казаць: "Навяртайцеся, бо наблізілася Валадарства Нябеснае".

18 А калі ішоў каля мора Галілейскага, убачыў двух братоў - Сімона, які завецца Пётрам, і Андрэя, брата яго, як запускалі сеткі ў мора, бо былі рыбаловамі.

19 І гаворыць ім: "Ідзіце за Мной! Зраблю вас лаўцамі людзей".

20 Яны, адразу кінуўшы сеткі, пайшлі следам за Ім.

21 І, ідучы далей адтуль, Ён убачыў двух іншых братоў, Якуба Зебядзеевага і Яна, брата яго, якія ў лодцы з бацькам сваім, Зебядзеем, правілі сеткі, і паклікаў іх.

22 І яны адразу, пакінуўшы сеткі і бацьку, пайшлі следам за Ім.

23 І хадзіў Ісус па ўсёй Галілеі наўкола, навучаючы ў сінагогах іх і прапаведуючы добрую вестку Валадарства, ды аздараўляў людзей ад усякай хваробы і ўсякай немачы.

24 І разышлася слава Яго па ўсёй Сірыі. Дык прыводзілі да Яго ўсіх немачных, рознымі хваробамі і пакутамі апанаваных, і апанаваных дэманамі, і лунатыкаў, і паралітыкаў, і Ён аздараўляў іх.

25 І хадзілі за Ім вялікія натоўпы з Галілеі, і з Дэкапаля, і з Ерузаліма, і з Юдэі, ды з-за Ярдана.