Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Матф. Мар. Лук. Иоан.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Святое Дабравесце паводле Матфея 3

1 У тыя дні прыходзіць Іаан Хрысціцель
і прапаведуе ў пустыні Іудзейскай

2 і кажа: пакайцеся, бо наблізілася Царства Нябеснае.

3 Бо Ён Той, пра Каго сказаў прарок Ісаія:
голас таго, хто кліча ў пустыні:
падрыхтуйце шлях Госпаду,
простымі зрабіце сцежкі Яму.

4 А ў самога Іаана была вопратка з вярблюджага воласу
і скураны пояс на паясніцы ягонай;
а ежай яму былі акрыды і дзікі мёд.

5 Тады выходзілі да яго Іерусалім і ўся Іудзея,
і ўсё наваколле Іарданскае

6 і хрысціліся ў Іардане ад яго,
спавядаючыся ў грахах сваіх.

7 Убачыўшы многіх фарысеяў і садукеяў, што ішлі да яго хрысціцца,
Іаан сказаў ім: адроддзе яхідніна!
хто вас намовіў уцякаць ад будучага гневу?

8 Прынясіце ж годны плод пакаяння;

9 і не думайце гаварыць самі сабе: "бацька ў нас Аўраам";
бо кажу вам, што Бог можа з камянёў гэтых узвесці дзяцей Аўрааму;

10 ужо і сякера пры корані дрэў ляжыць:
бо ўсякае дрэва, якое не прыносіць добрага плоду,
ссякаюць і кідаюць у агонь;

11 Я хрышчу вас вадою на пакаянне;
але Той, Хто ідзе за мною, мацнейшы за мяне;
я не варты панесці абутак Яго;
Ён будзе хрысціць вас Духам Святым і агнём;

12 лапата Яго ў руцэ ў Яго,
і Ён ачысціць гумно Сваё,
і збярэ пшаніцу Сваю ў жытніцу,
а мякіну спаліць агнём непагасным.

13 Тады прыходзіць Іісус з Галілеі на Іардан да Іаана
хрысціцца ад яго.

14 Іаан жа стрымліваў Яго,
кажучы: мне трэба ў Цябе хрысціцца,
а Ты прыходзіш да мяне?

15 Але Іісус сказаў у адказ яму: дапусці цяпер,
бо так належыць нам здзейсніць ўсякую праўду.
Тады Іаан дапускае Яго.

16 І ахрысціўшыся, Іісус выйшаў адразу з вады; —
і вось, адкрыліся Яму нябёсы,
і ўбачыў Іаан Духа Божага,
Які сыходзіў, як голуб,
і апускаўся на Яго.

17 І вось, голас з нябёсаў прамовіў:
Гэты ёсць Сын Мой Любасны, Якога Я ўпадабаў.