Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Матф. Мар. Лук. Иоан.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Святое Дабравесце паводле Матфея 2

1 Калі ж Іісус нарадзіўся ў Віфлееме Іудзейскім у дні цара Ірада,
вось, магі з усходу прыйшлі ў Іерусалім і кажуць:

2 дзе народжаны Цар Іудзейскі?
бачылі бо мы зорку Яго на ўсходзе і прыйшлі пакланіцца Яму.

3 Пачуўшы гэта, цар Ірад занепакоіўся,
і ўвесь Іерусалім з ім.

4 І, сабраўшы ўсіх першасвятароў і кніжнікаў народных,
пытаўся ў іх: дзе мае нарадзіцца Хрыстос?

5 Яны ж сказалі яму: у Віфлееме Іудзейскім,
так бо напісана праз прарока:

6 "І ты, Віфлееме, зямля Іудава,
нічым не меншы сярод ваяводстваў Іудавых;
бо з цябе выйдзе Правадыр,
Які ўпасвіць народ мой Ізраіля".

7 Тады Ірад, употай паклікаўшы магаў,
выведаў у іх час з'яўлення зоркі

8 і, паслаўшы іх у Віфлеем, сказаў:
ідзіце, добра разведайце пра Дзіця
і, як знойдзеце, накажыце мне,
каб і я пайшоў пакланіцца Яму.

9 Яны, выслухаўшы цара, пайшлі.
І вось, зорка, якую бачылі яны на ўсходзе, ішла перад імі,
пакуль, прыйшоўшы, не стала ўгары над месцам, дзе было Дзіця.

10 Угледзеўшы зорку, яны ўзрадаваліся радасцю вельмі вялікай,

11 і, увайшоўшы ў дом, убачылі Дзіця з Марыяю, Маці Яго,
і, упаўшы, пакланіліся Яму;
і адкрыўшы скарбы свае, прынеслі Яму дары: золата, ладан і смірну.

12 І ў сне атрымаўшы наказ не вяртацца да Ірада,
іншай дарогай адышлі ў краіну сваю.

13 Калі ж яны адышлі, —
вось, Ангел Гасподні яўляецца ў сне Іосіфу і кажа:
устань, вазьмі Дзіця і Маці Яго, і ўцякай у Егіпет,
і будзь там, пакуль не скажу табе;
бо Ірад хоча шукаць Дзіцятка, каб загубіць Яго.

14 Ён устаў, узяў Дзіця і Маці Яго,
і адышоў у Егіпет,

15 і былі там да Ірадавай смерці,
каб збылося сказанае Госпадам праз прарока,
які кажа: "З Егіпта паклікаў Я Сына Майго".

16 Тады Ірад, убачыўшы, што магі ашукалі яго, разгневаўся надта
і паслаў перабіць усіх дзетак у Віфлееме і ва ўсіх межах яго,
ад двух гадоў і ніжэй, паводле часу, які выведаў у магаў.

17 Тады збылося сказанае праз прарока Іерамію, які кажа:

18 "Голас у Раме чуцен,
плач, і галашэнне, і лямант вялікі;
Рахіль плача па дзецях сваіх і не хоча суцешыцца;
бо іх няма".

19 А як Ірад памёр, —
вось, Ангел Гасподні ў сне яўляецца Іосіфу ў Егіпце

20 і кажа: устань, вазьмі Дзіця і Маці Яго
і ідзі ў зямлю Ізраілеву;
бо памерлі тыя, што шукалі душы Дзіцяці.

21 Ён устаў, узяў Дзіця і Маці Яго
і прыйшоў у зямлю Ізраілеву.

22 Але пачуўшы, што Архелай царуе ў Іудзеі
замест Ірада, бацькі свайго,
пабаяўся туды ісці;
і атрымаўшы ў сне наказ, адышоў у межы Галілейскія,

23 і, прыйшоўшы, пасяліўся ў горадзе, які называецца Назарэт,
каб збылося сказанае праз прарокаў,
што Ён Назарэем назавецца.