Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Матф. Мар. Лук. Иоан.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Святое Дабравесце паводле Матфея 28

1 Як прайшла субота,
на світанні першага дня тыдня,
прыйшла Марыя Магдаліна і другая Марыя паглядзець магілу.

2 І вось, зрабіўся вялікі землятрус:
бо Ангел Гасподні, які сышоў з неба,
прыступіўшы, адваліў камень ад уваходу ў магілу
і сядзеў на ім;

3 выгляд жа яго быў, як маланка,
і ўбранне яго белае, як снег.

4 І ад страху перад ім затрымцелі вартаўнікі,
і сталі як мёртвыя.

5 Ангел жа, прамаўляючы да жанчын,
сказаў: не бойцеся вы;
бо ведаю, што вы шукаеце Іісуса ўкрыжаванага;

6 няма Яго тут;
Ён уваскрэс, як сказаў;
падыдзіце, пабачце месца, дзе ляжаў Гасподзь;

7 ды ідзіце хутка,
скажыце вучням Яго, што Ён уваскрэс з мёртвых
і сустракае вас у Галілеі:
там Яго ўбачыце;
вось я сказаў вам.

8 І пайшоўшы спешна ад магілы,
яны са страхам і радасцю вялікаю
пабеглі ўзвясціць вучням Яго;

9 калі ж ішлі яны ўзвясціць вучням Ягоным,
і вось, Іісус сустрэў іх і сказаў: радуйцеся!
І яны, прыступіўшы, абхапілі ногі Яго і пакланяліся Яму.

10 Тады кажа ім Іісус: не бойцеся;
ідзіце, узвясціце братам Маім, каб ішлі ў Галілею,
і там яны ўбачаць Мяне.

11 А калі яны ішлі,
дык некаторыя з варты, увайшоўшы ў горад,
паведамілі першасвятарам усё, што адбылося.

12 І яны, сабраўшыся са старэйшынамі і зрабіўшы нараду,
немалыя грошы далі воінам,

13 кажучы: скажыце,
што вучні Яго, уначы прыйшоўшы,
укралі Яго, калі мы спалі;

14 і калі чуткі пра гэта дойдуць да намесніка, мы пераканаем яго
і вас ад непрыемнасці выбавім.

15 Яны ж, узяўшы грошы,
зрабілі, як навучаныя былі.
І пранеслася слова гэгае сярод Іудзеяў аж да сённяшняга дня.

16 Адзінаццаць жа вучняў пайшлі ў Галілею,
на гару, куды загадаў ім Іісус;

17 і, убачыўшы Яго, пакланіліся Яму;
а другія засумняваліся.

18 І, прыступіўшы, Іісус сказаў ім:
дадзена Мне ўсякая ўлада на небе і на зямлі:

19 дык ідзіце, навучыце ўсе народы,
хрысцячы іх у імя Айца і Сына і Святога Духа,

20 вучачы іх выконваць усё, што Я запаведаў вам;
і вось, Я з вамі ва ўсе дні да сканчэння веку.
Амінь.