НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Мт. Мк. Лк. Ян. Дз. Рым. 1Кар. 2Кар. Гал. Эф. Флп. Кал. 1Тэс. 2Тэс. 1Цім. 2Цім. Тит. Флм. Гбр. Як. 1П. 2П. 1Ян. 2Ян. 3Ян. Юд. Адкр.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Подле сьвятога Мацьвея 27

1 Як настала раніца, усі найвышшыя сьвятары а старцы люду мелі нараду празь Ісуса, каб зрабіць Яму сьмерць.

2 I, зьвязаўшы Яго, завялі й выдалі Пілату Понцкаму, намесьніку.

3 Тады Юда, што ізрадзіў Яго, абачыўшы, што Ён засуджаны, і каючыся, зьвярнуў трыццаць срэбнінікаў найвышшым сьвятаром а старцом,

4 Кажучы: „Ізграшыў я, ізрадзіўшы кроў нявінную“. А яны сказалі яму: „Што нам да таго? ты абачыш“.

5 I, кінуўшы срэбнікі ў доме Божым, ён вышаў і, адышоўшыся, засіліўся.

6 Сьвятары ж, узяўшы срэбнікі, гукалі: „Нельга ўкінуць іх да скарбніцы царкоўнае, бо гэта цана крыві“.

7 Парадзіўшыся, купілі за іх поле ганчарова на пахоў чужан.

8 Затым і завецца поле тое „Поле Крыві“ дагэтуль.

9 Тады спаўнілася сказанае прарокам Ярэмам, што кажа: „I ўзялі трыццаць срэбнікаў, цану Ацанаванага, Каторага ацанавалі сынове Ізраеля,

10 I далі іх за поле ганчарова, як Спадар прызначыў імне“.

11 Ісус жа стаў перад намесьнікам. I папытаўся ў Яго намесьнік, кажучы: „Ці ты Кароль Юдэйскі?“ Ісус сказаў яму: „Ты кажаш“.

12 I як вінавалі Яго найвышшыя сьвятары а старцы, Ён нічога не адказаваў.

13 Тады кажа Яму Пілат: „Ня чуеш, колькі сьветчаньняў на Цябе?“

14 I не адказаваў яму на ні воднае слова, ажно намесьнік вельма дзіваваўся.

15 На сьвята ж Пасхі намесьнік меў звычай выпушчаць народу аднаго вязьня, каторага хацелі.

16 Быў тады ў іх ведамны астрожнік, званы Вараўва.

17 Дык, як былі зьбершыся, сказаў ім Пілат: „Каго хочаце, каб я выпусьціў вам: Вараўву, ці Ісуса, званага Хрыстом?“

18 Бо ведаў, што із завідасьці Яго выдалі.

19 Прымеж таго, як сядзеў ён на судовым седаве, жонка ягоная паслала яму сказаць: „Не рабі нічога Справядліваму гэнаму, бо я сядні ў сьне шмат цярпела за Яго“.

20 Але найвышшыя сьвятары а старцы падвучылі груды прасіць Вараўвы, а Ісуса загубіць.

21 Тады намесьнік, адказуючы, сказаў ім: „Каго з двух хочаце, каб я выпусьціў вам?“ Яны сказалі: „Вараўву“.

22 Кажа ім Пілат: „Што ж я зраблю Ісусу, званаму Хрыстом?“ Кажуць усі: „Хай будзе ўкрыжаваны!“

23 Намесьнік сказаў: „Якое ж ліха зрабіў Ён?“ Але яны яшчэ мацней крычэлі: „Хай будзе ўкрыжаваны!“

24 Пілат, бачачы, што нічога не паможа, але паўстаець замятня, узяў вады і ўмыў рукі перад грудам, кажучы: „Ня вінен я ў крыві справядлівага гэтага; абачыце вы“.

25 I, адказуючы, увесь люд сказаў: „Кроў Яго на нас а на дзеці нашы“.

26 Тады выпусьціў ім Вараўву, а Ісуса, біўшы пугамі, выдаў на ўкрыжаваньне.

27 Тады жаўнеры намесьнікавы, узяўшы Ісуса да месцкае рады, зьберлі на Яго цэлую вятку.

28 I, разьдзеўшы Яго, надзелі на Яго шкарлатны ахілім;

29 I, зьвіўшы карону зь церні, узлажылі Яму на галаву Ягоную, і далі Яму ў правую руку трысьціну; і, клякаючы перад Ім, насьміхаліся зь Яго, кажучы: „Здароў, Каролю Юдэйскі!“

30 I плівалі на Яго, і, узяўшы трысьціну, білі Яго па галаве.

31 I, як назьдзекаваліся зь Яго, зьнялі зь Яго шкарлатны ахілім, і адзелі ў вадзецьці Ягоныя, і павялі Яго на ўкрыжаваньне.

32 Выходзячы, яны стрэлі аднаго Кірынеяніна, імям Сымона; гэтага прысілілі несьці крыж Ягоны.

33 I, прышоўшы на месца, званае Ґолґота, што знача „Чарэпнішча“,

34 Далі Яму піць віна, зьмешанага з жоўцяй; і, паспытаўшыся, не хацеў піць.

35 Тыя, што Яго ўкрыжавалі, дзялілі адзецьці Ягоныя, кідаючы на жэрабя;

36 I, седзячы, сьцераглі Яго там.

37 I, прыбілі над галавою Ягонай надпіс віны Ягонае: „Гэта Ісус, Кароль Юдэйскі“.

38 Тады ўкрыжавалі зь Ім двух разбойнікаў: аднаго справа, а другога зьлева.

39 Праходзячыя ж насьміхаліся зь Яго, ківаючы галавамі сваімі,

40 I кажучы: „Ты, што бураеш Дом Божы і за тры дні становіш яго! спасі Самога Сябе; калі Ты Сын Божы, дык іступі з крыжа“.

41 Падобна й найвышшыя сьвятары з кніжнікамі а старцамі, насьміхаючыся, гукалі:

42 „Іншых спасаў, а Сябе Самога ня можа спасьці! калі кароль Ізраельскі Ён, хай цяпер іступе з крыжа, і ўверым у Яго;

43 Спадзяваўся на Бога: няхай цяпер выбаве Яго, калі Ён любы Яму. Бо Ён Сказаў: ‘Божы Я Сын’“.

44 Таксама й разбойнікі, укрыжаваныя зь Ім, вярнулі на Яго.

45 Ад шостае ж гадзіны цемра стала па ўсёй зямлі да гадзіны дзявятае.

46 А каля дзявятае гадзіны загукаў Ісус голасам вялікім, кажучы: „Ілі, Ілі, лэма савахфані“, што знача: „Божа Мой, Божа Мой, чаму Ты Мяне пакінуў?“

47 Некатрыя з тых, што стаялі, чуючы гэта, гукалі: „Ільлю гукае Ён“.

48 I якга пабег адзін ізь іх, узяў губку, змачыў яе воцтам і, насадзіўшы на трысьціну, даў Яму піць.

49 А засталыя казалі: „Пажджы, паглядзім, ці прыйдзе Ільля спасьці Яго“.

50 Ісус жа, ізноў загукаўшы голасам вялікім, выпусьціў дух.

51 I вось, запона ў Доме Божым разьдзерлася на дзьве часьці, з гары аж да далоўя; і зямля затрэслася; і скалы раськяпіліся;

52 I грабы рашчыніліся; і шмат якія целы заснулых сьвятых ускрэсьлі;

53 I, вышаўшы з грабоў па ўскрысеньню Ягоным, увыйшлі да сьвятога места, і зьявіліся шмат каму.

54 Сотнік жа й тыя, што сьцераглі зь ім Ісуса, бачачы трасеньне зямлі і ўсе, што прылучылася, надта спалохаліся й казалі: „Запраўды Сын Божы быў Ён“.

55 Там былі таксама й глядзелі зводдаль шмат якія жанкі, што йшлі за Ісусам із Ґалілеі, паслугуючы Яму;

56 Памеж іх былі Марыя Магдалена а Марыя маці Якавава а Язэпава, і маці сыноў Зэведэевых.

57 Як жа настаў вечар, прышоў багаты чалавек із Арымафеі, імям Язэп, што таксама вучыўся ў Ісуса.

58 Ён, прыступіўшы да Пілата, прасіў цела Ісусавага. Тады Пілат загадаў аддаць цела.

59 I, узяўшы цела, Язэп завярцеў яго ў чыстае палатно;

60 I палажыў яго ў новым сваім гробе, што высек ён у скале; і, прыкаціўшы вялікі камень да дзьвярэй гробу, адышоў.

61 Была ж там Марыя Магдалена а другая Марыя, што сядзелі супроці гробу.

62 Наступнога дня, што быў па дню прыгатовы, зьберліся найвышшыя сьвятары а фарысэі да Пілата,

63 Кажучы: „Спадару! мы ўспомнелі, што ашуканец гэны, яшчэ будучы жывы, сказаў: ‘За тры дні ўскрэсну’.

64 Затым раскажы абясьпечыць гроб да трэйцяга дня, каб вучанікі Ягоныя, прышоўшы ночы, ня ўкралі Яго й не сказалі народу: ‘Ускрэс ізь мертвыx’; і будзе апошняя ашука горшая за першую“.

65 Сказаў ім Пілат: „Маеце варту; пайдзіце, абясьпечча, як знаеце“.

66 Яны пайшлі, абясьпечылі гроб, прыклаўшы да каменя пячаць, і вартаю.