Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Матф. Мар. Лук. Иоан.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Святое Дабравесце паводле Матфея 27

1 Калі ж настала раніца,
зрабілі нараду ўсе першасвятары і старэйшыны народу
супраць Іісуса, каб аддаць Яго на смерць:

2 і звязаўшы Яго,
завялі і перадалі Яго Понцію Пілату, намесніку.

3 Тады Іуда, які выдаў Яго,
убачыўшы, што засудзілі Яго,
і раскаяўшыся,
аддаў трыццаць срэбранікаў першасвятарам і старэйшынам,

4 кажучы: саграшыў я, прадаўшы кроў нявінную.
Яны ж сказалі: што нам да таго?
глядзі сам.

5 І кінуўшы срэбранікі ў храме, ён адышоў;
і пайшоўшы, павесіўся.

6 Першасвятары, узяўшы срэбранікі, сказалі:
не дазваляецца класці іх у храмавую скарбніцу,
бо гэта цана крыві.

7 І зрабіўшы нараду,
купілі на іх поле ганчара
для пахавання чужынцаў;

8 таму і называецца поле тое "полем крыві" па сённяшні дзень;

9 тады збылося сказанае праз прарока Іерамію,
які кажа:
"і ўзялі трыццаць срэбранікаў, цану Ацэненага,
Якога ацанілі сыны Ізраілевы,

10 і далі іх за поле ганчара,
як сказаў мне Гасподзь".

11 Іісус жа стаў перад намеснікам.
І запытаў у Яго намеснік, кажучы: Ты Цар Іудзейскі?
Іісус жа сказаў яму: ты кажаш.

12 І калі вінавацілі Яго першасвятары і старэйшыны,
Ён нічога не адказваў.

13 Тады кажа Яму Пілат:
ці не чуеш, колькі сведчаць супроць Цябе?

14 І не адказваў яму на ніводнае слова,
так што намеснік вельмі здзіўляўся.

15 А на свята намеснік меў звычай
адпускаць народу аднаго вязня,
якога б хацелі.

16 Быў тады ў іх вядомы вязень,
званы Варава.

17 І вось, як сабраліся яны, сказаў ім Пілат:
каго хочаце, каб я адпусціў вам:
Вараву ці Іісуса, якога завуць Хрыстом?

18 Бо ведаў, што з зайдрасці выдалі Яго.

19 Тым часам, як сядзеў ён на судовым месцы,
жонка яго паслала яму сказаць:
не рабі нічога Праведніку Таму,
бо я сёння ў сне шмат адцярпела за Яго.

20 Але першасвятары і старэйшыны
падбухторылі люд прасіць Вараву, а Іісуса загубіць.

21 Тады намеснік сказаў ім у адказ:
каго хочаце з двух, каб я адпусціў вам?
Яны сказалі: Вараву.

22 Кажа ім Пілат:
што ж мне зрабіць з Іісусам, якога завуць Хрыстом?
Кажуць яму ўсе: няхай будзе распяты!

23 Намеснік жа сказаў: якое ж ліха ўчыніў Ён?
Але яны яшчэ мацней крычалі: няхай будзе распяты!

24 Пілат, бачачы,
што нічога не дапамагае, а неспакой расце,
узяў вады і ўмыў рукі перад людзьмі,
кажучы: невінаваты я ў крыві Праведніка Гэтага;
глядзіце самі.

25 І, адказваючы, увесь люд сказаў:
Кроў Яго на нас і на дзецях нашых.

26 Тады адпусціў ім Вараву,
а Іісуса, біўшы, аддаў на распяцце.

27 Тады воіны намеснікавы, узяўшы Іісуса ў прэторыю,
сабралі на Яго цэлы полк,

28 і раздзеўшы Яго, надзелі на Яго баграніцу;

29 і, сплёўшы вянец з цёрну, усклалі на галаву Яму
і далі Яму ў правую руку кій,
і, стаўшы на калені перад Ім, кпілі з Яго,
кажучы: радуйся, Цару Іудзейскі?

30 і плявалі на Яго
і, узяўшы кій, білі па галаве Яго.

31 І калі накпіліся з Яго,
знялі з Яго пурпуру
і апранулі Яго ў адзежу Ягоную,
і павялі Яго на распяцце.

32 Выходзячы, спаткалі яны аднаго Кірынеяніна, імем Сіман:
яго і прымусілі несці крыж Яго.

33 І прыйшоўшы на месца, якое называецца Галгофа,
што азначае "месца чэрапа",

34 далі Яму піць воцату, змяшанага з жоўцю;
і, пакаштаваўшы, не хацеў піць.

35 Тыя, што ўкрыжавалі Яго,
дзялілі адзежу Яго, кідаючы жэрабя;

36 і, седзячы, вартавалі Яго там;

37 і змясцілі над галавою Яго надпіс з віною Яго:
гэта Іісус, Цар Іудзейскі.

38 Тады ўкрыжавалі з Ім двух разбойнікаў:
аднаго па правы бок, а другога па левы.

39 А тыя, што міма праходзілі, зневажалі Яго,
ківаючы галовамі сваімі

40 і кажучы:
Ты, што разбураеш храм і за тры дні будуеш!
уратуй Сябе Самога.
Калі Ты Сын Божы, сыдзі з крыжа.

41 Падобна і першасвятары з кніжнікамі
і старэйшынамі і фарысеямі,
насміхаючыся, казалі:

42 іншых ратаваў, а Самога Сябе не можа ўратаваць.
Калі Ён Цар Ізраілеў,
няхай цяпер сыдзе з крыжа,
і ўверуем у Яго;

43 спадзяваўся на Бога:
няхай цяпер выбавіць Яго, калі Ён угодны Яму.
Бо Ён сказаў: Я Божы Сын.

44 Таксама і разбойнікі,
укрыжаваныя з Ім, ганьбілі Яго.

45 Ад шостай жа гадзіны цемра настала па ўсёй зямлі
да гадзіны дзевятай;

46 а каля дзевятай гадзіны ўскрыкнуў Іісус моцным голасам,
кажучы: Ілі, Ілі! лема савахфані?
што азначае: Божа Мой, Божа Мой! чаму Ты Мяне пакінуў?

47 Некаторыя з тых, што стаялі там,
чуючы гэта, казалі: Ілію кліча Ён.

48 І адразу пабег адзін з іх,
узяў губку,
намачыў у воцат
і, насадзіўшы на кій, даваў Яму піць;

49 а другія казалі: чакай;
пабачым, ці прыйдзе Ілія ўратаваць Яго.

50 Іісус жа, зноў ўскрыкнуўшы моцным голасам, спусціў дух.

51 І вось, завеса храма разадралася напалам, зверху данізу;
і зямля здрыганулася; і каменне раскалолася;

52 і магілы расчыніліся; і многія целы памерлых паўсталі;

53 і выйшаўшы з магіл пасля ўваскрэсення Яго,
ўвайшлі ў святы горад і явіліся многім.

54 Сотнік жа і тыя, што з ім вартавалі Іісуса,
бачачы землятрус і ўсё, што адбылося,
перапалохаліся вельмі
і казалі: сапраўды Ён быў Сын Божы.

55 Там былі таксама і глядзелі здалёк многія жанчыны,
якія ішлі следам за Іісусам з Галілеі, служачы Яму;

56 сярод іх былі Марыя Магдаліна
і Марыя, маці Іакава і Іасіі,
і маці сыноў Зевядзеевых.

57 Калі ж звечарэла,
прыйшоў багаты чалавек з Арымафеі, імем Іосіф,
які таксама вучыўся ў Іісуса;

58 ён, прыйшоўшы да Пілата, прасіў цела Іісусава.
Тады Пілат загадаў аддаць цела.

59 І ўзяўшы цела,
Іосіф абгарнуў яго чыстаю плашчаніцаю

60 і паклаў яго ў новай сваёй магіле,
якую высек у скале;
і прываліўшы вялікі камень да дзвярэй магілы, адышоў.

61 Была ж там Марыя Магдаліна і другая Марыя,
якія сядзелі насупраць магілы.

62 На другі дзень, які ідзе за пятніцай,
сабраліся першасвятары і фарысеі да Пілата

63 і казалі: пане! мы ўспомнілі,
што ашуканец той, яшчэ калі быў жывы,
сказаў: "праз тры дні ўваскрэсну";

64 дык вось, загадай вартаваць магілу да трэцяга дня,
каб вучні Яго, прыйшоўшы ўначы, не ўкралі Яго
і не сказалі народу: "уваскрэс з мёртвых",
і будзе апошняе ашуканства горшае за першае.

65 А Пілат сказаў ім: маеце варту;
ідзіце, ахоўвайце, як ведаеце.