НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Мт. Мк. Лк. Ян. Дз. Рым. 1Кар. 2Кар. Гал. Эф. Флп. Кал. 1Тэс. 2Тэс. 1Цім. 2Цім. Тит. Флм. Гбр. Як. 1П. 2П. 1Ян. 2Ян. 3Ян. Юд. Адкр.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Подле сьвятога Мацьвея 26

1 I сталася, як Ісус скончыў усі гэтыя словы, што сказаў вучанікам сваім:

2 „Вы ведаеце, што за два дні будзе Пасха, і Сын Людзкі будзе ізраджаны, каб быў укрыжаваны“.

3 Тады зьберліся найвышшыя сьвятары а кніжнікі а старцы люду да двору найвышшага сьвятара, званага Каяфаю.

4 I зрадзіліся ўзяць Ісуса хітрынёю й забіць;

5 Але гукалі: „Адно ня ў сьвята, каб ня было ўзрушэньня ў люду“.

6 Як жа Ісус быў у Віфані, у доме Сымона пракажанага,

7 Дабліжылася да Яго жонка з алябастровым слоікам вельма дарагога алею і ўзьліла Яму ўзьляжачаму на галаву.

8 Абачыўшы гэта, вучанікі абурыліся, кажучы: „Нашто гэтае раськідонства ?

9 Бо можна было б прадаць гэта за шмат і даць убогім“.

10 А, ведаючы гэта, Ісус кажа ім: „Нашто робіце прыкрасьць жонцы? Яна добры ўчынак учыніла Імне;

11 Бо ўбогіх заўсёды маеце із сабою, а Мяне не заўсёды маеце.

12 Узьліўшы алей гэты на цела Мае, яна прыгатавала Мяне да пахову.

13 Запраўды кажу вам: ідзе-лень будзе абяшчана Евангеля гэта на цэлым сьвеце, сказана будзе таксама, што зрабіла гэтая — на памятку празь яе“.

14 Тады адзін із двананцацёх, званы Юда Іскарыёт, падышоў да найвышшых сьвятароў.

15 Ён сказаў: „Што хочаце імне даць, і я вам выдам Яго?“ Яны адважылі яму трыццаць срэбнікаў.

16 I адгэнуль ён шукаў прылучаю ізрадзіць Яго.

17 На першы дзень Праснакоў дабліжыліся вучанікі да Ісуса, кажучы: „Ідзе хочаш Ты прыгатаваць табе есьці пасху?“

18 Ён сказаў: „Пайдзіце да места да таго а таго і скажыце яму: ‘Вучыцель кажа: час Мой блізка, у цябе спраўлю пасху з вучанікамі Сваімі’“.

19 Вучанікі зрабілі, як загадаў ім Ісус, і прыгатавалі пасху.

20 Як жа настаў вечар, Ён сеў за стол із двананцацьма вучанікамі.

21 I, як яны елі, сказаў: „Запраўды кажу вам, што адзін із вас ізрадзе Мяне“.

22 Яны вельма засмуціліся й пачалі казаць Яму, кажны зь іх: „Ці ня я, Спадару?“

23 Ён жа, адказуючы, сказаў: „Хто мачае з Імною руку ў місе, тый ізрадзе Мяне.

24 Запраўды Сын Людзкі йдзець, як напісана празь Яго, але бяда таму чалавеку, што ізраджае Сына Людзкога; валей было б не радзіцца таму чалавеку“.

25 Пры гэтым і Юда, што ізраджаў Яго, сказаў: „Ці ня я, Раббі?“ Кажа яму: „Ты сказаў“.

26 I як яны елі, Ісус узяў букатку і дабраславіў, паламіў, і даў вучанікам, і сказаў: „Вазьміце, ежча, гэта ё цела Мае“.

27 I, узяўшы чару, і падзяку ўчыніўшы, падаў ім і сказаў: „Піце зь яе ўсі;

28 Бо гэта ё кроў Мая новага Закону, за шмат каго выліваная на дараваньне грахоў.

29 Кажу ж вам, што адгэтуль ніяк ня буду піць із плоду гэтага віна аж да таго дня, калі буду піць із вамі новае ў гаспадарстве Айца Свайго“.

30 I, запяяўшы, пайшлі на гару Аліўную.

31 Тады кажа ім Ісус: „Усі вы празь Мяне спакусіцеся гэтае ночы, бо напісана: ‘Вытну пастыра, і рассыпяцца авечкі чарады’.

32 Па ўскрысеньню ж Сваім выпераджу вас у Ґалілеі“.

33 Пётра ж, адказуючы, сказаў Яму: „Калі ўсі спакусяцца празь Цябе, я ніколі не спакушуся“.

34 Ісус сказаў яму: „Запраўды кажу табе, што гэтае ночы ўперад, чымся запяець пятух, трэйчы запрэшся Мяне“.

35 Кажа Яму Пётра: „Хоць бы я меў памерці з Табою, ніяк не запруся Цябе“. Падобна казалі і ўсі вучанікі.

36 Потым прыходзе зь імі Ісус на месца, званае Ґефсыманя, і кажа вучанікам: „Пасядзіце тут, пакуль Я пайду памаліцца там“.

37 I, узяўшы із Сабою Пётру а абодвых сыноў Зэведэевых, пачаў смуціцца а тужыць.

38 Тады кажа ім: „Глыбака смутная душа мая аж да сьмерці, пабудзьце тут з Імною і будзьце чукавыя“.

39 I, адышоўшыся крыху, паў на від Свой, маліўся й казаў: „Войча Мой! калі льга, няхай абмінець Мяне чара гэтая; ня як Я хачу, адылі, але як Ты“.

40 I прыходзе да вучанікаў, і засьпяець іх сьпячых, і кажа Пётру: „Ці так не маглі вы вытрываць адну гадзіну з Імною, каб ня спаць?

41 Будзьце чукавыя й маліцеся, каб ня ўвыйсьці ў спакусу. Запраўды дух бадзёры, але цела млявае“.

42 Яшчэ, адышоўшыся ўдругава, маліўся, кажучы: „Войча Мой! калі ня можа чара гэтая абмінуць Мяне, каб Імне ня піць яе, няхай станецца воля Твоя“.

43 I, прышоўшы, засьпяець іх ізноў сьпячых, бо ў іх вочы ацяжэлі.

44 I, пакінуўшы іх, адышоў ізноў і маліўся трэйці раз, кажучы йзноў гэта самае слова.

45 Тады прыходзе да вучанікаў Сваіх і кажа ім: „Сьпіце ж а супачывайце, вось, дабліжылася гадзіна, і Сын Людзкі будзе выданы ў рукі грэшнікаў.

46 Устаньце, ідзіма: вось, дабліжыўся тый, што Мяне ізраджае“.

47 I, як яшчэ гукаў Ён, во, Юда, адзін із двананцацёх, прышоў, і зь ім вялікі груд ізь мячамі а кіямі ад найвышшых сьвятароў а старцоў люду.

48 А ізраджаючы Яго даў ім знак, сказаўшы: „Каго я пацалую, Тый і ё, схапіце Яго“.

49 I, якга падышоўшы да Ісуса, сказаў: „Здароў будзь, Раббі!“ і горача пацалаваў Яго.

50 Ісус жа сказаў яму: „Прыяцелю, чаго прышоў ты?“ Тады падышлі й налажылі рукі на Ісуса і ўзялі Яго.

51 I вось, адзін із былых ізь Ісусам, выцягнуўшы руку, агаліў меч свой і, выцяўшы слугу найвышшага сьвятара, адцяў яму вуха.

52 Тады кажа яму Ісус: „Зьвярні меч свой на месца яго, бо ўсі тыя, што бяруць меч, ад мяча загінуць.

53 Ці думаеш, што Я цяпер ня мог бы прасіць Айца Свайго, і Ён даў бы Імне балей, чымся двананцаць легіёнаў ангілаў?

54 Як жа споўняцца Пісьмы, што так мае быць?“

55 Тае ж гадзіны сказаў Ісус грудом: „Бы на разбойніка вышлі вы зь мячамі а кіямі ўзяць Мяне; кажны дзень у сьвятыні Я сядзеў, вучачы, і вы не схапілі Мяне.

56 „Гэта ж усе было, каб споўніліся пісаньні прарокаў“. Тады ўсі вучанікі, пакінуўшы Яго, уцяклі.

57 А тыя, што ўзялі Ісуса, завялі Яго да Каяфы, найвышшага сьвятара, ідзе зьберліся кніжнікі а старцы.

58 Пётра ж ішоў за ім здалеку, аж да двору найвышшага сьвятара; і, увыйшоўшы ўнутр, сеў із паслугачымі, каб бачыць канец.

59 Найвышшыя сьвятары а старцы а ўвесь сынэдрыён шукалі хвальшывага сьветчаньня на Ісуса, каб зрабіць Яму сьмерць;

60 I не знаходзілі; і не знайшлі, дарма што шмат хвальшывых сьветак прыходзіла. Але, наапошку, прышло двух хвальшывых сьветак.

61 I сказалі: „Ён казаў: “Магу абурыць дом Бо жы і за тры дні пастанавіць яго“”.

62 I, устаўшы, найвышшы сьвятар сказаў Яму: „Нічога не адказуеш на тое, што яны на Цябе сьветчаць?“

63 Ісус маўчаў. I найвышшы сьвятар сказаў Яму: „Запрысягаю Цябе Богам жывым, скажы нам, ці Ты Хрыстос, Сын Божы?“

64 Ісус сказаў яму: „Ты сказаў; нават кажу вам: адгэтуль абачыце Сына Людзкога, на правіцы моцы седзячага і прыходзячага на булакох нябёсных“.

65 Тады найвышшы сьвятар разьдзер адзецьці свае й сказаў: „Ён блявузґае! нашто яшчэ нам сьветкі? во, цяпер вы чулі блявузґаньне Ягонае!

66 Як вам здаецца?“ Яны ж, адказуючы, сказалі: „Вінен сьмерці“.

67 Тады плівалі Яму ў від і поўшылі Яго; а іншыя білі далонямі рук сваіх,

68 Кажучы: „Прарачы нам, Хрысьце, хто выцяў Цябе?“

69 А Пётра сядзеў у дварэ вонках. I падышла да Яго адна паслужніца, кажучы: „I ты быў зь Ісусам Ґалілеянінам“.

70 Але ён заперачыў перад усімі, сказаўшы: „Ня ведаю, што ты кажаш“.

71 Як жа ён выходзіў на ґанак, абачыла яго другая, і кажа бытым там: „I гэты быў зь Ісусам Назарэцянінам“.

72 I ён ізноў заперачыў з прысягаю, што ня знае гэтага чалавека.

73 За часінку, падышоўшы тыя, што там стаялі, сказалі Пётру: „Запраўды й ты зь іх, бо й мова твая выдаець цябе“.

74 Тады ён пачаў клясьціся а прысягаць: „Я ня знаю гэтага чалавека“. I якга пятух запяяў.

75 I Пётра ўспомнеў слова Ісусава, што сказаў яму: „Уперад чымся пятух запяець, трэйчы запрэшся Мяне“. I, вышаўшы вонкі, плакаў горка.