Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Матф. Мар. Лук. Иоан.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Святое Дабравесце паводле Матфея 26

1 І сталася: калі скончыў Іісус усе словы гэтыя,
дык сказаў вучням Сваім:

2 вы ведаеце, што праз два дні Пасха будзе,
і Сын Чалавечы выдадзены будзе на ўкрыжаванне.

3 Тады сабраліся першасвятары і кніжнікі і старэйшыны народу
ў двор першасвятара, якога звалі Каіафа,

4 і дамовіліся ўзяць Іісуса хітрасцю і забіць;

5 але казалі: толькі не ў свята,
каб не сталася абурэння ў народзе.

6 Калі ж Іісус быў у Віфаніі,
у доме Сімана пракажонага,

7 прыступіла да Яго жанчына
з алебастравай пасудзінай міра шматкаштоўнага
і ліла Яму на галаву, калі Ён узляжаў за сталом.

8 Убачыўшы, вучні Яго абурыліся
і казалі: навошта такая трата?

9 бо можна было б прадаць гэтае міра за вялікія грошы
і даць убогім.

10 Але Іісус, зразумеўшы гэта,
сказаў ім: што бянтэжыце жанчыну?
Яна добры ўчынак зрабіла для Мяне;

11 бо заўсёды убогіх вы маеце з сабою,
а Мяне не заўсёды маеце;

12 бо ўзліўшы гэтае міра на Цела Маё,
яна падрыхтавала Мяне да пахавання;

13 праўду кажу вам:
дзе ні будзе абвешчана Дабравесце гэтае ў цэлым свеце,
сказана будзе ў памяць яе і пра тое, што зрабіла яна.

14 Тады адзін з дванаццаці,
якога звалі Іуда Іскарыёт,
пайшоў да першасвятароў

15 і сказаў: што вы дасце мне, і я вам выдам Яго?
Яны прапанавалі яму трыццаць срэбранікаў;

16 і з таго часу ён шукаў зручнай нагоды выдаць Яго.

17 У першы ж дзень праснакоў
прыступілі вучні да Іісуса і сказалі Яму:
дзе хочаш, каб мы прыгатавалі Табе есці пасху?

18 Ён жа сказаў: ідзіце ў горад да такога і такога
і скажыце яму: "Настаўнік кажа: час мой блізкі,
у цябе ўчыню пасху з вучнямі Маімі".

19 І зрабілі вучні, як загадаў ім Іісус,
і прыгатавалі пасху.

20 Калі ж звечарэла,
Ён узлёг з дванаццацю вучнямі;

21 І калі яны елі, сказаў:
праўду кажу вам, што адзін з вас выдасць мяне.

22 Яны вельмі засмуціліся
і пачалі казаць Яму, кожны з іх: ці не я, Госпадзе?

23 А Ён сказаў у адказ:
хто апусціў са Мною руку ў місу,
той выдасць Мяне.

24 Бо Сын Чалавечы ідзе, як напісана пра Яго;
але гора таму чалавеку, які выдае Сына Чалавечага:
лепей было б таму чалавеку не радзіцца.

25 У адказ жа Іуда, які выдаў Яго,
сказаў: ці не я, Равві?
Іісус кажа яму: ты сказаў.

26 А калі яны елі: Іісус, узяўшы хлеб
і благаславіўшы, пераламіў
і, раздаючы вучням, сказаў:
прыміце, ешце: гэта Цела Маё.

27 І ўзяўшы чашу,
і падзякаваўшы, падаў ім
і сказаў: піце з яе ўсе;

28 бо гэта Кроў Мая новага запавету,
за многіх праліваная дзеля даравання грахоў.

29 Кажу ж вам,
што ад сёння не буду піць ад плоду гэтага вінаграднага
да таго дня, калі буду піць з вамі новае віно
ў Царстве Айца Майго.

30 І заспяваўшы,
пайшлі на гару Елеонскую.

31 Тады кажа ім Іісус:
усе вы спакусіцеся аба Мне ў гэтую ноч,
бо напісана: "паражу пастыра, і рассеюцца авечкі статку".

32 А пасля ўваскрэсення Майго сустрэну вас у Галілеі.

33 У адказ жа Пётр сказаў Яму:
калі і ўсе спакусяцца аб Табе,
я не спакушуся.

34 Сказаў яму Іісус: праўду кажу табе,
што гэтае ночы,
перш чым заспявае певень,
тройчы адрачэшся ад Мяне.

35 Кажа Яму Пётр:
хоць бы мне і памерці з Табою,
не адракуся ад Цябе.
Падобнае і ўсе вучні казалі.

36 Потым прыходзіць з імі Іісус у мясціну, званую Гефсіманія,
і кажа вучням: пасядзіце тут,
пакуль Я пайду, памалюся там.

37 І ўзяўшы Пятра і абодвух сыноў Зевядзеевых,
пачаў смуткаваць і журыцца.

38 Тады кажа ім Іісус:
душа Мая смуткуе да смерці;
пабудзьце тут і чувайце са Мною.

39 І адышоўшы крыху, упаў абліччам Сваім,
маліўся і казаў: Ойча Мой!
калі магчыма, няхай абміне Мяне чаша гэтая;
але не як Я хачу, а як Ты.

40 І прыходзіць да вучняў і знаходзіць, што яны спяць,
і кажа Пятру:
ці так не змаглі вы адну гадзіну патрываць са Мною?

41 Не спіце і маліцеся, каб не ўпасці ў спакусу:
дух бадзёры, а плоць нядужая.

42 Яшчэ, адышоўшы другі раз,
маліўся, кажучы: Ойча Мой!
калі не можа чаша гэтая абмінуць Мяне, каб Мне не піць яе,
няхай будзе воля Твая.

43 І прыйшоўшы, знайшоў, што зноў яны спяць,
бо ў іх вочы ацяжэлі.

44 І пакінуўшы іх, адышоў зноў
і памаліўся трэці раз,
тое самае слова сказаўшы.

45 Тады прыходзіць да вучняў Сваіх
і кажа ім: вы ўсё яшчэ спіце і спачываеце;
вось, наблізілася гадзіна,
і Сын Чалавечы аддаецца ў рукі грэшнікаў;

46 устаньце, хадзем:
вось наблізіўся той, хто выдае Мяне.

47 І калі яшчэ гаварыў Ён,
вось, Іуда, адзін з дванаццаці, прыйшоў,
і з ім мноства людзей з мячамі і каламі,
ад першасвятароў і старэйшын народных.

48 А хто выдаваў Яго, даў ім знак,
кажучы: каго я пацалую, Той і ёсць,
вазьміце Яго.

49 I, адразу падышоўшы да Іісуса,
сказаў: радуйся, Равві!
І пацалаваў Яго.

50 Іісус жа сказаў яму: дружа, чаго ты прыйшоў?
Тады падышлі, і ўсклалі рукі на Іісуса,
і ўзялі Яго.

51 І вось, адзін з тых, што былі з Іісусам,
працягнуўшы руку, дастаў меч свой
і, ударыўшы раба першасвятаровага, адсек яму вуха.

52 Тады кажа яму Іісус: вярні меч твой у месца ягонае,
бо ўсе, хто возьме меч, ад мяча і загінуць;

53 альбо думаеш, што Я не магу цяпер упрасіць Айца Майго,
і Ён дасць Мне больш за дванаццаць легіёнаў Ангелаў?

54 як жа збудуцца Пісанні,
што так павінна быць?

55 У тую гадзіну сказаў Іісус народу:
быццам на разбойніка
выйшлі вы з мячамі і каламі ўзяць Мяне;
кожны дзень з вамі сядзеў Я, вучачы ў храме,
і вы не ўзялі Мяне.

56 А ўсё гэта было,
каб збыліся пісанні прарокаў.
Тады ўсе вучні, пакінуўшы Яго, паўцякалі.

57 А тыя, што ўзялі Іісуса, прывялі Яго да Каіафы першасвятара,
куды сабраліся кніжнікі і старэйшыны.

58 А Пётр ішоў следам за ім зводдаль, да двара першасвятаровага
і ўвайшоўшы ў сярэдзіну, сеў са слугамі,
каб бачыць канец.

59 Першасвятары і старэйшыны і ўвесь сінедрыён
шукалі ілжывага сведчання супроць Іісуса,
каб аддаць Яго на смерць;

60 і не знаходзілі;
і хоць шмат ілжывых сведкаў прыходзіла, не знайшлі.
Але нарэшце прыйшлі два ілжывыя сведкі

61 і сказалі: Ён казаў:
"магу разбурыць храм Божы
і за тры дні збудаваць яго".

62 І ўстаўшы, першасвятар сказаў Яму:
нічога не адказваеш?
што яны супроць Цябе сведчаць?

63 Іісус жа маўчаў.
І першасвятар сказаў Яму:
заклінаю Цябе Богам жывым,
скажы нам, ці Ты Хрыстос, Сын Божы?

64 Кажа яму Іісус: ты сказаў;
нават маўляю вам: ад сёння ўгледзіце Сына Чалавечага,
што сядзіць праваруч сілы
і ідзе на аблоках нябесных.

65 Тады першасвятар разадраў адзенне сваё
і сказаў: Ён блюзнерыць.
Навошта яшчэ нам сведкі?
Вось, вы чулі блюзнерства Яго!

66 Як вам здаецца?
А яны сказалі ў адказ: варты смерці.

67 Тады плявалі Яму ў твар і тузалі Яго;
а іншыя білі па шчоках

68 і казалі: скажы нам, Хрысце, хто ўдарыў Цябе?

69 А Пётр сядзеў звонку на дварэ.
І падышла да яго адна служанка
і сказала: і ты быў з Іісусам Галілеянінам.

70 Але ён адрокся перад усімі,
сказаўшы: не ведаю, што ты кажаш.

71 А калі ён выходзіў за браму,
убачыла яго другая,
і кажа тым, што былі там:
і гэты быў з Іісусам Назарэем.

72 І зноў адрокся ён, прысягнуўшы:
я не ведаю Гэтага Чалавека.

73 Крыху пазней падышлі тыя, што стаялі,
і сказалі Пятру: сапраўды і ты з іх,
бо і гаворка твая выдае цябе.

74 Тады ён пачаў прысягаць і бажыцца:
я не ведаю Гэтага Чалавека.
І тут жа заспяваў певень.

75 І згадаў Пётр словы, сказаныя яму Іісусам:
перш чым заспявае певень,
тройчы адрачэшся ад Мяне.
І выйшаўшы вонкі, плакаў горка.