НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Мт. Мк. Лк. Ян. Дз. Рым. 1Кар. 2Кар. Гал. Эф. Флп. Кал. 1Тэс. 2Тэс. 1Цім. 2Цім. Тит. Флм. Гбр. Як. 1П. 2П. 1Ян. 2Ян. 3Ян. Юд. Адкр.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Подле сьвятога Мацьвея 25

1 „Тады падобнае будзе гаспадарства нябёснае да дзесяцёх дзявушчых, што, узяўшы лянпы свае, вышлі на пярэймы маладому.

2 Зь іх пяць было мудрых і пяць неразумных.

3 Неразумныя, узяўшы лянпы свае, не ўзялі із сабою алівы.

4 Мудрыя ж узялі алівы ў судзінах ізь лянпамі сваімі.

5 I як малады задлякаўся, то задрымалі ўсі й паснулі.

6 I а поўначы разьлёгся крык: ‘Гля, малады йдзець, выходзьце на пярэймы яму!’

7 Тады ўсталі дзявушчыя тыя і агледзелі лянпы свае.

8 Неразумныя ж сказалі мудрым: ‘Дайце нам алівы вашае, бо лянпы нашыя гаснуць’.

9 А мудрыя адказалі: ‘Калі б нам і вам ня стала, валей пайдзіце да прадаўнікоў і купіце сабе’.

10 А як пайшлі яны купляць, прышоў малады, і гатовыя ўвыйшлі зь ім на вясельную чэсьць, і дзьверы замкнуліся.

11 Потым прыходзяць і іншыя дзявушчыя, кажучы: ‘Спадару, спадару! адчыні нам’.

12 Ён жа адказаў ім і сказаў: ‘Запраўды кажу вам: ня знаю вас’.

13 Дык будзьце чукавыя, бо ня ведаеце ані дня, ані гадзіны, каторае прыйдзе Сын Людзкі.

14 „Бо Ён учыне, як чалавек, што, пакідаючы дом, гукнуў слугаў сваіх і паручыў ім маемасьць сваю:

15 I аднаму даў ён пяць таланёў, другому два і іншаму адзін, кажнаму подле здольнасьці ягонае; і зараз пакінуў дом.

16 Тый, што адзяржаў пяць таланёў, зараз пайшоў, і таргаваў на іх, і прыдбаў другія пяць таланёў.

17 Чыста так і тый, што адзяржаў два талані, прыдбаў другія два.

18 Тый жа, што адзяржаў адзін талань, пайшоў, і пакапаў зямлю, і схаваў срэбла спадара свайго.

19 Па даўгім часе, прыходзе спадар слугаў тых і вымагае ў іх лічбы.

20 I тый, што адзяржаў пяць таланёў, падышоўшы, прынёс другія пяць таланёў, кажучы: ‘Спадару! пяць таланёў ты перадаў імне; во другія пяць таланёў я прыдбаў’.

21 Спадар ягоны сказаў яму: ‘Добра, добры а верны слуга! у нячысьленым ты быў верны, над чысьленым пастанаўлю цябе; увыйдзі ў радасьць спадара свайго’.

22 Прышоў і тый, што адзяржаў два талані, і сказаў: ‘Спадару! два талані ты перадаў імне; во другія два талані я прыдбаў на іх’.

23 Спадар ягоны сказаў яму: ‘Добра, добры а верны слуга! у нячысьленым ты быў верны, над чысьленым пастанаўлю цябе; увыйдзі ў радасьць спадара свайго’.

24 Падыйшоў і тый, што адзяржаў адзін талань, і сказаў: ‘Спадару! я знаў цябе, што ты чалавек стродкі, жнеш, ідзе ня сеяў, і зьбіраеш, ідзе не рассыпаў;

25 I, баяўшыся, пайшоў і схаваў талань гвой у зямлі; во табе твае’.

26 Спадар жа, адказуючы, сказаў яму: ‘Нягодны а ляны слуга! ты ведаў, што я жну, ідзе не пасеяў, і зьбіраю, ідзе не рассыпаў;

27 Затым належыла табе аддаць срэбла мае пенязяменам, і я прышоўшы, адзяржаў бы маё з прыбыткам.

28 Дык вазьміце ў яго талань і дайце маючаму дзесяць таланёў,

29 Бо кажнаму маючаму дасца, і ён будзе мець дастатак, а ў нямаючага адыймецца й тое, што мае.

30 А некарыснага слугу кіньце да цемрадзі навоннае; там будзе плач а скрыгот зубамі’.

31 „Як Сын Людзкі прыйдзе ў славе Сваёй, і ўсі сьвятыя ангілы зь Ім, тады сядзе на пасадзе славы Свае;

32 I зьбяруцца перад Ім усі народы; і адлуча адны ад адных, як пастыр адлучае авечкі ад казлоў;

33 I пастанове авечкі па правіцы Свае, а казлы — па лявіцы.

34 Тады скажа Кароль тым, што па правіцы Ягонае: „Прыйдзіце, дабраславёныя Айца Майго, адзяржыце на спадак гаспадарства, прыгатаванае вам ад стварэньня сьвету;

35 Бо Я прагнуў, і вы далі Імне есьці; сьмяг, і вы далі Імне піць; быў чужанінам, і вы частавалі Мяне;

36 Быў голы, і вы адзелі Мяне; быў хворы, і вы даведаліся Мяне; у вязьніцы быў, і вы прышлі да Мяне“.

37 Тады адкажуць Яму справядлівыя, кажучы: ‘Спадару! калі мы бачылі Цябе прагнучага, і далі есьці? альбо ўсьмяглага, і далі піць?

38 Калі мы бачылі Цябе чужанінам, і частавалі? альбо голага, і аддзелі?

39 Калі мы бачылі Цябе хворага альбо ў вязьніцы, і даведаліся Цябе?’

40 I, адказуючы, Кароль скажа ім: ‘Запраўды кажу вам: на колькі вы зрабілі гэта аднаму з гэтых братоў Маіх найменшых, то зрабілі Імне’.

41 Тады скажа й тым, што па лявіцы: ‘Ідзіце ад Мяне, праклятыя, у вагонь вечны, прыгатаваны нячысьціку а ангілам ягоным;

42 Бо Я прагнуў, і вы не далі Імне есьці; сьмяг, і вы не далі Імне піць;

43 Быў чужанінам, і не пачаставалі Мяне; быў голы, і не адзелі Мяне; хворы і ў вязьніцы, і не даведаліся Мяне’.

44 Тады й яны, адказуючы, скажуць: ‘Спадару! калі мы бачылі Цябе прагнучага, альбо сьмягнучага, альбо як чужаніна, альбо голага, альбо хворага, альбо ў вязьніцы, і не паслужылі Табе?’

45 Тады, адкажа ім, кажучы: ‘Запраўды кажу вам: як не зрабілі гэтага аднаму з гэтых найменшых, то не зрабілі Імне’.

46 I пойдуць гэтыя на кару вечную, а справядлівыя да жыцьця вечнага“