Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Матф. Мар. Лук. Иоан.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Святое Дабравесце паводле Матфея 25

1 Тады ўпадобніцца Царства Нябеснае дзесяці дзевам,
якія, узяўшы свяцільнікі свае,
выйшлі сустрэць жаніха;

2 пяць з іх было неразумных пяць мудрых;

3 неразумныя, узяўшы свяцільнікі свае,
не ўзялі з сабою алею;

4 а мудрыя
узялі алею ў пасудзінах разам з свяцільнікамі сваімі;

5 і калі жаніх замарудзіўся,
дык задрамалі ўсе і паснулі.

6 Але апоўначы крык пачуўся: "вось, жаніх ідзе,
выходзьце на сустрэчу яму".

7 Тады ўсталі ўсе дзевы тыя
і паправілі свяцільнікі свае.

8 А неразумныя мудрым сказалі:
"дайце нам алею вашага,
бо свяцільнікі нашыя гаснуць".

9 А мудрыя сказалі ў адказ:
"каб не сталася недахопу і ў нас і ў вас,
ідзіце лепей да прадаўцоў і купіце сабе".

10 Калі ж пайшлі яны купляць, прыйшоў жаніх,
і гатовыя ўвайшлі з ім на вяселле,
і зачыніліся дзверы.

11 Пасля прыходзяць і астатнія дзевы
і кажуць: "пане! пане! адчыні нам".

12 Ён жа сказаў ім у адказ:
"праўду кажу вам: не ведаю вас".

13 Дык вось, чувайце;
бо не ведаеце ні дня, ні гадзіны,
у якую прыйдзе Сын Чалавечы.

14 Гэтак і чалавек нейкі, адыходзячы,
заклікаў рабоў сваіх і даручыў ім маёмасць сваю:

15 і аднаму даў пяць талантаў,
другому два,
іншаму адзін,
кожнаму паводле яго сілы;
і адразу адышоў.

16 Той, хто атрымаў пяць талантаў,
пайшоў: уклаў іх у справу
і набыў другія пяць;

17 гэтак сама і той з двума набыў другія два;

18 а той, хто атрымаў адзін талант,
пайшоў і закапаў яго ў зямлю
і схаваў серабро гаспадара свайго.

19 Па доўгім часе прыходзіць гаспадар рабоў тых
і зводзіць з імі рахунак.

20 І той,
хто атрымаў пяць талантаў,
падышоўшы, прынёс другія пяць талантаў
і кажа: "Гаспадар! пяць талантаў ты даў мне;
вось, другія пяць талантаў я набыў на іх".

21 Сказаў жа яму гаспадар яго: "добра, раб добры і верны!
у малым ты быў верны,
над многім цябе пастаўлю;
увайдзі ў радасць гаспадара твайго".

22 Падышоў таксама і той, што атрымаў два таланты,
і сказаў: "гаспадар! два таланты ты даў мне;
вось, другія два таланты набыў я на іх".

23 Сказаў жа яму гаспадар яго: "добра, раб добры і верны!
у малым ты быў верны,
над многім цябе пастаўлю;
увайдзі ў радасць гаспадара твайго".

24 Падышоў і той, што атрымаў адзін талант,
і сказаў: "гаспадар! я ведаў цябе, што ты чалавек жорсткі,
жнеш, дзе не сеяў,
і збіраеш, дзе не рассыпаў;

25 і пабаяўшыся,
пайшоў і схаваў талант твой у зямлі;
вось табе тваё".

26 Гаспадар жа ягоны сказаў яму ў адказ: "ліхі раб і гультай!
ты ведаў, што я жну, дзе не сеяў,
і збіраю, дзе не рассыпаў;

27 таму трэба было табе аддаць серабро маё гандлярам,
і я, прыйшоўшы, атрымаў бы маё з прыбыткам.

28 Дык вось вазьміце ў яго талант
і дайце таму, хто мае дзесяць талантаў,

29 бо кожнаму, хто мае, дасца і памножыцца,
а ў таго, хто не мае, адымецца і тое, што мае;

30 а нягоднага раба выкіньце ў цемру вонкавую:
там будзе плач і скрыгат зубоў".
(Сказаўшы гэта, усклікнуў:
хто мае вушы, каб чуць, няхай чуе!)

31 Калі ж прыйдзе Сын Чалавечы ў славе Сваёй
і ўсе святыя Ангелы з Ім,
тады сядзе на прастоле славы Сваёй,

32 і збяруцца перад Ім усе народы;
і аддзеліць адных ад другіх,
як пастух аддзяляе авечак ад казлоў;

33 і паставіць авечак праваруч ад Сябе,
а казлоў — леваруч.

34 Тады скажа Цар тым, якія праваруч ад Яго:
"Прыйдзіце, благаславёныя Айца Майго,
прыміце ў спадчыну Царства, угатаванае вам ад стварэння свету:

35 бо быў галодны Я, і вы далі Мне есці;
быў сасмяглы, і вы напаілі Мяне;
быў падарожны, і вы прынялі Мяне;

36 быў голы, і вы адзелі Мяне;
быў хворы, і вы адведалі Мяне;
у цямніцы быў, і вы прыйшлі да Мяне.

37 Тады праведнікі скажуць Яму ў адказ:
"Госпадзе! калі мы бачылі Цябе галоднага і накармілі?
альбо сасмяглага і напаілі?

38 калі ж мы бачылі Цябе падарожнага і прынялі?
альбо голага і адзелі?

39 калі ж мы бачылі Цябе хворага, альбо ў цямніцы,
і прыйшлі да цябе?"

40 І Цар скажа ім у адказ: "праўду кажу вам:
як што зрабілі вы гэта аднаму з братоў Маіх меншых,
дык зрабілі Мне".

41 Тады скажа і тым, якія леваруч ад яго:
"ідзіце ад Мяне, праклятыя, у агонь вечны,
угатаваны дыявалу і ангелам яго:

42 бо быў галодны Я, вы не далі Мне есці;
быў сасмяглы, і вы не напаілі Мяне;

43 быў падарожны, і не прынялі Мяне;
быў голы, і не адзелі Мяне;
хворы і ў цямніцы, і не адведалі Мяне".

44 Тады і яны скажуць Яму ў адказ: "Госпадзе,
калі мы бачылі Цябе галоднага,
альбо сасмяглага,
альбо падарожнага,
альбо голага,
альбо хворага,
альбо ў цямніцы,
і не паслужылі Табе?"

45 Тады скажа ім у адказ: "праўду кажу вам:
як што вы не зрабілі гэтага аднаму з гэтых меншых,
дык не зрабілі Мне".

46 І пойдуць гэтыя на пакуты вечныя,
а праведнікі ў жыццё вечнае.