Новы Запавет (у перакладзе Ўладзіслава Чарняўскага)

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Матф. Мар. Лук. Иоан. Деян. Иак. 1Пет. 2Пет. 1Иоан. 2Иоан. 3Иоан. Иуд. Рим. 1Кор. 2Кор. Гал. Еф. Фил. Кол. 1Фесс. 2Фесс. 1Тим. 2Тим. Тит. Флм. Евр. Откр.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

Новы Запавет (у перакладзе Ўладзіслава Чарняўскага)

Евангелле паводле Мацвея 24

1 Тады падобнае будзе Валадарства Нябеснае да дзесяці дзяўчын, якія, узяўшы лампады свае, выйшлі насустрач жаніху.

2 Пяць з іх было неразумных, а пяць - разумных.

3 Дык неразумныя, узяўшы лампады свае, не ўзялі з сабою алею.

4 Разумныя ж узялі алею ў посуд разам з лампадамі сваімі.

5 А паколькі жаніх замарудзіў, задрамалі ўсе і паснулі.

6 Апоўначы ўзняўся крык: "Вось жаніх! Выходзьце яму насустрач".

7 Тады падняліся ўсе тыя дзяўчаты і падрыхтавалі свае лампады.

8 Неразумныя ж сказалі разумным: "Дайце нам вашага алею, бо нашыя лампады гаснуць".

9 Адказалі разумныя, кажучы: "Каб раптам не было недахопу і нам і вам, лепш ідзіце да прадаўцоў ды купіце сабе".

10 Калі яны пайшлі купляць, прыйшоў жаніх, і тыя, што былі прыгатаваны, увайшлі з ім на вяселле. І дзверы зачыніліся.

11 Нарэшце прыйшлі і астатнія дзяўчаты, кажучы: "Госпадзе, Госпадзе, адчыні нам!"

12 А Ён, адказваючы, гаворыць: "Сапраўды кажу вам: Я не ведаю вас".

13 Дык чувайце, бо не ведаеце ані дня, ані гадзіны [, калі прыдзе Сын Чалавечы].

14 Падобным чынам чалавек, адыходзячы ў далёкі край, склікаў сваіх слуг і даручыў ім сваю маёмасць.

15 І аднаму даў пяць талентаў, а другому два, а іншаму адзін - кожнаму паводле яго здольнасці, і выправіўся.

16 Той, які атрымаў пяць талентаў, пайшоў і, скарыстаўшыся з іх, зарабіў яшчэ пяць.

17 Падобна і той, хто атрымаў два, зарабіў яшчэ два.

18 А той, хто атрымаў адзін, пайшоў і закапаў яго ў зямлю ды схаваў грошы гаспадара свайго.

19 Потым па доўгім часе прыходзіць гаспадар слуг тых і выстаўляе рахунак ім.

20 І, прыйшоўшы, той, які атрымаў пяць талентаў, прынёс яшчэ пяць талентаў, кажучы: "Гаспадару, ты даў мне пяць талентаў; вось я зарабіў дадаткова яшчэ пяць талентаў".

21 Гаворыць яму гаспадар яго: "Добра, слуга добры і верны; у малым быў ты верны, дам табе ўладу над многім; увайдзі ў радасць гаспадара твайго".

22 Прыйшоў таксама і той, які атрымаў два таленты, і гаворыць: "Гаспадару, ты даручыў мне два таленты, вось я зарабіў яшчэ два".

23 Гаворыць яму гаспадар яго: "Добра, слуга добры і верны; ты быў у малым верны, дам табе ўладу над многім; увайдзі ў радасць гаспадара твайго".

24 А той, што атрымаў адзін талент, прыходзячы, гаворыць: "Гаспадару, я ведаю цябе як чалавека жорсткага: ты жнеш, дзе не пасеяў, і збіраеш, дзе не рассыпаў.

25 Дык, баючыся, пайшоў я і закапаў твой талент у зямлю. Вось, бяры, што тваё".

26 У адказ гаспадар яго сказаў: "Слуга благі і неруплівы! Ты ведаў, што я жну, дзе не пасеяў, і збіраю, дзе не рассыпаў.

27 Дык належала б табе мае грошы даць мяняльшчыкам, а я, прыйшоўшы, атрымаў бы, што маё, з прыбыткам.

28 Таму вазьміце ад яго талент і дайце таму, хто мае дзесяць талентаў.

29 Бо кожнаму, хто мае, будзе дададзена, і ён будзе багаты; а ў таго, хто не мае, адбяруць і тое, што ён мае.

30 А слугу нягоднага кіньце ў цемру вонкавую; там будзе плач і скрыгатанне зубоў".

31 Калі ж прыйдзе Сын Чалавечы ў славе Сваёй, і ўсе анёлы разам з Ім, тады Ён сядзе на пасадзе славы Сваёй.

32 І збяруцца перад Ім усе народы, і Ён аддзеліць адных ад другіх, як пастух аддзяляе авечак ад казлоў.

33 І Ён паставіць авечак праваруч Сябе, а казлоў - леваруч.

34 Тады скажа Валадар тым, што будуць праваруч Яго: "Прыходзьце, дабраслаўлёныя Айца Майго; атрымайце Валадарства, прыгатаванае для вас ад заснавання свету.

35 Бо быў Я галодны, і вы накармілі Мяне; быў сасмяглы, і вы далі Мне піць; быў госцем, і вы прынялі Мяне;

36 быў голы, і вы апранулі Мяне; быў хворы, і вы адведалі Мяне; быў у вязніцы, і вы прыйшлі да Мяне".

37 Тады адкажуць Яму справядлівыя, кажучы: "Госпадзе, калі ж мы бачылі Цябе галодным і накармілі Цябе, або сасмяглым і далі Табе піць?

38 Калі ж мы бачылі госцем Цябе і прынялі, або голым і апранулі?

39 Калі ж мы бачылі хворым Цябе або ў вязніцы і прыйшлі да Цябе?"

40 І, адказваючы, Валадар скажа ім: "Сапраўды кажу вам: Што зрабілі вы аднаму з гэтых братоў Маіх найменшых, тое Мне зрабілі".

41 Тады скажа Ён і тым, хто леваруч Яго будуць: "Ідзіце ад Мяне, праклятыя, у агонь вечны, які прыгатаваны для д'ябла і анёлаў яго.

42 Бо быў Я галодны, і вы не далі Мне есці, быў Я сасмяглы, і вы не далі Мне піць;

43 быў Я госцем, і вы не прынялі Мяне; быў голы, і вы не апранулі Мяне; быў хворым і ў вязніцы, і вы не адведалі Мяне".

44 Тады адкажуць яны Яму, кажучы: "Госпадзе, калі мы бачылі Цябе галодным, або сасмяглым, або госцем, або голым, або хворым, або ў вязніцы і не паслужылі Табе?"

45 Тады Ён адкажа ім, кажучы: "Сапраўды кажу вам: чаго вы не зрабілі аднаму з тых найменшых, таго і Мне не зрабілі".

46 І пойдуць яны на вечную муку, а справядлівыя - у жыццё вечнае".