НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Мт. Мк. Лк. Ян. Дз. Рым. 1Кар. 2Кар. Гал. Эф. Флп. Кал. 1Тэс. 2Тэс. 1Цім. 2Цім. Тит. Флм. Гбр. Як. 1П. 2П. 1Ян. 2Ян. 3Ян. Юд. Адкр.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Подле сьвятога Мацьвея 24

1 I Ісус, вышаўшы ізь сьвятыні, пайшоў; і дабліжыліся вучанікі Ягоныя, каб паказаць Яму будынкі сьвятыні.

2 Ісус жа, адказуючы, сказаў ім: „Ці бачыце ўсе гэта? Запраўды кажу вам: не застанецца тут каменя на каменю, каторы ня будзе ськінены“.

3 Як жа сядзеў Ён на ґары Аліўнай, то дабліжыліся да Яго вучанікі асобна й папыталіся: „Скажы нам, калі гэта будзе? і якая пазнака Твайго прыходу й сканчэньня веку?“

4 I, адказуючы, Ісус сказаў ім: „Сьцеражыцеся, каб хто ня зьвёў вас;

5 Бо шмат хто прыйдзе пад імям Маім і будуць казаць: ‘Я Хрыстос’ і шмат зьвядуць.

6 Таксама будзеце чуць войны а дзейкі праз войны. Глядзіце, не лякайцеся, бо належа ўсяму гэтаму быць; але гэта яшчэ не канец.

7 „Бо паўстане народ на народ, і гаспадарства на гаспадарства, і будуць галадові, мор а трасеньне зямлі ў розных месцах.

8 Усе гэта пачатак трудненьня.

9 Тады будуць аддаваць вас на мукі й забіваць вас; і вас будуць ненавідзіць усі народы за імя Мае.

10 I тады спакусіцца шмат хто; і адзін аднаго ізрадзяць, і зьненавідзяць адзін аднаго.

11 „I паўстане шмат хвальшывых прарокаў, ды зьвядуць шмат каго;

12 I, з прычыны памнажэньня бяспраўя, у шмат каго асьцюдзянее любоў.

13 Хто вытрывае да канца, спасецца.

14 I будуць пашыраць гэтую Евангелю гаспадарства па ўсім сьвеце, на сьветчаньне ўсім народам; і тады настане канец.

15 „Дык як абачыце гідоту спустошаньня, сказаную прарокам Данелям, на сьвятым месцу стаячую, — чытаючы хай разумее, —

16 Тады тыя, што ў Юдэі, хай уцякаюць у горы;

17 I хто на страсе, тый хай ня сходзе ўзяць што-лень із дому свайго;

18 I хто на полю, тый хай не зварачаецца назад узяць адзецьці свае.

19 „Бяда цяжарным а соючым тых дзён!

20 Маліцеся, каб ня прылучыліся ўцекі вашы ўзімку альбо ў сыботу;

21 Бо тады будзе вялікая атуга, якое ня прылучылася ад пачатку сьвету дагэтуль, і ніяк ня станецца.

22 I калі б не скараціліся тыя дні, то не ўратавалася б ніякае цела; але дзеля абраных скароцяцца тыя дні.

23 „Тады, калі хто скажа вам: ‘Во тут Хрыстос’, альбо ‘во тут’, — ня верце;

24 Бо паўстануць хвальшывыя хрысты а хвалынывыя прарокі і дадуць вялікія знакі а дзівы, каб спадмануць, калі магчыма, і абраных.

25 Вось, Я наперад сказаў вам.

26 „Дык, калі скажуць вам: ‘Вось, Ён на пустыні’, — ня выходзьце; ‘вось, у сховах’, — ня верце;

27 Бо, як маланьня выходзе з усходу і бывае відаць ажно на захадзе, так будзе прыход Сына Людзкога.

28 Бо, ідзе будзе труп, там зьбяруцца й арлы.

29 „I зараз, па атузе тых дзён, сонца зацьмее, і месяц ня дасьць сьвятліні свае, і зоры зваляцца зь неба, і сілы нябёсныя захістаюцца.

30 Тады зьявіцца знак Сына Людзкога на небе; і тады заплачуць усі плямёны земныя і абачаць Сына Людзкога, на булакох нябёсных ідучага з моцаю а сілаю вялікай.

31 І пашлець ангілаў Сваіх із трубою вялікаю, і зьбяруць абраных Ягоных ад чатырох вятроў, ад аднаго канца нябёсаў аж да другога.

32 „Вучыцеся падобнасьці зь фіґі: як галуза яе мякчэе й пушчае лісьцё, вы ведаеце, што лета блізка;

33 Дык, як вы абачыце ўсе гэта, ведайце, што блізка, у дзьвярох,

34 Запраўды кажу вам: ня мінець род гэты, як усе гэта станецца;

35 Неба й зямля прамінуць, але слова Мае не прамінець.

36 „Празь дзень жа тый а гадзіну ніхто ня ведае, ані ангілы нябёсныя, ані Сын, адно Айцец Мой адзін.

37 Але як было за дзён Ноя, так будзе і ў прыход Сына Людзкога;

38 Бо як за дзён перад патопаю елі, пілі, жаніліся й выходзілі замуж да таго дня, калі ўвыйшоў Ной у караб,

39 I ня зналі, пакуль ня прышла патопа і не забрала ўсіх, — так будзе й прыход Сына Людзкога.

40 Тады будзе двух на полю: адзін будзе ўзяты, а другі пакінены.

41 Дзьве мелючыя ў жорнах: адна будзе ўзята, а другая пакінена.

42 „Дык будзьце чукавыя, бо ня ведаеце, каторае гадзіны Спадар ваш прыйдзе.

43 Але гэта вы ведаеце, што калі б ведаў дамовы гаспадар, каторае варты прыйдзе злодзей, то быў бы чукавы і ня даў бы падкапацца пад дом свой.

44 Дык і вы будзьце гатовы, бо, каторае гадзіны ня думаеце, прыйдзе Сын Людзкі.

45 „Дык хто верны а разумны слуга, каторага гаспадар прызначыў над дамоваю сваёй, даваць ежу ў пару?

46 Шчасьлівы тый слуга, каторага гаспадар ягоны, прышоўшы, засьпее так робячы.

47 Запраўды кажу вам, што ён прызнача яго над усёй маемасьцяй сваёй.

48 „Калі ж благі слуга тый скажа ў сэрцу сваім: ‘Длякаецца гаспадар мой прыйсьці’;

49 I пачнець біць сяброў сваіх, і есьці а піць із п'яніцамі, —

50 То прыйдзе гаспадар слугі таго дня, каторага ён не спадзяецца, і гадзіны, каторае ня ведае,

51 I разатнець яго на часьці, і прызнача дзель ягоную з двудушнікамі; там будзе плач а скрыгот зубамі.