Новы Запавет (у перакладзе Ўладзіслава Чарняўскага)

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Матф. Мар. Лук. Иоан. Деян. Иак. 1Пет. 2Пет. 1Иоан. 2Иоан. 3Иоан. Иуд. Рим. 1Кор. 2Кор. Гал. Еф. Фил. Кол. 1Фесс. 2Фесс. 1Тим. 2Тим. Тит. Флм. Евр. Откр.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

Новы Запавет (у перакладзе Ўладзіслава Чарняўскага)

Евангелле паводле Мацвея 23

1 І, выйшаўшы, Ісус пакрочыў ад святыні, і падышлі вучні Яго, каб паказаць Яму пабудовы святыні.

2 Ён жа, адказваючы, сказаў ім: "Хіба не бачыце вы гэта ўсё? Сапраўды кажу вам: не застанецца тут камяня на камяні, які б не быў зруйнаваны".

3 А калі Ён сядзеў на Аліўнай гары, прыйшлі вучні да Яго патаемна і пыталіся: "Скажы, калі гэта будзе, і які знак Твайго прышэсця і сканчэння веку?"

4 І, адказваючы, Ісус сказаў ім: "Глядзіце, каб хто вас не звёў.

5 Бо многія прыйдуць у імя Маё, кажучы: "Я - Хрыстос", і многіх звядуць.

6 Пачуеце вы пра войны і чуткі пра войны; глядзіце, каб не напалохаліся, бо так павінна быць, але гэта яшчэ не канец.

7 Падымецца народ на народ і царства на царства, і будуць голад і месцамі землятрусы.

8 Гэта ўсё - пачатак пакут.

9 Тады будуць выдаваць вас на пакуты і забіваць вас будуць, ды будзеце вы зненавіджаны ўсімі народамі за імя Маё.

10 І тады многія згоршацца, і будуць выдаваць адзін аднаго, і будуць ненавідзець адзін аднаго,

11 і паўстануць многія фальшывыя прарокі і будуць зводзіць многіх.

12 І ад таго, што памножыцца несправядлівасць, астыне любоў у многіх.

13 Але хто вытрывае да канца, той будзе збаўлены.

14 І будзе прапаведавацца гэтае Евангелле Валадарства па ўсім свеце на сведчанне ўсім народам; і тады прыйдзе канец.

15 І, калі ўбачыце нарэшце агіду спусташэння, якая паўстане на святым месцы, як сказана Даніэлем прарокам, - хто чытае, хай разумее, -

16 тады тыя, што ў Юдэі, хай уцякаюць у горы,

17 і хто на даху, хай не сыходзіць, каб узяць што-небудзь з дому свайго;

18 і хто на полі, хай не вяртаецца забраць свой плашч.

19 Гора цяжарным і карміцелькам у тыя дні.

20 Дык прасіце, каб вашыя ўцёкі не былі зімою, ці ў суботу.

21 Бо тады будзе вялікая пакута, якой не было ад пачатку свету аж дасюль, дый не будзе.

22 І, калі б не былі скарочаны тыя дні, аніякае цела не ўратавалася б, але дзеля выбраных будуць скарочаны тыя дні.

23 Тады, калі б хто вам казаў: "Вось тут Хрыстос", або: "Там", - не верце.

24 Паўстануць бо фальшывыя хрысты і фальшывыя прарокі і прадставяць вялікія знакі і цуды, - так, каб у зман увесці, калі гэта магчыма, нават выбраных.

25 Вось, Я наперад вам гэта сказаў.

26 Дык калі б вам потым сказалі: "Вось Ён у пустыні", - не выходзьце; "Вось Ён у пакоях", - не верце.

27 Бо, як маланка з'яўляецца на ўсходзе і віднеецца аж да захаду, такім будзе і прышэсце Сына Чалавечага.

28 Дзе будзе цела, там збяруцца і арлы.

29 А зараз па тузе тых дзён сонца зацемрыцца, і месяц не дасць святла свайго, і нябесныя зоркі падаць будуць, і сілы, што ў небе, пахіснуцца.

30 І тады з'явіцца знак Сына Чалавечага на небе, і тады заплачуць усе плямёны зямныя, і ўбачаць Сына Чалавечага, Які прыходзіць на аблоках нябесных з магутнасцю і славаю вялікай.

31 І пашле Ён анёлаў Сваіх з трубою гучнай, і збяруць яны выбраных Яго з чатырох вятроў, ад краю неба аж да канца яго.

32 Бярыце прыклад з фігавага дрэва: калі ўжо галінка яго лагаднее і пускае лісты, вы ведаеце, што блізка лета.

33 Так і вы, калі ўбачыце ўсё гэта, ведайце, што блізка, пры дзвярах.

34 Сапраўды кажу вам: не праміне гэтае пакаленне, аж усё гэта станецца.

35 Неба і зямля сыдуць, але слова Маё не праміне.

36 Што да дня таго і хвіліны, ніхто не ведае, - ані анёлы нябесныя, ані Сын, - толькі Айцец адзін.

37 І як у дні Ноя, так будзе і прышэсце Сына Чалавечага.

38 Бо як у той час перад патопам елі і пілі, жаніліся і замуж аддавалі, аж да таго дня, калі Ной увайшоў у каўчэг,

39 і не зразумелі, аж пакуль не прыйшоў патоп і не знішчыў усіх, так будзе і ў прышэсце Сына Чалавечага.

40 Тады двое будуць на полі: аднаго возьмуць, а другога пакінуць.

41 Дзве будуць малоць у жорнах: адну возьмуць, другую пакінуць.

42 Дык чувайце, бо не ведаеце, у які тэрмін прыйдзе Госпад ваш.

43 А гэта ведайце, што, каб гаспадар дому ведаў, а якой гадзіне злодзей мае прыйсці, пільнаваў бы і не дазволіў уламіцца ў дом свой.

44 Таму і вы будзьце гатовыя, бо ў гадзіну, якой вы не ведаеце, Сын Чалавечы прыйдзе.

45 Хто, думаеш, з'яўляецца верным і разумным слугою, якога паставіў гаспадар над падданымі сваімі, каб ён у вызначаны час даваў ім меру пшаніцы?

46 Дабраслаўлёны той слуга, якога, калі прыйдзе, гаспадар знойдзе за такім заняткам.

47 Сапраўды кажу вам, што паставіць яго над усёй сваёй маёмасцю.

48 А калі скажа ліхі слуга ў сэрцы сваім: "Марудзіць гаспадар мой з прышэсцем",

49 і пачне біць таварышаў сваіх, і будзе есці і піць з п'яніцамі,

50 то прыйдзе гаспадар яго ў дзень неспадзяваны, у гадзіну невядомую

51 і аддзеліць яго, ды прызначыць яго долю разам з крывадушнікамі: там будзе плач і скрыгатанне зубоў.