Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Матф. Мар. Лук. Иоан.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Святое Дабравесце паводле Матфея 23

1 Тады Іісус прамовіў да люду і вучняў Сваіх,

2 кажучы: на Маісеевым пасадзе селі кніжнікі і фарысеі;

3 дык вось, усё, што яны кажуць вам захоўваць, рабіце і захоўвайце;
а паводле ўчынкаў іхніх не рабіце,
бо яны гавораць, і неробяць:

4 звязваюць цяжары важкія і непасільныя
і ўскладаюць на плечы людзям,
а самі не хочуць і пальцам зрушыць іх;

5 а ўсе справы свае робяць дзеля таго, каб бачылі іх людзі;
пашыраюць філактэрыі свае
ды павялічваюць кутасы на адзенні сваім;

6 а таксама любяць узляжаць наперадзе на гасцінах,
і наперадзе сядзець у сінагогах,

7 і вітанні на плошчах,
і каб людзі клікалі іх: "Вучыцель!вучыцель!"

8 А вы не называйцеся вучыцелямі,
бо адзін у вас Вучыцель — Хрыстос,
а ўсе вы — браты;

9 і айцом сабе не называйце нікога на зямлі,
бо адзін у вас Айцец, Які на нябёсах;

10 і не называйцеся настаўнікамі,
бо адзін у вас Настаўнік — Хрыстос.

11 Большы з вас няхай будзе вам слуга:

12 бо хто ўзвышае сябе, той прыніжаны будзе;
а хто прыніжае сябе, той узвысіцца.

13 Гора вам, кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі,
што зачыняеце Царства Нябеснае перад людзьмі;
бо самі не ўваходзіце і тых, што ўваходзяць, не пускаеце ўвайсці.

14 Гора вам, кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі,
што паядаеце дамы ўдоў і напаказ доўга моліцеся:
за тое прымеце тым большае асуджэнне.

15 Гора вам, кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі,
што праходзіце мора і сушу,
каб прыдбаць хоць аднаго нававерца;
і калі гэта здараецца,
робіце яго сынам геены,
двойчы горшым за вас.

16 Гора вам, павадыры сляпыя, што кажаце:
"калі хто прысягне храмам, дык нічога;
а калі прысягне золатам храма, дык вінаваты".

17 Неразумныя і сляпыя!
што большае:
золата, ці храм, які асвячае золата?

18 І: "калі хто прысягне ахвярнікам, дык нічога;
а калі прысягне дарам, які на ім, дык вінаваты".

19 Неразумныя і сляпыя!
што большае:
дар, ці ахвярнік, які асвячае дар?

20 Дык вось, хто прысягне ахвярнікам,
прысягае ім і ўсім, што на ім;

21 і той, хто прысягае храмам,
прысягае ім і Тым, Хто жыве ў ім;

22 і той, хто прысягае небам,
прысягае прастолам Божым і Тым, Хто сядзіць на ім.

23 Гора вам, кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі,
што даяце дзесяціну з мяты, анісу і кмену,
і адкінулі важнейшае ў законе:
суд, міласць і веру;
гэта трэба было рабіць, і таго не пакідаць.

24 Павадыры сляпыя,
што адцэджваеце камара, а вярблюда праглынаеце!

25 Гора вам, кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі,
што ачышчаеце знешнасць чашы і місы,
а усярэдзіне яны поўныя драпежнасці і няпраўды.

26 Фарысей сляпы!
ачысці спярша сярэдзіну чашы і місы,
каб чыстая была і знешнасць іх.

27 Гора вам, кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі,
што прыпадабняецеся да павапленых магіл,
якія звонку здаюцца прыгожымі,
а ўсярэдзіне поўныя касцей мёртвых і ўсякага бруду;

28 так і вы знешне здаяцеся людзям праведнымі,
а ўсярэдзіне поўныя крывадушнасці і беззаконня.

29 Гора вам, кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі,
што будуеце грабніцы прарокам
і ўпрыгожваеце помнікі праведнікам,

30 і кажаце: "калі б мы былі ў дні бацькоў нашых,
дык не былі б саўдзельнікамі іх у праліванні крыві прарокаў";

31 тым самым вы самі сведчыце супроць сябе,
што вы сыны тых, якія забілі прарокаў;

32 дапаўняйце ж меру бацькоў вашых.

33 Змеі, адроддзе яхідніна!
як унікнеце вы асуджэння ў геену?

34 Таму, вось, Я пасылаю да вас прарокаў, і мудрых, і кніжнікаў;
і некаторых з іх вы заб'яце і ўкрыжуеце,
а некаторых будзеце біць у сінагогах вашых
і гнаць з горада ў горад;

35 каб спала на вас уся кроў праведная, пралітая на зямлі,
ад крыві Авеля праведнага
да крыві Захарыі, сына Варахіевага,
якога вы забілі паміж храмам і ахвярнікам.

36 Праўду кажу вам:
усё гэта спадзе на род гэты.

37 Іерусаліме, Іерусаліме,
ты забіваеш прарокаў і каменнем пабіваеш пасланых да цябе!
колькі разоў хацеў Я сабраць дзяцей тваіх,
як птушка збірае птушанят сваіх пад крылы,
і вы не захацелі!

38 Вось, пакідаецца вам дом ваш пусты.

39 Бо кажу вам: не ўбачыце Мяне ад сёння,
пакуль не ўсклікнеце: "благаславёны Той, Хто ідзе ў імя Гасподняе!"