Новы Запавет (у перакладзе Ўладзіслава Чарняўскага)

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Матф. Мар. Лук. Иоан. Деян. Иак. 1Пет. 2Пет. 1Иоан. 2Иоан. 3Иоан. Иуд. Рим. 1Кор. 2Кор. Гал. Еф. Фил. Кол. 1Фесс. 2Фесс. 1Тим. 2Тим. Тит. Флм. Евр. Откр.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

Новы Запавет (у перакладзе Ўладзіслава Чарняўскага)

Евангелле паводле Мацвея 22

1 Тады звярнуўся Ісус да людзей і да вучняў Сваіх,

2 кажучы: "На пасадзе Майсеевым заселі кніжнікі і фарысеі.

3 Дык усё, што яны вам скажуць, захоўвайце і рабіце, але паводле ўчынкаў іх не рабіце; бо яны вучаць, а не робяць.

4 Бо яны вяжуць цяжкія і непасільныя бярэмі ды ўскладаюць на плечы людзей, а самі і пальцам сваім не хочуць іх зрушыць.

5 Яны робяць усе свае справы, каб людзі іх бачылі: пашыраюць філактэрыі свае і павялічваюць махры адзення свайго,

6 яны любяць першыя месцы за абедам і першыя лаўкі ў сінагогах,

7 і прывітанні на рынку, ды каб іх людзі называлі: "Раббі [, раббі]".

8 Вы ж не называйце сябе раббі, бо адзін ваш Вучыцель [- Хрыстос], а вы ўсе - браты.

9 Ані айцом сабе не называйце нікога на зямлі, бо адзін Айцец ваш, Які ў небе.

10 Ані настаўнікамі не называйце сябе, бо адзін ваш Настаўнік - Хрыстос.

11 Хто большы з вас, будзе вашым слугой.

12 Бо хто сябе ўзвышае, той будзе прыніжаны, а хто сябе прыніжае, будзе ўзвышаны.

13 Гора вам, кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі, што зачыняеце Валадарства Нябеснае перад людзьмі. Вы і самі не ўваходзіце, і тым, што ўваходзяць, не дазваляеце ўвайсці. (

14) [Гора вам, кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі, што з"ядаеце дамы ўдоў і крывадушна доўга моліцеся: за тое прымеце тым большае ганьбаванне.]

15 Гора вам, кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі, што аб'язджаеце мора і сушу, каб зрабіць хоць аднаго празелітам. А калі ім станецца, вы робіце яго сынам пекла, удвая горшым за сябе.

16 Гора вам, сляпыя правадыры, што кажаце: "Хто прысягае святыняй, гэта нічога, а калі хто прысягае золатам святыні, той вінаваты".

17 Неразумныя і сляпыя! Што ж большае: золата ці святыня, якая ўсвячае золата?

18 І [таксама кажаце]: "Хто прысягае ахвярнікам, гэта нічога, а хто прысягае ахвярай, што на ім, той вінаваты".

19 Сляпыя! Што ж большае: ахвяра ці ахвярнік, які асвячае ахвяру?

20 Дык вось, хто прысягае ахвярнікам, прысягае ім ды ўсім, што на ім.

21 І хто прысягае святыняй, той прысягае ёй ды Тым, Хто ў ёй жыве.

22 А хто прысягае небам, прысягае пасадам Божым і Тым, Хто сядзіць на ім.

23 Гора вам, кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі, што даеце дзесяціну з мяты, кропу і кмену, а не звярнулі ўвагі на тое, што важнейшае ў законе: суд, міласэрнасць і веру. Гэта належала зрабіць, і таго не пакідаць.

24 Сляпыя правадыры, што працэджваеце камара, а праглынаеце вярблюда!

25 Гора вам, кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі, бо абмываеце тое, што звонку чары і місы, а ўнутры поўныя здзерства ды нячыстасці.

26 Фарысей сляпы! Ачысці перш знутры чару і місу, каб і тое, што звонку, стала чыстым.

27 Гора вам, кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі, бо вы падобныя да магіл павапленых, што звонку выглядаюць прыгожымі, а ўнутры поўныя касцей мёртвых і ўсякай брыдоты.

28 Так і вы звонку здаецеся людзям справядлівымі, а ўнутры поўныя крывадушнасці і беззаконня.

29 Гора вам, кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі, што будуеце магілы прарокам і аздабляеце помнікі справядлівым,

30 і кажаце: "Каб мы жылі ў дні бацькоў нашых, не былі б саўдзельнікамі іх [у праліванні] крыві прарокаў".

31 І так вы самі сведчыце, што вы - сыны тых, што забілі прарокаў.

32 І вы дапаўняеце мерку бацькоў вашых.

33 Змеі, гадзючыя вырадкі! Як жа вы пазбегнеце пякельнага прысуда?

34 Таму вось Я пасылаю да вас прарокаў, і мудрых, і кніжнікаў, і адных з іх вы заб'еце, і ўкрыжуеце, а іншых будзеце бічаваць у сінагогах вашых, ды будзеце гнаць іх з горада ў горад,

35 аж спадзе на вас уся кроў справядлівых, што разлітая па зямлі, ад крыві справядлівага Абэля аж да крыві Захарыі, сына Барахіі, якога вы забілі між святыняй і ахвярнікам.

36 Сапраўды кажу вам: спадзе гэта ўсё на пакаленне гэтае.

37 Ерузалім, Ерузалім, што забіваеш прарокаў ды камянуеш тых, якія да цябе пасланы. Колькі разоў хацеў Я сабраць сыноў тваіх, як кураводка збірае пісклянят сваіх пад крылы, а ты не захацеў.

38 Вось, застаецца вам дом ваш пусты.

39 Бо кажу вам: Не ўбачыце Мяне датуль, пакуль не скажаце: "Дабраслаўлёны, Хто прыходзіць у імя Госпада".