НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Мт. Мк. Лк. Ян. Дз. Рым. 1Кар. 2Кар. Гал. Эф. Флп. Кал. 1Тэс. 2Тэс. 1Цім. 2Цім. Тит. Флм. Гбр. Як. 1П. 2П. 1Ян. 2Ян. 3Ян. Юд. Адкр.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Подле сьвятога Мацьвея 22

1 I, адказуючы, Ісус гукаў ім ізноў прыпавесьцьмі, кажучы:

2 „Падобнае гаспадарства нябёснае да караля, што справіў вясельную чэсьць сыну свайму.

3 I паслаў слугаў сваіх, каб пагукалі пазваных на вясельле; і не хацелі прыйсьці.

4 Ізноў паслаў іншых слугаў, сказаўшы: ‘Скажыце пазваным: вось я прыгатаваў вячэру сваю, валы свае і што ўкормлена, зарэзана, і ўсе гатова; прыходзьце на вясельную чэсьць’.

5 Але яны ўлегцы замелі тое, пайшлі, хто на поле сваё, а хто да гандлю свайго.

6 Засталыя, схапіўшы слугаў ягоных, зьняважылі іх і забілі.

7 I, пачуўшы гэта, кароль угневаўся; і, паслаўшы войска сваё, выгубіў убіўцаў тых, а места іхнае спаліў.

8 Тады кажа ён слугам сваім: ‘Вясельная чэсьць гатова, а пазваныя ня былі годныя;

9 Дык ідзіце на ростані і ўсіх, каго знойдзеце, гукайце на вясельле’.

10 I слугі тыя, вышаўшы на дарогі, зьберлі ўсіх, каго толькі знайшлі, і благіх і добрых, і вясельная хароміна напаўнілася ўзьляжачымі.

11 Кароль, увыйшоўшы паглядзець узьляжачых, абачыў там чалавека, што ня быў адзеўшыся ў вясельным адзецьцю;

12 I кажа яму: ‘Прыяцелю! як ты ўвыйшоў сюды не ў вясельным адзецьцю?’ Ён жа маўчаў.

13 Тады сказаў кароль служцом: ‘Зьвязаўшы яму рукі й ногі, вазьміце яго й кіньце ў цемру навонную; там будзе плач а скрыгот зубамі;

14 Бо шмат пазваных, але мала абраных“.

15 Тады фарысэі пайшлі й радзіліся, як бы злавіць Яго ў гаворцы.

16 I пасылаюць да Яго вучанікаў сваіх із Гіродыянамі, кажучы: „Вучыцелю! мы ведаем, што Ты праўдзівы, і дарогі Божае праўдзіва вучыш, дый на нікога не зважаеш, бо не аглядаешся на асобу людзкую;

17 Дык скажы нам: як табе здаецца? ці дазволена даваць падачкі цэсару, ці не?“

18 Але Ісус, бачачы нягоднасьць іхную, сказаў: „Нашто спакушаеце Мяне, двудушнікі?

19 Пакажыце Імне манэту, каторай плаціце падачкі“. Яны прынесьлі Яму дынар.

20 I кажа ім: “Чый абраз тут а напіс?”

21 Кажуць Яму: „Цэсаравы“. Тады кажа ім: „Дык аддайце цэсарава цэсару, а Божае — Богу“.

22 Пачуўшы гэта, яны зьдзівіліся і, пакінуўшы Яго, пайшлі.

23 Таго ж дня дабліжыліся да Яго садукеі, каторыя кажуць, што няма ўскрысеньня, і папыталіся ў Яго:

24 „Вучыцелю, Масей сказаў: ‘Калі хто памрэць, ня маючы дзяцей, то брат ягоны хай ажэніцца із жонкаю ягонай і прыдбае насеньне брату свайму’.

25 Было ў нас сямёх братоў: і першы, ажаніўшыся, памер і, ня маючы дзяцей, пакінуў жонку сваю брату свайму.

26 Падобна й другі й трэйці аж да сёмага.

27 Просьле ж усіх памерла й жонка.

28 Дык у часе ўскрысеньня, каторага ізь сямёх будзе яна жонкаю? бо ўсі мелі яе“.

29 Ісус, адказуючы, сказаў ім: „Мыляецеся, ня ведаючы Пісьма ані моцы Божае;

30 Бо ў часе ўскрысеньня ані жэняцца, ані выходзяць замуж, але будуць, як ангілы Божыя на нябёсах.

31 А праз ускрысеньне мертвых ці ня чыталі вы, што сказаў вам Бог:

32 ‘Я Бог Абрагамоў, і Бог Ісакоў, і Бог Якаваў’ ? Бог ня ё Бог мертвых, але жывых“.

33 I як груды чулі, яны зумяваліся з навукі Ягонае.

34 А фарысэі, пачуўшы, што Ён прысіліў садукеяў змоўкці, зьберліся разам.

35 I, пытаючы адзін ізь іх, законьнік, спакушаў Яго:

36 „Вучыцелю, якое найвялікшае расказаньне ў Законе?“

37 Ісус сказаў яму: „Любі Спадара Бога свайго з усяго сэрца, і з усяе душы свае, і з усяе думкі свае.

38 Гэта вялікае а першае расказаньне.

39 Другое ж падобнае да яго: любі прыяцеля свайго, як самога сябе.

40 На гэтых двух расказаньнях увесь Закон а прарокі дзяржацца“.

41 А як зьберліся фарысэі, Ісус папытаўся ў іх:

42 „Што вы думаеце праз Хрыста? чый Ён сын?“ Кажуць Яму: „Давідаў“.

43 Кажа ім: „Як жа Давід у духу завець Яго Спадаром, кажучы:

44 ‘Сказаў Спадар Спадару майму: Сядзі па правіцы Маей, пакуль палажу непрыяцеляў Тваіх пад ногі Твае’?

45 Дык калі Давід завець Яго Спадаром, як жа Ён сын яму?“

46 I ніхто ня мог адказаць Яму ані слова; і адгэнуль ніхто ўжо ня важыўся пытацца ў Яго.