Новы Запавет (у перакладзе Ўладзіслава Чарняўскага)

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Матф. Мар. Лук. Иоан. Деян. Иак. 1Пет. 2Пет. 1Иоан. 2Иоан. 3Иоан. Иуд. Рим. 1Кор. 2Кор. Гал. Еф. Фил. Кол. 1Фесс. 2Фесс. 1Тим. 2Тим. Тит. Флм. Евр. Откр.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

Новы Запавет (у перакладзе Ўладзіслава Чарняўскага)

Евангелле паводле Мацвея 21

1 І, адказваючы, Ісус стаў гаварыць ім далей у прыпавесцях:

2 "Валадарства Нябеснае падобнае да чалавека валадара, які справіў вяселле для сына свайго.

3 І паслаў ён слуг сваіх паклікаць запрошаных на вяселле, але тыя не хацелі прыйсці.

4 Ізноў паслаў іншых слуг, кажучы: "Скажыце запрошаным: вось, я прыгатаваў свой абед, валы мае і што кормнае забіта, ды ўсё прыгатавана; прыходзьце на вяселле!"

5 Але яны не дбалі і пайшлі: хто ў поле сваё, хто да гандлю свайго;

6 астатнія ж схапілі слуг яго і, наздзекаваўшыся, забілі.

7 І ўгнявіўся валадар і, паслаўшы сваё войска, знішчыў тых забойцаў і горад іх спаліў.

8 Потым гаворыць ён слугам сваім: "Вяселле прыгатавана, але тыя, што запрошаны, не былі вартыя.

9 Дык ідзіце на скрыжаванні дарог і, каго толькі знойдзеце, клічце на вяселле".

10 І слугі яго, выйшаўшы на дарогі, сабралі ўсіх, каго напаткалі, ліхіх і добрых; і напоўнілася вяселле гасцямі.

11 І ўвайшоў валадар, каб паглядзець на гасцей, ды ўбачыў там чалавека, які быў апрануты не ў вясельныя шаты.

12 І гаворыць яму: "Дружа, як жа ты ўвайшоў сюды, не маючы вясельных шатаў?" Але той маўчаў.

13 Тады сказаў валадар слугам сваім: "Звяжыце яму рукі і ногі і кіньце яго ў цемру вонкавую: там будзе плач і скрыгатанне зубоў".

14 Бо многія пакліканы, але нямногія выбраны".

15 Тады фарысеі, адышоўшы, пачалі радзіцца, як бы падлавіць Яго ў словах.

16 І паслалі да Яго двух вучняў сваіх з ірадыянамі, якія казалі: "Настаўнік, ведаем, што Ты справядлівы і шляху Божаму праўдзіва навучаеш, ды не аглядаешся на асобы людзей.

17 Скажы нам тады, як Табе здаецца, ці належыць плаціць падатак цэзару, ці не?"

18 Ісус жа, пранікаючы іх подступ, сказаў: "Чаму Мяне выпрабоўваеце, крывадушнікі?

19 Пакажыце мне манету на падатак". І яны падалі Яму дынар.

20 І Ён гаворыць ім: "Чые гэта выява і надпіс?"

21 Кажуць Яму: "Цэзара". Тады сказаў ім: "Тое, што цэзара, аддайце цэзару, а што Божае - Богу".

22 І, пачуўшы гэта, яны здзівіліся ды, пакінуўшы Яго, адышліся.

23 У той дзень падышлі да Яго садукеі, якія кажуць, што няма ўваскрэсення, і пыталіся Яго,

24 кажучы: "Настаўнік, Майсей загадаў: калі хто памрэ, не маючы сына, дык хай брат яго возьме жонку яго і хай створыць нашчадка брату свайму.

25 Было ж у нас сем братоў; і першы, як ажаніўся, памёр і, не маючы нашчадка, пакінуў жонку брату свайму.

26 Падобна другі і трэці аж да сёмага.

27 Нарэшце па ўсіх памёрла і жанчына.

28 Дык у час уваскрэсення чыёй з сямі будзе яна жонкаю? Бо ўсе яны мелі яе за жонку".

29 А Ісус, адказваючы, гаворыць ім: "Памыляецеся, не ведаючы ані Пісання, ані моцы Божай.

30 Пры ўваскрэсенні не будуць ані жаніцца, ані замуж выходзіць, але будуць, як анёлы ў небе.

31 Ці не чыталі пра ўваскрэсенне мёртвых, што сказана вам Богам, Які казаў:

32 "Я - Бог Абрагама, і Бог Ізаака, і Бог Якуба". Бог не мёртвых, але тых, што жывуць".

33 І, чуючы гэта, людзі дзівіліся з вучэння Яго.

34 Тады фарысеі, чуючы, што Ён змусіў садукеяў замаўчаць, сышліся разам.

35 І адзін з іх, законазнаўца, выпрабоўваючы Яго, спытаў:

36 "Настаўнік, якое найважнейшае прыказанне ў законе?"

37 Той жа гаворыць яму: "Любі Госпада, Бога твайго, усім сэрцам тваім, усёй душой тваёй, усім розумам тваім;

38 гэта найважнейшае ды першае прыказанне.

39 Другое падобнае гэтаму: любі бліжняга свайго, як сябе самога.

40 На гэтых двух прыказаннях грунтуецца ўвесь закон і прарокі".

41 Калі сабраліся фарысеі, спытаўся ў іх Ісус,

42 кажучы: "Што думаеце пра Хрыста? Чый Ён Сын?" Кажуць яму: "Давіда".

43 Сказаў ім: "Як жа тады Давід у Духу называе Яго Госпадам, кажучы:

44 "Сказаў Госпад Госпаду майму: сядзь праваруч Мяне, аж дакуль пакладу непрыяцеляў Тваіх пад ногі Твае"?

45 Дык калі Давід называе Яго Госпадам, як жа Ён ёсць Сынам яго?"

46 І ніхто не мог Яму адказаць слова, ніхто таксама не адважыўся ад таго дня болей пытацца ў Яго.