НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Мт. Мк. Лк. Ян. Дз. Рым. 1Кар. 2Кар. Гал. Эф. Флп. Кал. 1Тэс. 2Тэс. 1Цім. 2Цім. Тит. Флм. Гбр. Як. 1П. 2П. 1Ян. 2Ян. 3Ян. Юд. Адкр.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Подле сьвятога Мацьвея 21

1 I як дабліжыліся да Ерузаліму, і прышлі да Віффаґі, у кірунку гары Аліўнае, тады Ісус паслаў двух вучанікаў,

2 Кажучы ім: „Пайдзіце да сяла, што проста перад вамі; і зараз знойдзеце асьліцу прывязаную і асьлянё зь ею; адвязаўшы, прывядзіце да Мяне.

3 I калі хто скажа вам што-лень, скажыце: ‘Спадар патрабуе іх’, і як стой пашлець іх“.

4 А сталася гэта, каб спаўнілася сказанае прарокам, каторы кажа:

5 „Скажыце дачцэ Сыёнскай: гля, Кароль твой ідзець да цябе, лагодны й сеўшы на асьліцы а на асьляняці, сыну пад ігом будучай“.

6 Вучанікі пайшлі й зрабілі так, як расказаў ім Ісус:

7 Прывялі асьліцу а асьлянё, і паклалі на іх адзецьці свае, і Ён сеў на іх.

8 I бальшыня груду слала адзецьці свае на дарозе, а іншыя сьціналі галузкі зь дзерваў і слалі на дарозе.

9 А груды, што йшлі сьпераду й адзаду за Ім, гукалі: „Госанна Сыну Давідаваму! Дабраславёны Йдучы ў імя Спадарова! Гасанна ў вышах!“

10 I як уступіў Ён у Ерузалім, усе места ўзрушылася, кажучы: „Хто гэта?“

11 I груд казаў: „Гэта прарока Ісус із Назарэту Ґалілейскага“.

12 I ўвыйшоў Ісус у сьвятьгаю, і выгнаў усіх прадаючых і купляючых у сьвятыні, і сталы пенезяменаў абярнуў, і ўслоны прадаўнікоў галубоў.

13 I кажа ім: „Напісана: ‘Дом Мой домам малітвы будзе названы’, вы ж яго робіце пячораю грабежнікаў“.

14 I дабліжыліся да Яго ў сьвятыні нявісныя а кульгавыя, і Ён уздаравіў іх.

15 Найвышшыя сьвятары а кніжнікі, абачыўшы чудосы, што Ён учыніў, і дзеці каторыя гукалі ў сьвятыні й казалі: „Госанна Сыну Давідаваму!“ абурыліся.

16 I сказалі Яму: „Ці чуеш, што яны кажуць?“ Ісус жа кажа ім: „Але! хіба вы ніколі ня чыталі: ‘З вуснаў дзяцей а сыноў Ты ўладзіў хвалу’“.

17 I, пакінуўшы іх, вышаў вонкі зь места да Віфані, і пераначаваў там.

18 Нараніцы ж, ідучы да места, запрагнуў.

19 I абачыўшы ля дарогі адну фіґу, падышоў да яе і, нічога не знайшоўшы на ёй, апрача адных лістоў, кажа ёй: „Хай і наперад ня будзе ад цябе плоду на векі!“ I фіґа якга ссохла.

20 Абачыўшы гэта, вучанікі дзіваваліся, кажучы: „Як гэта якга ссохла фіґа ?“

21 Ісус жа, адказуючы, сказаў ім: „Запраўды кажу вам: калі будзеце мець веру і не суміцеся, ня толькі зробіце тое, што зь фіґаю, але калі й гары гэтай скажаце: ‘Падыйміся й кінься ў мора’, — будзе;

22 I ўсе, чаго папросіце ў малітве, верачы, адзяржыце“.

23 I як прышоў Ён да сьвятыні й вучыў, дабліжыліся да Яго найвышшыя сьвятары а старцы народу і сказалі: „Якой уладаю Ты гэта робіш? і хто Табе даў гэтую ўладу?“

24 Ісус, адказуючы, сказаў ім: „Папытаюся й Я ў вас праз адно; калі праз тое скажаце Імне, то й Я вам скажу, якой уладаю гэта раблю.

25 Хрэст Яанаў скуль быў: зь нябёсаў ці ад людзёў?“ Яны ж разважалі мяжсобку: „Калі скажам: ‘Зь нябёсаў’, то Ён скажа: ‘Чаму вы не паверылі яму?’

26 А калі сказаць: ‘Ад людзёў’, — баімся груду, бо ўсі ўважаюць Яана за прароку“.

27 I, адказуючы Ісусу, яны сказалі: „Ня ведаем“. Сказаў ім і Ён: „I Я вам не скажу, якой уладаю гэта раблю.

28 „А як вам здаецца? Якісь чалавек меў двое дзяцей; і ён, прыступіўшы да першага, сказаў: ‘Дзяцё! пайдзі, сядні рабі на вінішчу маім’.

29 Але яно, адказуючы, сказала: ‘Не хачу’; а потым, пакаяўшыся, пайшло.

30 I падышоўшы да другога, ён сказаў тое самае. Гэта, адказуючы, сказала: ‘Іду, спадару’; і не пайшло.

31 Каторае з дваіх спаўніла волю айцову?“ Кажуць Яму: „Першае“. Ісус кажа ім: „Запраўды кажу вам, што мытнікі а бязулі йдуць сьпераду вас да гаспадарства Божага.

32 Бо прышоў да вас Яан дарогаю справядлівасьці, і вы не паверылі яму; але мытнікі а бязулі паверылі яму; вы ж, і бачыўшы гэта, не пакаяліся потым, каб паверыць яму.

33 „Паслухайце другую прыпавесьць. Быў адзін гаспадар дамовы, каторы засадзіў вінішча, агарадзіў яго навокал і выкапаў таўчэльню, пастанавіў вежу і, паручыўшы яго вінаром, адышоў.

34 I як дабліжыўся час пладоў, ён паслаў служцоў сваіх да вінароў узяць плады свае.

35 Вінары, схаліўшы служцоў ягоных, аднаго набілі, другога забілі а іншага ўкаменавалі.

36 Ізноў паслаў ён іншых служцоў, балей за першых; і яны зрабілі ім тое самае.

37 Наапошку, паслаў ён ім сына свайго, кажучы: ‘Будуць мець павагу да сына майго’.

38 Але вінары, абачыўшы сына, сказалі адзін аднаму: ‘Гэта спадкаемца; пайдзіма, забіма яго, і нам спадзець спадак’.

39 I, узяўшы яго, выкінулі зь вінішча й забілі,

40 Дык, як гаспадар вінішча прыйдзе, што зробе ён гэным вінаром?“

41 Кажуць яму: „Ён неміласьціўна выгубе гэных нягоднікаў, а вінішча сваё паруча іншым вінаром, што будуць плады аддаваць яму ўпару“.

42 Ісус кажа ім: „Хіба вы ніколі ня чыталі ў Пісьме: ‘Камень, што адкінулі будаўнічыя, тый самы стаў галавою вугла; ад Спадара гэта, і дзіўна ў вачох нашых’?

43 Дык кажу вам: гаспадарства Божае будзе аднята ў вас і дана народу, плады даючаму.

44 I тыя, што зваляцца на гэты камень, разаб'юцца; а на каго ён зваліцца, таго зьмяжджуле“.

45 I чуўшы прыпавесьці Ягоныя, найвышшыя сьвятары а фарысэі ўцямілі, што Ён празь іх гукае,

46 I як стараліся схапіць Яго, баяліся груду, бо мелі Яго за прароку.