Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Матф. Мар. Лук. Иоан.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Святое Дабравесце паводле Матфея 21

1 І калі наблізіліся да Іерусаліма
і прыйшлі ў Віфагію да гары Елеонскай,
тады Іісус паслаў двух вучняў,

2 сказаўшы ім: ідзіце ў селішча, што проста перад вамі;
і адразу знойдзеце асліцу прывязаную і асляня з ёю;
адвязаўшы, прывядзіце да Мяне.

3 І калі вам хто скажа што-небудзь,
адказвайце, што яны патрэбныя Госпаду;
і адразу пашле іх.

4 Усё ж гэта было,
каб збылося сказанае праз прарока,
які гаворыць:

5 "скажыце дачцэ Сіёнавай:
вось, Цар твой ідзе да цябе лагодны,
седзячы на асліцы
і асляне, сыне пад'ярэмнай".

6 Вучні пайшлі і зрабілі так, як загадаў ім Іісус,

7 прывялі асліцу і асляня
і паклалі на іх вопратку сваю,
і Ён сеў паверх яе.

8 Мноства людзей пасцілалі вопратку сваю на дарозе,
а іншыя рэзалі галіны з дрэў і пасцілалі на дарозе;

9 а люд, які ішоў спераду і следам,
усклікаў: асанна Сыну Давідаваму!
Благаславёны Той, Хто прыходзіць ў імя Гасподняе!
Асанна ў вышніх!

10 І калі ўвайшоў Ён у Іерусалім,
увесь горад прыйшоў у рух
і казалі: хто гэта?

11 А люд казаў: Гэта Іісус,
Прарок з Назарэта Галілейскага.

12 І ўвайшоў Іісус у храм Божы
і выгнаў усіх тых, што прадавалі і куплялі ў храме,
і сталы мянялаў перакуліў і ўслоны прадаўцоў галубоў,

13 і сказаў ім: напісана: "дом Мой домам малітвы назавецца";
а вы зрабілі з яго логава разбойнікаў.

14 І прыступілі да Яго ў храме сляпыя і кульгавыя,
і Ён ацаліў іх.

15 А першасвятары і кніжнікі, убачыўшы цуды, якія Ён учыніў,
і дзяцей, якія ўсклікалі ў храме
і казалі: "асанна Сыну Давідаваму",
абураліся

16 і сказалі Яму: ці чуеш, што яны кажуць?
А Іісус кажа ім: так!
хіба вы ніколі не чыталі:
"з вуснаў дзетак і немаўлят Ты ўчыніў хвалу?"

17 І пакінуўшы іх,
выйшаў з горада ў Віфанію
і правёў там ноч.

18 А раніцай, вяртаючыся ў горад, схацеў есці.

19 І, угледзеўшы пры дарозе адну смакоўніцу, падышоў да яе
і, нічога на ёй не знайшоўшы, акрамя толькі лісця,
кажа ёй: няхай не будзе больш ад цябе плоду вавек.
І адразу ўсохла смакоўніца.

20 Убачыўшы гэта, вучні здзівіліся
і казалі: як гэта адразу ўсохла смакоўніца?

21 А Іісус сказаў ім у адказ: праўду кажу вам:
калі будзеце мець веру і не спаняверыцеся,
не толькі зробіце тое, што зроблена са смакоўніцай,
але, калі і гары гэтай скажаце: "падыміся і ўвергніся ў мора", —
будзе;

22 і ўсё, чаго ні папросіце ў малітве з вераю, атрымаеце.

23 І калі прыйшоў Ён у храм і вучыў,
прыступілі да Яго першасвятары і старэйшыны народу
і сказалі: якою ўладаю Ты гэта робіш?
і хто Табе даў такую ўладу?

24 Іісус сказаў ім у адказ: спытаю і Я ў вас адну рэч;
калі пра тое скажаце Мне,
і Я вам скажу, якою ўладаю гэта раблю.

25 Хрышчэнне Іаанава адкуль было:
з нябёсаў, ці ад людзей?
Яны ж разважалі паміж сабою:
калі скажам: "з неба",
дык Ён скажа нам: "чаму ж вы не паверылі яму?"

26 а калі скажам: "ад людзей", —
баімся народу,
бо ўсе лічаць Іаана прарокам.

27 І сказалі ў адказ Іісусу: не ведаем.
Сказаў ім і Ён: і Я вам не скажу, якою ўладаю гэта раблю.

28 А як вам здаецца?
У аднаго чалавека было два сыны;
і ён, падышоўшы да першага, сказаў:
сыне! ідзі, сёння працуй у вінаградніку маім.

29 Але ён сказаў у адказ: "не хачу";
а пасля, раскаяўшыся, пайшоў.

30 І, падышоўшы да другога, ён сказаў тое самае.
Гэты сказаў у адказ: "іду, гаспадар".
І не пайшоў.

31 Каторы з двух выканаў бацькаву волю?
Кажуць Яму: першы.
Кажа ім Іісус: праўду кажу вам,
што мытнікі і распусніцы
паперад вамі ідуць у Царства Божае.

32 Бо прыйшоў да вас Іаан шляхам праведнасці,
і вы не паверылі яму,
а мытнікі і распусніца паверылі яму;
вы ж, і бачыўшы гэта,
не раскаяліся пасля, каб паверыць яму.

33 Выслухайце іншую прытчу.
Быў адзін гаспадар дома, які
пасадзіў вінаграднік:
і абнёс агароджаю яго,
і выкапаў у ім выціскальню
і збудаваў вежу,
і аддаў яго вінаградарам,
і адлучыўся.

34 А калі надышоў час пладоў,
ён паслаў сваіх рабоў да вінаградараў
узяць плады свае.

35 Вінаградары, схапіўшы рабоў яго,
каго набілі,
каго забілі,
а каго каменнем пабілі.

36 Зноў паслаў ён іншых рабоў,
больш чым раней;
і з імі зрабілі тое самае.

37 Нарэшце паслаў ён да іх сына свайго,
кажучы: пасаромеюцца сына майго.

38 Але вінаградары, убачыўшы сына,
сказалі адзін аднаму: гэта спадкаемец;
хадзем, заб'ем яго і завалодаем спадчынай яго:

39 І схапіўшы яго, вывелі вонкі з вінаградніка і забілі.

40 І вось, калі прыйдзе гаспадар вінаградніка,
што зробіць ён з гэтымі вінаградарамі?

41 Кажуць Яму: ліхадзеяў гэтых аддасць на лютую смерць,
а вінаграднік аддасць іншым вінаградарам,
якія аддаваць будуць яму плады ў свой час.

42 Іісус кажа ім: няўжо вы ніколі не чыталі ў Пісанні:
"Камень, які адкінулі будаўнікі,
той самы зрабіўся галавою вугла:
гэта — ад Госпада, і ёсць дзіўна ў вачах нашых"?

43 Таму кажу вам,
што адымецца ад вас Царства Божае,
і дадзена будзе народу, які прыносіць плады яго.

44 І той, хто ўпадзе на гэты камень, разаб'ецца;
а на каго ён упадзе, таго раздушыць.

45 І чуючы прытчы Яго,
першасвятары і фарысеі зразумелі,
што Ён пра іх гаворыць;

46 і намерваліся схапіць Яго;
але пабаяліся люду,
бо Яго ўважалі за прарока.