НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Мт. Мк. Лк. Ян. Дз. Рым. 1Кар. 2Кар. Гал. Эф. Флп. Кал. 1Тэс. 2Тэс. 1Цім. 2Цім. Тит. Флм. Гбр. Як. 1П. 2П. 1Ян. 2Ян. 3Ян. Юд. Адкр.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Подле сьвятога Мацьвея 20

1 „Бо гаспадарства нябёснае падобнае да гаспадара дамовы, што вышаў золкам наняць работнікаў на вінішча свае.

2 I, згадзіўшы работнікаў па дынару на дзень, паслаў на вінішча свае.

3 Вышаўшы каля трэйцяе гадзіны, ён абачыў другіх, што стаялі на рынку дзяньгубячы.

4 I тым сказаў: „Ідзіце й вы на вінішча мае, і што будзе належыцца, дам вам“. Яны пайшлі.

5 Ізноў вышаўшы каля шостае а дзявятае гадзіны, зрабіў тое самое.

6 I каля адзінанцатае вышаўшы, ён знайшоў іншых, дзяньгубна стоячых, і кажа ім: „Што вы стаіце тут увесь дзень, дзяньгубячы?“

7 Яны кажуць: „Ніхто нас не згадзіў“. Ён кажа ім: „Ідзіце й вы на вінішча мае, і што будзе належыцца, адзяржыце“.

8 Як жа настаў вечар, кажа гаспадар вінішча загадніку свайму: „Гукні работнікаў і аддай ім плату, пачаўшы з апошніх аж да першых“.

9 I прышлыя каля адзінанцатае гадзіны адзяржалі па дынару.

10 Прышлыя ж першыя падумалі, што яны адзяржаць балей; але й яны адзяржалі па дынару.

11 I, адзяржаўшы, пачалі наракаць на гаспадара дамовы, кажучы:

12 „Гэтыя апошнія рабілі адну гадзіну, і ты зраўнаваў іх із намі, што перацярпелі цяжар дня а вад“.

13 Ён жа, адказуючы, сказаў аднаму зь іх: „Прыяцелю! я ня крыўджу цябе; ці не за дынар ты згадзіўся з імною?

14 Вазьмі свае і йдзі; я ж хачу даць гэтаму апошняму, што й табе.

15 Ці ж не дазволена імне зрабіць, што я хачу з маім? Ці вока твае завіднае, што я добры?“

16 Гэтак апошнія будуць першымі, і першыя — апошнімі, бо шмат пазваных, але мала абраных“.

17 I манючыся неўзабаве ўзыходзіць да Ерузаліму, Ісус узяў двананцацёх вучанікаў асобна й сказаў ім: „Вось, мы ўзыходзім да Ерузаліму, і Сын Людзкі будзе выданы найвышшым сьвятаром а кніжнікам, і засудзяць Яго на сьмерць;

19 I выдадуць Яго паганам на зьдзек а біцьцё а ўкрыжаваньне; і на трэйці дзень ускрэсьне“.

20 Тады падышла да Яго маці сыноў Зэведэевых із сынамі сваімі, кланяючыся й чагось просячы ў Яго.

21 Ён сказаў ёй: „Чаго ты хочаш?“ Яна кажа Яму: „Скажы, каб гэтыя два сыны мае маглі сесьці ў Цябе адзін із правага боку, а другі зь левага ў гаспадарстве Тваім“.

22 Ісус, адказуючы, сказаў ёй: „Ня ведаеце, чаго просіце. Ці можаце піць чару, каторую Я неўзабаве буду піць, альбо хрысьціцца хрыстом, каторым Я хрышчуся?“ Яны кажуць Яму: „Можам“.

23 I кажа ім: „Чару маю будзеце піць і хрыстом, каторым Я хрышчуся, будзеце хрысьціцца; але даць сесьці ў Мяне з правага боку і зь левага — не маё гэта даваць, але каму прыгатаваў Айцец Мой“.

24 Пачуўшы, дзесяцёх абурыліся на двух братоў.

25 Ісус жа, паклікаўшы іх, сказаў: „Вы ведаеце, што князі народаў пануюць над імі, і вялікія маюць уладу над імі.

26 Але памеж вас хай ня будзе гэтак: але хто хоча памеж вас быць вялікім, няхай будзе ваш слугачы;

27 I хто-лень хоча памеж вас быць першы, хай будзе вам за нявольніка;

28 Таксама як Сын Людзкі ня прышоў, каб Яму служылі, але каб служыць і аддаць жыцьцё Свае на выкуп за шмат“.

29 I як выходзілі яны зь Ерыхону, за Ім ішоў чысьлены груд.

30 I вось, двух нявісных, што сядзелі ля дарогі, пачуўшы, што Ісус праходзе тудэй, загукалі, кажучы: „Зьмілуйся над намі, Спадару, Сыну Давідаў!“

31 Груд сварыўся на іх, каб маўчэлі; але яны болей крычэлі: „Зьмілуйся над намі, Спадару, Сыну Давідаў!“

32 Ісус, адзержыўшыся, пагукаў іх і сказаў: „Чаго хочаце, каб Я зрабіў вам?“

33 Яны кажуць Яму: „Спадару, каб адчыніліся вочы нашы“.

34 Ісус жа, зьмілаваўшыся над імі, даткнуўся да ачоў іхных, і якга пачалі бачыць вочы іхныя, і яны пайшлі за ім.