Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Матф. Мар. Лук. Иоан.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Святое Дабравесце паводле Матфея 20

1 Бо Царства Нябеснае падобнае на гаспадара дома,
які выйшаў на досвітку наняць работнікаў у вінаграднік свой.

2 І, згадзіўшы работнікаў па дынарыі ў дзень,
паслаў іх у вінаграднік свой.

3 І выйшаўшы каля трэцяй гадзіны,
ён убачыў іншых,
якія стаялі на рынку без працы,

4 і ім сказаў: ідзіце і вы ў вінаграднік мой,
і што справядліва будзе, дам вам.
Яны пайшлі.

5 Зноў выйшаўшы каля шостай і дзевятай гадзіны,
зрабіў тое самае.

6 А, выйшаўшы каля адзінаццатай гадзіны,
ён знайшоў іншых, якія стаялі без працы,
і кажа ім: што вы тут стаіце цэлы дзень без працы?

7 Яны кажуць яму: ніхто не наняў нас.
Ён кажа ім: ідзіце і вы ў вінаграднік мой,
і што справядліва будзе, атрымаеце.

8 А калі звечарэла,
кажа гаспадар вінаградніка наглядчыку свайму:
пакліч работнікаў і аддай ім плату,
пачаўшы з апошніх да першых.

9 І тыя, што прыйшлі каля адзінаццатай гадзіны,
атрымалі па дынарыі.

10 Тыя, што прыйшлі першыя, думалі, што болей атрымаюць;
але атрымалі і яны па дынарыі.

11 І атрымаўшы, пачалі наракаць на гаспадара дома

12 і казалі: гэтыя апошнія адну гадзіну працавалі,
і ты зраўняў іх з намі,
а мы ж перанеслі цягату дня і спёку.

13 А ён у адказ сказаў аднаму з іх:
дружа! я не крыўджу цябе;
ці ж не за дынарый ты дамовіўся са мною?

14 вазьмі сваё ды ідзі;
я ж хачу гэтаму апошняму даць што і табе;

15 хіба я не маю ўлады рабіць што хачу ў сваім?
ці вока тваё зайздрослівае ад таго, што я добры?

16 Так будуць апошнія першымі, і першыя апошнімі;
бо шмат пакліканых, ды мала выбраных.

17 І, узыходзячы ў Іерусалім,
Іісус адвёў дванаццаць вучняў асобна
і дарогаю сказаў ім:

18 вось, мы ўзыходзім у Іерусалім,
і Сын Чалавечы, выдадзены будзе першасвятарам і кніжнікам,
і засудзяць Яго на смерць;

19 і выдадуць Яго язычнікам на ганьбаванне
і біццё
і ўкрыжаванне;
і на трэці дзень уваскрэсне.

20 Тады прыступіла да Яго
маці сыноў Зевядзеевых з сынамі сваімі,
кланяючыся і чагосьці просячы ўЯго.

21 Ён жа сказаў ёй: чаго ты хочаш?
Яна кажа Яму: скажы,
каб селі гэтыя два сыны мае
адзін праваруч, а другі леваруч ад Цябе
ў Царстве Тваім.

22 Іісус сказаў у адказ: не ведаеце, чаго просіце;
ці можаце піць чашу, якую Я буду піць,
альбо хрышчэннем, якім Я хрышчуся хрысціцца?
Яны кажуць Яму: можам.

23 І кажа ім: чашу Маю будзеце піць,
і хрышчэннем, якім Я хрышчуся, будзеце хрысціцца;
але даць сесці ў Мяне праваруч і леваруч
не ад Мяне залежыць, а каму ўгатавана Айцом Маім.

24 Пачуўшы гэта, дзесяцера вучняў
абурыліся на двух братоў.

25 Іісус жа, паклікаўшы іх, сказаў:
вы ведаеце, што князі народаў пануюць над імі,
і вяльможы ўладараць над імі.

26 Але не так няхай будзе паміж вамі;
а хто хоча між вамі большым быць, няхай будзе вам слугою;

27 і хто хоча між вамі быць першым, няхай будзе вам рабом;

28 бо Сын Чалавечы не прыйшоў, каб Яму служылі,
а каб паслужыць
і аддаць душу Сваю як выкуп за многіх.

29 І калі выходзілі яны з Іерыхона,
за Ім следам ішло мноства людзей.

30 І вось, двое сляпых, што сядзелі пры дарозе,
пачуўшы, што Іісус ідзе міма, пачалі крычаць:
памілуй нас, Госпадзе, Сыне Давідаў!

31 А людзі змушалі іх маўчаць;
але яны яшчэ галасней закрычалі:
памілуй нас, Госпадзе, Сыне Давідаў!

32 Іісус, спыніўшыся, паклікаў іх і сказаў:
што вы хочаце, каб Я зрабіў вам?

33 Яны кажуць Яму: Госпадзе! каб адкрыліся вочы нашыя.

34 Іісус жа, злітаваўшыся, дакрануўся да вачэй іх;
і адразу вочы іх пачалі бачыць, і яны пайшлі за Ім.