Новы Запавет (у перакладзе Ўладзіслава Чарняўскага)

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Матф. Мар. Лук. Иоан. Деян. Иак. 1Пет. 2Пет. 1Иоан. 2Иоан. 3Иоан. Иуд. Рим. 1Кор. 2Кор. Гал. Еф. Фил. Кол. 1Фесс. 2Фесс. 1Тим. 2Тим. Тит. Флм. Евр. Откр.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

Новы Запавет (у перакладзе Ўладзіслава Чарняўскага)

Евангелле паводле Мацвея 19

1 Затым падобнае Валадарства Нябеснае чалавеку гаспадару дома, які выйшаў на досвітку наймаць работнікаў у вінаграднік свой.

2 Учыніўшы з работнікамі пагаджэнне па дынару за дзень, ён паслаў іх у свой вінаграднік.

3 І, выйшаўшы каля гадзіны трэцяй, убачыў іншых, што стаялі на рынку без работы,

4 і сказаў ім: "Ідзіце і вы ў вінаграднік, і, што будзе справядліва, дам вам".

5 І яны пайшлі. Ды зноў выйшаў каля шостай і каля дзевятай гадзіны і зрабіў падобнае.

6 Дый яшчэ каля гадзіны адзінаццатай выйшаў і знайшоў іншых, што стаялі, ды кажа ім: "Што вы тут стаіце цэлы дзень бяздзейныя?"

7 Кажуць яму: "Бо ніхто нас не наняў". Ён кажа ім: "Ідзіце і вы ў вінаграднік [мой, і што будзе справядліва, дам вам]".

8 А калі настаў вечар, сказаў гаспадар вінаградніка загадчыку свайму: "Скліч работнікаў і дай ім плату, пачынаючы ад апошніх, а канчаючы першымі".

9 І, калі прыйшлі тыя, што каля адзінаццатай гадзіны наняліся на работу, атрымалі па дынару.

10 Калі ж прыйшлі першыя, думалі, што болей атрымаюць, але і яны атрымалі па дынару.

11 Дык, узяўшы, наракалі на гаспадара,

12 кажучы: "Гэтыя апошнія адну гадзіну працавалі, а ты прыраўняў іх да нас, а мы ж пераносілі цяжар дня і спякоту".

13 А ён, адказваючы аднаму з іх, сказаў: "Дружа, не зрабіў я табе крыўды. Ці ж ты не ўмовіўся са мной за дынар?

14 Дык вазьмі, што тваё, і ідзі, бо хачу і гэтаму апошняму даць, як і табе.

15 Ці ж не можна мне рабіць з маім, што хачу? І ці ж вока тваё зайздроснае ад таго, што я добры?"

16 Так будуць апошнія першымі, а першыя - апошнімі [, бо многа пакліканых, але не многа выбраных]".

17 І, уваходзячы ў Ерузалім, Ісус адвёў асобна дванаццаць вучняў і сказаў ім па дарозе:

18 "Вось, мы ўваходзім у Ерузалім, і Сын Чалавечы будзе выдадзены першасвятарам і кніжнікам, і асудзяць Яго на смерць,

19 і выдадуць Яго на ганьбаванне паганам, на бічаванне і ўкрыжаванне, і трэцяга дня ўваскрэсне".

20 Тады падышла да Яго маці сыноў Зебядзеевых з сынамі сваімі, кланяючыся і просячы нечага.

21 Ён сказаў ёй: "Чаго ты хочаш?" Яна гаворыць Яму: "Скажы, каб гэтыя два сыны мае ў Валадарстве Тваім сядзелі адзін праваруч Цябе, а другі - леваруч".

22 Але Ісус, адказваючы, сказаў ёй: "Не ведаеце, чаго просіце. Ці можаце піць келіх, які Я піць буду [, ці хрысціцца хрышчэннем, якім Я хрышчуся]?" Яны кажуць Яму: "Можам".

23 Ён гаворыць ім: "Так, келіх Мой піць будзеце [і хрышчэннем, якім Я хрышчуся, хрысціцца будзеце], але дазволіць сядзець ад Мяне праваруч ці леваруч - гэта не Маё, але каму прыгатавана Айцом Маім".

24 І, пачуўшы гэта, дзесяцёра разгневаліся на двух братоў.

25 Але Ісус паклікаў іх да Сябе і гаворыць: "Вы ведаеце, што князі народаў пануюць над імі, і магнаты трымаюць уладу над імі.

26 Не так будзе паміж вамі, але хто хацеў бы сярод вас быць большым, будзе вашым слугою.

27 І хто сярод вас хацеў бы быць першым, будзе вашым слугою.

28 Падобным чынам і Сын Чалавечы не прыйшоў, каб Яму служылі, але каб Ён служыў ды аддаў душу Сваю як адкупленне за многіх".

29 І, калі яны выходзілі з Ерыхона, ішлі ўслед за імі вялікія натоўпы.

30 І вось, двое сляпых, што сядзелі пры дарозе, пачулі, што праходзіць Ісус, і закрычалі, кажучы: "Злітуйся над намі, Госпадзе, Сыне Давіда!"

31 А людзі сварыліся на іх, каб маўчалі, але яны яшчэ гучней крычалі: "Злітуйся над намі, Госпадзе, Сыне Давіда!"

32 І спыніўся Ісус, і паклікаў іх, і гаворыць: "Што вы хочаце, каб Я вам зрабіў?"

33 Яны кажуць Яму: "Госпадзе, каб адкрыліся нам вочы".

34 І, пашкадаваўшы, Ісус дакрануўся да вачэй іх; і яны адразу сталі бачыць і пайшлі за Ім.