НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Мт. Мк. Лк. Ян. Дз. Рым. 1Кар. 2Кар. Гал. Эф. Флп. Кал. 1Тэс. 2Тэс. 1Цім. 2Цім. Тит. Флм. Гбр. Як. 1П. 2П. 1Ян. 2Ян. 3Ян. Юд. Адкр.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Подле сьвятога Мацьвея 19

1 Як Ісус скончыў словы гэтыя, то адышоў з Ґалілеі і прышоў да граніцаў юдэйскіх, на тый бок Ёрдану.

2 За ім пайшло шмат грудоў, і Ён уздаравіў іх там.

3 I прыступіліся да Яго фарысэі, і, спакушаючы Яго, казалі Яму: „Ці з кажнае прычыны дазволена камусь адпушчаць жонку сваю ?“

4 Ён, адказуючы, сказаў ім: „Ці ня чыталі вы, што Тый, Хто стварыў іх на пачатку, мужчынаю й жонкаю ўчыніў іх.

5 I сказаў: ‘Затым пакіне чалавек айца й маці, і прыліпне да жонкі свае, і будуць двое адным целам’;

6 Так што яны ўжо ня двое, але адно цела. Дык, што Бог злучыў, таго людзіна хай не разлучае“.

7 Яны кажуць Яму: „Як жа Масей расказаў даваць разводны ліст і адпусьціць яе?“

8 Ён кажа ім: „Масей з прычыны калянасьці сэрца вашага дазволіў вам адпушчаць жонкі вашыя; а спачатку ня было гэтак.

9 Але Я кажу вам, што хто адпусьце жонку сваю не за бязулства і ажэніцца з другой — чужаложа; і хто жэніцца з адпушчанай — чужаложа.

10 Кажуць Яму вучанікі Ягоныя: „Калі такая справа чалавека із жонкаю, то валей не жаніцца“.

11 Але Ён сказаў ім: „Ня ўсі зьмяшчаюць гэтае слова, адно каторым гэта дана;

12 Бо ё легчанцы, што нарадзіліся таковымі із жывата маці; і ё легчанцы, каторых людзі вылягчалі; і ё легчанцы, што самы сябе вылягчалі дзеля гаспадарства нябёснага. Хто можа зьмяшчаць, няхай зьмяшчае“.

13 Тады прывялі да Яго дзеці, каб Ён узлажыў на іх рукі й памаліўся; вучанікі ж сварыліся на іх.

14 Але Ісус сказаў: „Пусьціце дзеці, не перакажайце ім прыходзіць да Мяне, бо гэткіх ё гаспадарства нябёснае“.

15 I, узлажыўшы на іх рукі, пайшоў стуль.

16 I вось, хтось, падышоўшы, сказаў Яму: „Вучыцелю добры! што добрага імне зрабіць, каб мець жыцьцё вечнае?“

17 Ён жа сказаў яму: „Чаму завеш Мяне добрым? Ніхто ня добры, апрача аднаго — Бога. Калі ж хочаш увыйсьці ў жыцьцё, дзяржы расказаньні“.

18 Кажа Яму: „Якія?“ Ісус жа сказаў: „Не забівай; не чужалож; не крадзі; ня сьветч хвальшыва;

19 Сьці айца й маці, і любі прыяцеля свайго, як самога сябе“.

20 Маладзён кажа Яму: „Усе гэта рабіў я з маладосьці свае; чаго яшчэ не стаець імне?“

21 Ісус сказаў яму: „Калі хочаш быць дасканальным, пайдзі, прадай маемасьць сваю і раздай убогім; і будзеш мець скарб на нябёсах; і прыходзь а йдзі за Імною“.

22 Пачуўшы слова гэтае, маладзён адышоў смутны, бо ён меў вялікую маемасьць.

23 Ісус жа сказаў вучанікам Сваім: „Запраўды кажу вам, што цяжка багатаму ўвыйсьці ў гаспадарства нябёснае.

24 I ўзноў кажу вам: лягчэй вярблюду прайсьці пераз вушка голкі, чымся багатаму ўвыйсьці ў гаспадарства Божае“.

25 Пачуўшы гэта, вучанікі Ягоныя вельмі зумеліся й сказалі: „Дык хто ж можа спасьціся?“

26 А Ісус, глянуўшы, сказаў ім: „Людзём гэта немагчыма, але Богу ўсё магчыма“.

27 Тады Пётра, адказуючы, сказаў Яму: „Вось, мы пакінулі ўсё і пайшлі за Табою, што ж нам будзе?“

28 I сказаў ім Ісус: „Запраўды кажу вам, што вы, каторыя пайшлі за Імною, у вадраджэньню, як сядзе Сын Людзкі на пасадзе славы Свае, сядзеце й вы на двананцацёх пасадах судзіць двананцаць пакаленьняў Ізраелявых.

29 I кажны, хто пакіне дамы, альбо братоў, альбо сёстры, альбо айца, альбо маці, альбо жонку, альбо дзеці, альбо землі, дзеля імені Майго, адзяржыць сто разоў, і жыцьцё вечнае спадзець яму.

30 Шмат якія першыя будуць апошнімі, і апошнія — першымі.