Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Матф. Мар. Лук. Иоан.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Святое Дабравесце паводле Матфея 19

1 І сталася, калі Іісус закончыў словы гэтыя,
дык выйшаў з Галілеі
і прыйшоў у межы Іудзейскія, па той бок Іардана.

2 За Ім следам пайшло шмат людзей,
і Ён ацаліў іх там.

3 I прыступілі да Яго фарысеі
і, спакушаючы Яго, казалі Яму: ці з усякай прычыны
дазволена чалавеку разводзіцца з жонкай сваёю?

4 Ён сказаў ім у адказ:
ці не чыталі вы,
што Творца ад пачатку стварыў іх мужчынам і жанчынай?

5 І сказаў: таму пакіне чалавек бацьку і маці
і прылепіцца да жонкі сваёй,
і будуць двое плоццю адною,

6 так што яны ўжо не двое, а адна плоць.
Дык вось, што Бог злучыў,
таго чалавек няхай не разлучае.

7 Яны кажуць Яму: як жа Маісей запаведаў
даваць разводны ліст і разводзіцца з ёю?

8 Ён кажа ім: Маісей, з прычыны жорсткага сэрца вашага,
дазволіў вам разводзіцца з жонкамі вашымі;
а спачатку не было так.

9 Але Я кажу вам:
хто развядзецца з жонкаю сваёю не за распусту
і ажэніцца з іншаю,
той пралюбадзейнічае;
і хто ажэніцца з разведзенай, пралюбадзейнічае.

10 Кажуць Яму вучні Яго:
калі такі абавязак чалавека перад жонкаю,
дык лепш не жаніцца.

11 А Ён сказаў ім: не ўсе разумеюць слова гэтае,
а каму дадзена,

12 бо ёсць скапцы, якія з лона матчынага нарадзіліся так;
і ёсць скапцы, якія выпакладаны людзьмі;
і ёсць скапцы,
якія зрабілі самі сябе скапцамі дзеля Царства Нябеснага.
Хто можа зразумець, няхай зразумее.

13 Тады прыведзены былі да Яго дзеці,
каб Ён усклаў на іх рукі і памаліўся;
а вучні забаранялі ім.

14 Але Іісус сказаў: пусціце дзяцей
і не перашкаджайце ім прыходзіць да Мяне,
бо такім належыць Царства Нябеснае.

15 І ўсклаўшы на іх рукі, пайшоў адтуль.

16 І вось, адзін нейкі, падышоўшы, сказаў Яму:
Настаўнік Добры!
што зрабіць мне добрага, каб мець жыццё вечнае?

17 А Ён сказаў яму: што ты называеш Мяне добрым?
Ніхто не добры, толькі адзін Бог.
Калі ж хочаш увайсці ў жыццё, трымайся запаведзяў.

18 Кажа Яму: якіх?
А Іісус сказаў:
не забівай;
не пралюбадзейнічай;
не крадзі;
не сведчы лжыва;

19 шануй бацьку і маці;
і: любі блізкага твайго, як самога сябе.

20 Кажа Яму юнак: усё гэта захаваў я з юнацтва майго:
чаго яшчэ не хапае мне?

21 Сказаў яму Іісус: калі хочаш дасканалым быць,
ідзі, прадай уласнасць тваю
і раздай убогім;
і мець будзеш скарб на нябёсах;
і прыходзь, і ідзі за Мною.

22 Пачуўшы слова гэтае, юнак адышоў у смутку,
бо ў яго была вялікая маёмасць.

23 А Іісус сказаў вучням Сваім: праўду кажу вам,
што цяжка багатаму ўвайсці ў Царства Нябеснае;

24 і яшчэ кажу вам:
лягчэй вярблюду прайсці праз ігольнае вушка,
чым багатаму ўвайсці ў Царства Божае.

25 Пачуўшы гэта, вучні Яго вельмі здзівіліся
і сказалі: дык хто ж можа быць збаўлены?

26 А Іісус паглядзеў і сказаў ім:
людзям гэта немагчыма,
а Богу ўсё магчыма.

27 Тады Пётр, адказваючы, сказаў Яму:
вось, мы пакінулі ўсё і пайшлі следам за Табою;
што ж будзе нам?

28 А Іісус сказаў ім: праўду кажу вам,
што вы, хто пайшоў следам за Мною, у новым жыцці,
калі сядзе Сын Чалавечы на прастоле славы Сваёй,
сядзеце і вы на дванаццаці прастолах
судзіць дванаццаць каленаў Ізраілевых;

29 і кожны, хто пакіне дамы,
альбо братоў,
альбо сясцёр,
альбо бацьку,
альбо маці,
альбо жонку,
альбо дзяцей,
альбо палі дзеля імя Майго,
атрымае ў сто разоў больш і ўспадкуе жыццё вечнае.

30 А многія першыя будуць апошнімі,
і апошнія першымі.