Новы Запавет (у перакладзе Ўладзіслава Чарняўскага)

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Матф. Мар. Лук. Иоан. Деян. Иак. 1Пет. 2Пет. 1Иоан. 2Иоан. 3Иоан. Иуд. Рим. 1Кор. 2Кор. Гал. Еф. Фил. Кол. 1Фесс. 2Фесс. 1Тим. 2Тим. Тит. Флм. Евр. Откр.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

Новы Запавет (у перакладзе Ўладзіслава Чарняўскага)

Евангелле паводле Мацвея 18

1 І сталася, калі Ісус скончыў гэтыя словы, Ён выйшаў з Галілеі і прыйшоў у межы Юдэі за Ярдан.

2 І за Ім следам ішлі вялікія натоўпы, і там аздаравіў іх.

3 Потым падышлі да Яго фарысеі, выпрабоўваючы Яго і кажучы: "Ці дазволена чалавеку з якой-колечы прычыны пакінуць жонку сваю?"

4 А Ён, адказваючы, гаворыць: "Ці не чыталі вы, што Той, Хто стварыў чалавека напачатку, мужчынай і жанчынай стварыў іх", -

5 і сказаў: "Таму пакіне чалавек бацьку і маці і злучыцца з жонкаю сваёй, і будуць двое адным целам".

6 Значыць іх ужо не двое, але адно цела. Дык што Бог злучыў, чалавек хай не разлучае".

7 Яны кажуць Яму: "Дык чаму Майсей пастанавіў, каб давалі ліст разводны і выпраўлялі?"

8 Ён гаворыць: "Дзеля закамянеласці сэрца вашага дазволіў вам Майсей пакідаць жонку вашую; напачатку ж не было так.

9 Але кажу вам, што той, хто выпраўляе жонку сваю, акрамя як з прычыны распусты, і жэніцца з іншаю, - чужаложыць. І хто з разведзенай ажаніўся - чужаложыць".

10 Кажуць Яму вучні Яго: "Калі такі абавязак чалавека перад жонкай, то лепш не жаніцца".

11 Ён сказаў ім: "Не ўсе разумеюць гэтую навуку, а толькі тыя, каму дадзена.

12 Бо ёсць еўнухі, што такімі з улоння маці нарадзіліся, і ёсць еўнухі, якіх такімі людзі зрабілі, ды ёсць еўнухі, што самі сябе спаклалі дзеля Валадарства Нябеснага. Хто можа зразумець, няхай разумее".

13 Тады прывялі да Яго дзяцей, каб усклаў на іх рукі і памаліўся. Але вучні сварыліся на іх.

14 Але Ісус гаворыць: "Пусціце дзяцей і не забараняйце ім прыходзіць да Мяне, бо такім належыць Валадарства Нябеснае".

15 І пасля таго, як усклаў на іх рукі, адышоў.

16 І вось, нехта, падышоўшы, гаворыць Яму: "Настаўнік [добры], што мне добрага зрабіць, каб здабыць жыццё вечнае?"

17 Ісус сказаў яму: "Што Мяне завеш добрым? Ніхто не добры [, як толькі Бог]. А калі хочаш увайсці ў жыццё, спаўняй прыказанні".

18 Той кажа: "Якія?" А Ісус сказаў: "Не забівай, не чужалож, не крадзі, не сведчы фальшыва,

19 шануй бацьку і маці і любі бліжняга свайго, як сябе самога".

20 Кажа Яму юнак: "Усё гэта выконваў я ад маленства свайго. Чаго ж мне яшчэ не хапае?"

21 Гаворыць яму Ісус: "Калі хочаш быць дасканалым, ідзі, прадай тое, што маеш, і раздай убогім, і будзеш мець скарб на небе; і прыходзь, ідзі за Мной".

22 Калі юнак пачуў гэта слова, адышоў сумны, бо меў вялікую маёмасць.

23 А Ісус сказаў Сваім вучням: "Сапраўды кажу вам: багацею цяжка ўвайсці ў Валадарства Нябеснае.

24 Ізноў кажу вам: лягчэй вярблюду прайсці праз вушка іголкі, чым багацею ўвайсці ў Валадарства Божае".

25 І, пачуўшы гэта, вучні вельмі дзівіліся і казалі: "Хто тады можа збавіцца?"

26 А Ісус, зірнуўшы, сказаў ім: "У людзей гэта немагчыма, але ў Бога ўсё магчыма".

27 Тады, адказваючы, Пётра сказаў Яму: "Вось жа мы пакінулі ўсё і пайшлі следам за Табой. Дык што ж будзе нам?"

28 А Ісус сказаў ім: "Сапраўды кажу вам, што вы, хто пайшлі за Мною, у новым жыцці, калі засядзе Сын Чалавечы на пасадзе велічы Сваёй, засядзеце на дванаццаці пасадах і будзеце судзіць дванаццаць каленаў Ізраэля.

29 І кожны, хто пакінуў дом, або братоў, або сёстраў, або бацьку, або маці, [або жонку,] або сыноў, або зямлю дзеля імя Майго, у сто разоў болей атрымае і ўспадкаеміць жыццё вечнае.

30 І многія першыя будуць апошнімі, і апошнія - першымі.