Новы Запавет (у перакладзе Ўладзіслава Чарняўскага)

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Матф. Мар. Лук. Иоан. Деян. Иак. 1Пет. 2Пет. 1Иоан. 2Иоан. 3Иоан. Иуд. Рим. 1Кор. 2Кор. Гал. Еф. Фил. Кол. 1Фесс. 2Фесс. 1Тим. 2Тим. Тит. Флм. Евр. Откр.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

Новы Запавет (у перакладзе Ўладзіслава Чарняўскага)

Евангелле паводле Мацвея 17

1 У той час падышлі вучні да Ісуса, кажучы: "Каго Ты лічыш большым у Валадарстве Нябесным?"

2 І, паклікаўшы дзіця, Ён паставіў яго пасярод іх

3 і сказаў: "Сапраўды кажу вам: калі не навернецеся і не станецеся як дзеці, не ўвойдзеце ў Валадарства Нябеснае.

4 Дык вось, хто ўпакорыцца, як гэта дзіця, той большы ў Валадарстве Нябесным.

5 І хто прыме адно такое дзіця ў імя Маё, той Мяне прыме.

6 А хто згоршыць аднаго з малых гэтых, што ў Мяне вераць, лепш было б яму, каб павесілі жоран млынавы на шыю яго і ўтапілі ў глыбіні марской.

7 Гора свету ад згаршэнняў. Бо мусяць прыйсці згаршэнні, аднак гора чалавеку, праз якога згаршэнне прыходзіць.

8 Дык калі рука твая або нага твая горшыць цябе, адрэж яе ды кінь ад сябе. Лепш табе калекаю ці кульгавым увайсці ў жыццё, чым, маючы дзве рукі або дзве нагі, быць укінутым у агонь вечны.

9 І, калі вока тваё горшыць цябе, вырві яго ды кінь ад сябе. Лепей табе аднавокім увайсці ў жыццё, чым, маючы два вокі, быць укінутым у агонь пякельны.

10 Глядзіце, не пагарджайце ні адным з малых гэтых. Бо кажу вам, што анёлы іх у небе бачаць заўсёды аблічча Айца Майго, Які ёсць у небе. (

11) [Бо Сын Чалавечы прыйшоў збавіць тое, што загінула.]

12 Як вам здаецца? Калі хто мае сто авечак, і адна з іх згубіцца, ці ж не пакідае ён у гарах дзевяноста дзевяць і ці не ідзе шукаць тую, што заблукала?

13 І, калі ўдаецца яму яе адшукаць, сапраўды кажу вам, што з яе будзе мець больш радасці, чым з дзевяноста дзевяці, якія не заблукалі.

14 Так няма волі Айца вашага, Які ёсць у небе, каб загінуў адзін з малых гэтых.

15 І, калі саграшыць супраць цябе брат твой, ідзі і пасварыся на яго ў чатыры вокі. І, калі ён паслухае цябе, здабудзеш брата твайго.

16 А калі не паслухае, вазьмі з сабой яшчэ аднаго або двух, каб на доказе двух або трох сведкаў стаяла кожнае слова.

17 А калі б і іх не паслухаў, скажы царкве. А калі б і царквы не паслухаў, хай будзе табе як паганін і мытнік.

18 Сапраўды кажу вам: што звяжаце на зямлі, будзе звязана ў небе, і што развяжаце на зямлі, будзе развязана ў небе.

19 Таксама кажу вам: калі двое з вас пагодзяцца на зямлі аб якой-колечы рэчы, чаго б яны ні папрасілі, будзе ім ад Айца Майго, Які ёсць у небе.

20 Бо дзе ў імя Маё збяруцца двое або трое, там і Я пасярод іх".

21 Тады Пётра, падышоўшы, сказаў Яму: "Госпадзе, колькі разоў маю дараваць брату майму, калі будзе грашыць супраць мяне? Ці да сямі разоў?"

22 Кажа яму Ісус: "Не кажу табе да сямі разоў, але да сямідзесяці сямі разоў.

23 Дзеля таго падобнае Валадарства Нябеснае да чалавека-валадара, які хацеў разрахавацца са слугамі сваімі.

24 І, калі стаў рахавацца, прывялі да яго аднаго, што быў яму вінаваты дзесяць тысяч талентаў.

25 Паколькі не меў ён з чаго аддаць, загадаў гаспадар яго прадаць яго, жонку яго, дзяцей і ўсё, што меў, ды заплаціць.

26 Але слуга той, упаўшы, прасіў яго, кажучы: "[Валадару,] май цярплівасць да мяне, і я аддам табе ўсё".

27 І гаспадар слугі таго, пашкадаваўшы, адпусціў яго і доўг яму дараваў.

28 Але слуга той, выйшаўшы, напаткаў аднаго з таварышаў сваіх, што быў яму вінаваты сто дынараў. І, схапіўшы яго, душыў, кажучы: "Аддай, што мне вінаваты".

29 І, упаўшы, таварыш той прасіў яго, кажучы: "Май цярплівасць да мяне, і аддам табе".

30 Але той не захацеў, а пайшоў і пасадзіў яго ў вязніцу, пакуль не аддасць яму доўгу.

31 Бачачы, што робіцца, таварышы яго засмуціліся вельмі ды пайшлі і расказалі гаспадару свайму ўсё, што сталася.

32 Тады паклікаў яго гаспадар яго і гаворыць яму: "Слуга нягодны, я ўвесь твой доўг дараваў табе, бо ты мяне прасіў.

33 Ці ж не належала, каб і ты злітаваўся над таварышам сваім, як я злітаваўся над табой?"

34 І, угнеўлены, гаспадар яго выдаў яго катам, пакуль не аддасць яму ўсяго доўгу.

35 Так і Айцец Мой нябесны зробіць вам, калі вы не даруеце кожны брату свайму [правіны яго] ў сэрцах вашых".