НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Мт. Мк. Лк. Ян. Дз. Рым. 1Кар. 2Кар. Гал. Эф. Флп. Кал. 1Тэс. 2Тэс. 1Цім. 2Цім. Тит. Флм. Гбр. Як. 1П. 2П. 1Ян. 2Ян. 3Ян. Юд. Адкр.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Подле сьвятога Мацьвея 17

1 А дзён за шэсьць бярэць Ісус Пётру, Якава а Яана, брата ягонага, і ўзводзе іх асобна на гару высокую.

2 I адмяніўся перад імі: і зазьзяла відзеньне Ягонае, як сонца, адзецьці ж Ягоныя сталі белыя, як сьвятліня.

3 I вось, паказаліся ім Масей а Ільля, гукаючы зь Ім.

4 I, адказуючы, Пётра сказаў Ісусу: „Спадару! добра нам тут быць; калі хочаш, зробім тут тры буданы: Табе адзін, і Масею адзін, і адзін Ільлі“.

5 Як ён яшчэ гукаў, вось, булак сьветлы ахінуў іх; і вось, голас із булаку кажучы: „Гэта ё Сын Мой Умілаваны, Каторага Я вельмі ўпадабаў; Яго слухайце“.

6 I, пачуўшы, вучанікі палі ніцма, і вельма спалохаліся.

7 Але Ісус, прыступіўшыся, даткнуўся да іх і сказаў: „Устаньце й не палохайцеся“.

8 I ўзьняўшы вочы свае, яны нікога не абачылі, апрача аднаго Ісуса.

9 I як яны зыходзілі з гары, Ісус забараніў ім, кажучы: „Нікому не кажыце пра гэту відзень, пакуль Сын Людзкі ня ўскрэсьне зь мертвых“.

10 I папыталіся ў Яго вучанікі Ягоныя: „Як жа кніжнікі кажуць, што Ільля мае прыйсьці ўперад?“

11 I, адказуючы, Ісус сказаў ім: „Запраўды, Ільля мае прыйсьці ўперад і ўладзіць усе;

12 Але кажу вам, што Ільля ўжо прышоў, і не пазналі яго, а зрабілі зь ім, што хацелі; гэтак і Сын Людзкі будзе цярпець ад іх“.

13 Тады вучанікі зразумелі, што Ён казаў ім празь Яана Хрысьціцеля.

14 I як яны прышлі да груду, то прыступіў да Яго чалавек і, уклякшы перад Ім,

15 Сказаў: „Спадару! зьмілуйся над сынам маім, бо ён люнатык, і вельма мучаецца, бо часта валіцца ў вагонь і часта — ў ваду.

16 I я быў прывёўшы яго да вучанікаў Тваіх, але яны не маглі ўздаравіць яго“.

17 I Ісус, адказуючы, сказаў: „О родзе няверны а крутадушны! пакуль буду з вамі? пакуль буду цярпець вас? прывядзіце яго да Мяне сюды“.

18 I зганіў яго Ісус; і нячысьцік вышаў зь яго; і дзяцюк ачуняў тае ж гадзіны.

19 Тады вучанікі, прыступіўшыся да Ісуса наадзіноце, сказалі: „Чаму мы не маглі выгнаць яго?“

20 Ісус жа сказаў ім: „З прычыны няверы вашае; бо запраўды кажу вам: калі вы будзеце мець веру з гарчычнае зярнё і скажаце гары гэтай: ‘Перайдзі адгэтуль туды’, і яна пярэйдзе; і нічога ня будзе немагчымага вам.

21 Гэты ж род выганяецца адно малітваю а постам“.

22 I як яны перабывалі ў Ґалілеі, Ісус сказаў ім: „Сын Людзкі неўзабаве выданы будзе ў рукі людзкія;

23 I заб'юць Яго, і на трэйці дзень ускрэсьне“. I яны вельмі засмуціліся.

24 I прышлі яны да Капернауму, і падышлі да Пётры зьбіраньнікі дыдрахмаў, і сказалі: „Ці ня дасьць Вучыцель ваш дыдрахмы?“

25 Ён адказаў: „Але“. I як увыйшоў ён у дом, то Ісус, выпярадзіўшы яго, сказаў: „Як табе здаецца, Сымоне, каралёве земныя з каго бяруць мыта альбо падачкі: із сыноў сваіх, ці з чужых?“

26 Пётра кажа Яму: „3 чужых“. Ісус сказаў яму: „Значыцца, сынове вольныя.

27 Але каб нам не зрабіць спадману ім, пайдзі да мора, закінь вуду, і першую рыбу, каторую зловіш, вазьмі, і, рашчыніўшы ў яе рот, знойдзеш статыр; вазьмі яго і аддай ім за Мяне й за сябе“.