Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Матф. Мар. Лук. Иоан.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Святое Дабравесце паводле Матфея 17

1 І праз шэсць дзён
ўзяў Іісус Пятра, Іакава і Іаана, брата яго,
і ўзвёў іх на гару высокую адных,

2 і перамяніўся перед імі,
і заззяла аблічча Яго, як сонца,
а ўбранне Яго стала белае, як святло.

3 I вось, явіліся ім Маісей і Ілія,
і з Ім гутарылі.

4 Азваўшыся, Пётр сказаў Іісусу:
Госпадзе! добра нам тут быць;
калі хочаш, зробім тут тры шатры:
Табе адну,
і Маісею адну,
і адну Іліі.

5 Калі ён яшчэ гаварыў,
вось, воблака светлае ахінула іх;
і вось, голас з воблака мовіў:
Гэты ёсць Сын Мой Любасны, Якога Я ўпадабаў;
Яго слухайце.

6 І пачуўшы,
вучні ўпалі на твары свае і вельмі перапалохаліся.

7 І прыступіўшы, Іісус дакрануўся да іх
і сказаў: устаньце і не бойцеся.

8 А узвёўшы вочы свае,
яны нікога не ўбачылі, акрамя аднаго Іісуса.

9 І калі сыходзілі яны з гары,
Іісус загадаў ім, кажучы:
нікому не кажыце пра бачанае,
пакуль Сын Чалавечы не ўваскрэсне з мёртвых.

10 І спыталіся ў Яго вучні Ягоныя, кажучы:
як жа кніжнікі кажуць, што Ілія мае прыйсці раней?

11 Іісус сказаў ім у адказ:
Ілія сапраўды прыйдзе раней і падрыхтуе усё;

12 але кажу вам, што Ілія ўжо прыйшоў, і не пазналі яго,
а зрабілі з ім, што хацелі;
так і Сын Чалавечы мае пацярпець ад іх.

13 Тады зразумелі вучні, што Ён пра Іаана Хрысціцеля казаў ім.

14 І калі прыйшлі яны да люду,
надышоў да Яго чалавек
і, укленчыўшы перад ім,

15 сказаў: Госпадзе! памілуй сына майго;
ён лунатык і цяжка пакутуе,
бо часта падае ў агонь і часта ў ваду;

16 я прыводзіў яго да вучняў Тваіх,
і яны не маглі ацаліць яго.

17 А Іісус сказаў у адказ:
о, родзе бязверны і разбэшчаны!
дакуль буду з вамі?
дакуль буду цярпець вас?
прывядзіце яго да Мяне сюды.

18 І забараніў яму Іісус;
і выйшаў з яго дэман;
і выздаравеў хлопец у тую ж хвіліну.

19 Тады вучні, прыступіўшы да Іісуса асобна,
сказалі: чаму мы не маглі выгнаць яго?

20 А Іісус сказаў ім: ад няверства вашага;
бо праўду кажу вам:
калі вы будзеце мець веру з гарчычнае зерне
і скажаце гары гэтай: "перайдзі адсюль туды",
і яна пяройдзе;
і нічога не будзе немагчымага вам.

21 Гэты ж род выганяецца толькі малітваю і постам.

22 У той час, як былі яны ў Галілеі,
сказаў ім Іісус:
аддадзены будзе Сын Чалавечы ў рукі чалавечыя,

23 і заб'юць Яго,
і на трэці дзень уваскрэсне.
І засмуціліся яны вельмі.

24 Калі ж прыйшлі яны ў Капернаум,
дык падышлі збіральнікі дыдрахмаў да Пятра
і сказалі: Настаўнік ваш ці не дасць дыдрахмы?

25 Ён кажа: так.
І калі ўвайшоў ён у дом,
дык Іісус, напярэдзіўшы яго, сказаў: як табе здаецца, Сімане?
цары зямныя з каго бяруць мыта ці падатак?
ці з сыноў сваіх, ці з чужых?

26 Кажа Яму Пётр: з чужых.
Сказаў яму Іісус: значыцца, сыны свабодныя;

27 але каб нам не спакусіць іх,
ідзі на мора, закінь вуду,
і першую рыбіну, якая зловіцца, вазьмі;
і, адкрыўшы рот ёй, знойдзеш статыр;
вазьмі яго і дай ім за Мяне і за сябе.