Новы Запавет (у перакладзе Ўладзіслава Чарняўскага)

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Матф. Мар. Лук. Иоан. Деян. Иак. 1Пет. 2Пет. 1Иоан. 2Иоан. 3Иоан. Иуд. Рим. 1Кор. 2Кор. Гал. Еф. Фил. Кол. 1Фесс. 2Фесс. 1Тим. 2Тим. Тит. Флм. Евр. Откр.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

Новы Запавет (у перакладзе Ўладзіслава Чарняўскага)

Евангелле паводле Мацвея 16

1 І па шасці днях узяў Ісус Пётру, Якуба і Яна, брата яго, і завёў іх асобна на высокую гару.

2 І перамяніўся перад імі; і аблічча Яго заззяла як сонца, а адзенне Яго сталася белым як святло.

3 І вось, паказаліся перад імі Майсей і Ілля, што размаўлялі з Ім.

4 А Пётра, звяртаючыся да Ісуса, сказаў: "Госпадзе, добра нам тут быць. Калі хочаш, зробім тут тры палаткі: Табе адну, Майсею адну і Іллі адну".

5 Калі ён яшчэ гэта гаварыў, вось, светлае воблака закрыла іх. І вось, голас з воблака, які казаў: "Гэта Сын Мой улюбёны, у Якім Я маю ўпадабанне; Яго слухайце".

6 І, чуючы гэта, вучні ўпалі на твар свой і надта спалохаліся.

7 І падышоў да іх Ісус, і дакрануўся да іх, кажучы: "Устаньце і не бойцеся".

8 І, падняўшы вочы свае, яны нікога болей не бачылі, адно Самога Ісуса.

9 І, калі сыходзілі з гары, загадаў ім Ісус: "Нікому не кажыце пра ўбачанае, пакуль Сын Чалавечы не ўваскрэсне".

10 І пыталіся ў Яго вучні, кажучы: "Чаму кніжнікі кажуць, што Ілля мае прыйсці раней?"

11 А Ён, адказваючы, гаворыць: "Ілля сапраўды прыйдзе і направіць усё.

12 Але кажу вам, што Ілля ўжо прыйшоў, і яго не пазналі, але абышліся з ім, як хацелі; і Сын Чалавечы будзе ад іх цярпець".

13 Тады зразумелі вучні, што Ён гаварыў ім пра Яна Хрысціцеля.

14 Калі яны прыйшлі да народа, падышоў да Яго чалавек, упаўшы перад Ім на калені

15 і кажучы: "Госпадзе, памілуй сына майго, бо ён - лунатык і шмат пакутуе, часта падае ў агонь або ў ваду.

16 Я прывёў яго да Тваіх вучняў, але яны не маглі яго аздаравіць".

17 Ісус жа, адказваючы, гаворыць: "О род няверны і пераваротны, як доўга буду з вамі? Ды як доўга буду вас цярпець? Прынясіце яго сюды да Мяне".

18 І насварыўся на яго Ісус, і дэман выйшаў з яго, і ў тую гадзіну хлопец паздаравеў.

19 Тады патаемна падышлі да Ісуса вучні і кажуць: "Чаму мы не маглі выгнаць яго?"

20 А Ён кажа ім: "З прычыны вашай няверы. Бо сапраўды кажу вам: калі б вы мелі веру як зярнятка гарчычнае, сказалі б гэтай гары: "Перайдзі адсюль туды", і пярэйдзе; нічога для вас не будзе немагчымага. (

21) [Гэты ж род выганяецца толькі малітваю і постам".]

22 Калі яны знаходзіліся ў Галілеі, сказаў ім Ісус: "Сын Чалавечы мае быць выдадзены ў рукі людзей,

23 і яны заб'юць Яго, і на трэці дзень Ён уваскрэсне". І засмуціліся яны моцна.

24 І калі яны прыйшлі ў Кафарнаўм, падышлі да Пётры тыя, што збіралі дыдрахмы, і сказалі: "Настаўнік ваш ці заплаціць дыдрахму?"

25 Ён сказаў: "Пэўна". І калі ён увайшоў у дом, папярэдзіў яго Ісус, кажучы: "Як табе здаецца, Сімоне? Валадары зямныя з каго бяруць чынш або падатак: са сваіх сыноў ці з чужых?"

26 Калі ж той адказаў: "З чужых", - сказаў яму Ісус: "Значыць, сыны вольныя.

27 Але, каб мы іх не згоршылі, ідзі да мора і закінь вуду, і тую рыбу, якая першая трапіцца, вазьмі і, адкрыўшы ёй рот, знойдзеш статыр. Узяўшы яго, дай ім за Мяне і за сябе".