НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Мт. Мк. Лк. Ян. Дз. Рым. 1Кар. 2Кар. Гал. Эф. Флп. Кал. 1Тэс. 2Тэс. 1Цім. 2Цім. Тит. Флм. Гбр. Як. 1П. 2П. 1Ян. 2Ян. 3Ян. Юд. Адкр.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Подле сьвятога Мацьвея 16

1 I прыступіліся фарысэі а садукеі і, спакушаючы Яго, прасілі паказаць ім знак ізь неба.

2 Ён жа, адказуючы, сказаў ім: „Як вечарэе, вы кажаце: ‘Будзе пагода, бо неба чырвонае’;

3 I нараніцы: ‘Сядні нягода, бо неба хмарна чырванее!’ Двудушнікі! відзеньне неба вы ведаеце, як адрозьніць, а знакоў пораў ня можаце?4 Род нягодны а чужаложны знаку шукае, і знак ня дасца яму, апрача знаку Ёны прарокі“. I, пакінуўшы іх, адыйшоў.

5 Перабавіўшыся на другі бок, вучанікі Ягоныя забыліся букатак узяць.

6 Ісус сказаў ім: „Глядзіце а сьцеражыцеся закісі фарысэйскае а садукейскае“.

7 А яны разважалі мяжсобку, кажучы: „Гэта значыцца, што хлеба мы не ўзялі!“

8 Ведаючы гэта, Ісус сказаў ім: „Чаму разважаеце мяжсобку, о малаверныя, што ня прынесьлі букаткаў?

9 Ці яшчэ не разумееце і ня помніце пяцёх букаткаў на пяць тысячаў, і колькі кашоў вы набралі?

10 Ані сямёх букаткаў на чатыры тысячы, і колькі кашолак вы набралі?

11 Як не зацямляеце, што не праз букаткі сказаў Я вам ‘Сьцеражыцеся закісі фарысэйскае а садукейскае’?

12 Тады яны ўцямілі, што Ён сказаў ім не сьцерагчыся закісі букатак, але навукі фарысэяў а садукеяў.

13 Прышоўшы ж да зямлі Цэсары Піліпавае, Ісус пытаўся ў вучанікаў Сваіх, кажучы: „За каго людзі маюць Мяне, Сына Людзкога?“

14 Яны сказалі: „Адныя за Яана Хрысьціцеля, другія за Ільлю, а іншыя за Ярэму альбо за аднаго з прарокаў“.

15 Ён кажа ім: „А вы за каго Мяне маеце?“

16 Адказуючы, Сымон Пётра сказаў: „Ты — Хрыстос, Сын Бога жывога“.

17 I, адказуючы, Ісус сказаў яму: „Шчасьлівы ты, Сымоне, сыну Ёнін! бо ня цела а кроў аб'явілі табе гэта, але Айцец Мой, што на нябёсах.

18 I Я таксама кажу табе: ты — Пётра, і на гэтай скале Я пастанаўлю Царкву Сваю, і брамы пекляныя ня здолеюць яе;

19 I дам табе ключы гаспадарства нябёснага; і што зьвяжаш на зямлі, тое будзе зьвязана на нябёсах; і што разьвяжаш на зямлі, тое будзе разьвязана на нябёсах“.

20 Тады расказаў Ён вучанікам Сваім, каб нікому не казалі, што Ён ё Ісус Хрыстос.

21 Адгэнуль пачаў Ісус Хрыстос паведамляць вучанікам Сваім, што Ён мае йсьці да Ерузаліму, і шмат цярпець ад старцоў а найвышшых сьвятароў а кніжнікаў, і быць забітым, а на трэйці дзень ускрэснуць.

22 I, узяўшы Яго, Пётра пачаў Яго ганіць: „Зьмілуйся над Сабою, Спадару! няхай ня будзе гэта з табою!“

23 Ён жа, абярнуўшыся, сказаў Пётру: „Адыйдзі назад ад Мяне, шайтане! ты Імне спатыкненьне, бо ты думаеш не праз тое, што Божае, але што людзкое“.

24 Тады Ісус сказаў вучанікам Сваім: „Калі хто хоча йсьці за Імною, адрачыся сябе, і вазьмі крыж свой, і йдзі за Імною;

25 Бо хто хоча ўсьцерагчы жыцьцё свае, згубе яго; а хто згубе жыцьцё свае дзеля Мяне, знойдзе яго.

26 Якая карысьць людзіне, калі прыдбае ўвесь сьвет, а душы сваёй пашкодзе? Або якую адмену дасьць людзіна за душу сваю?

27 Бо неўзабаве прыйдзе Сын Людзкі ў славе Айца Свайго з ангіламі Сваімі, і тады аддасьць кажнаму подле ўчынкаў ягоных.

28 „Запраўды кажу вам: ё некатрыя із стаячых тут, што не паспытаюцца сьмерці, як ужо абачаць Сына Людзкога, у гаспадарстве Сваім ідучага.