Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Матф. Мар. Лук. Иоан.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Святое Дабравесце паводле Матфея 16

1 І прыступілі фарысеі і садукеі
і, спакушаючы, прасілі Яго паказаць ім знаменне з неба.

2 А Ён сказаў ім у адказ:
вечарам вы кажаце: будзе пагода,
бо неба агністае;

3 і раніцай: сёння непагадзь,
бо неба агніста-хмарнае.
Крывадушнікі!
аблічча неба вы ўмееце адрозніваць,
а знакаў часу не можаце?

4 Род ліхі і пералюбны азнакі шукае,
і азнака не дасца яму,
акрамя азнакі Іоны прарока.
І пакінуўшы іх, адышоў.

5 І перапраўляючыся на другі бок,
вучні Яго забыліся ўзяць хлябоў.

6 Іісус сказаў ім:
глядзіце, сцеражыцеся закваскі фарысейскай і садукейскай.

7 Яны ж разважалі самі сабе, кажучы:
хлябоў мы не ўзялі.

8 Уразумеўшы гэта, Іісус сказаў ім:
што разважаеце самі сабе, малаверныя, што хлябоў не ўзялі?

9 Няўжо яшчэ не разумееце
і не памятаеце пра пяць хлябоў на пяць тысяч,
і колькі кашоў вы набралі?

10 Ні пра сем хлябоў на чатыры тысячы,
і колькі кошыкаў набралі?

11 Як не разумееце, што не пра хлябы Я сказаў вам:
"сцеражыцеся закваскі фарысейскай і садукейскай"?

12 Тады яны зразумелі,
што Ён сказаў асцерагацца не закваскі хлебнай,
а вучэння фарысейскага і садукейскага.

13 А прыйшоўшы ў межы Кесарыі Філіпавай,
Іісус пытаўся ў вучняў Сваіх, кажучы:
за каго людзі ўважаюць Мяне, Сына Чалавечага?

14 Яны сказалі: адны за Іаана Хрысціцеля,
а другія за Ілію,
а іншыя за Іерамію альбо за аднаго з прарокаў.

15 Ён кажа ім: а вы за каго ўважаеце Мяне?

16 І Сіман Пётр сказаў у адказ:
Ты — Хрыстос, Сын Бога Жывога.

17 І Іісус сказаў яму ў адказ:
блажэнны ты, Сімане, сыне Іонаў,
бо не плоць і кроў адкрылі табе гэта,
а Айцец Мой, Які ёсць у нябёсах;

18 і Я кажу табе: ты Пётр,
і на камені гэтым Я збудую Царкву Маю,
і брамы пякельныя не адолеюць яе.

19 І дам табе ключы Царства Нябеснага:
і што звяжаш на зямлі, тое будзе звязана ў нябёсах;
і што развяжаш на зямлі, тое будзе развязана ў нябёсах.

20 Тады Іісус загадаў вучням Сваім,
каб нікому не казалі, што Ён ёсць Хрыстос.

21 3 таго часу Іісус пачаў адкрываць вучням Сваім,
што Яму належыць ісці ў Іерусалім
і многа адпакутаваць
ад старэйшын і першасвятароў і кніжнікаў,
і мае быць забіты,
і на трэці дзень уваскрэснуць.

22 I, адвёўшы Яго,
Пётр пачаў пярэчыць Яму, кажучы:
міласэрны Ты, Госпадзе!
Няхай не будзе гэтага з Табою!

23 А Ён, абярнуўшыся, сказаў Пятру:
адыдзі ад Мяне, сатана!
ты Мне спакуса,
бо думаеш не пра тое, што Божае, а што чалавечае.

24 Тады Іісус сказаў вучням Сваім:
калі хто хоча ісці за Мною,
няхай адрачэцца ад сябе і возьме крыж свой
і ідзе ўслед за Мною;

25 бо хто хоча душу сваю ўратаваць, той страціць яе;
а хто страціць душу сваю дзеля Мяне, той знойдзе яе;

26 бо якая карысць чалавеку,
калі ён увесь свет здабудзе, а душы сваёй пашкодзіць?
альбо які выкуп дасць чалавек за душу сваю?

27 бо прыйдзе Сын Чалавечы
ў славе Айца Свайго з Ангеламі Сваімі,
і тады аддасць кожнаму паводле спраў ягоных.

28 Праўду кажу вам:
ёсць сярод тых, што стаяць тут, некаторыя,
якія не зазнаюць смерці,
пакуль не ўбачаць Сына Чалавечага, як Ён ідзе ў Царстве Сваім.