Новы Запавет (у перакладзе Ўладзіслава Чарняўскага)

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Матф. Мар. Лук. Иоан. Деян. Иак. 1Пет. 2Пет. 1Иоан. 2Иоан. 3Иоан. Иуд. Рим. 1Кор. 2Кор. Гал. Еф. Фил. Кол. 1Фесс. 2Фесс. 1Тим. 2Тим. Тит. Флм. Евр. Откр.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

Новы Запавет (у перакладзе Ўладзіслава Чарняўскага)

Евангелле паводле Мацвея 15

1 І падышлі да Яго фарысеі і садукеі і, выпрабоўваючы, прасілі Яго, каб паказаў ім знак з неба.

2 І Ён, адказваючы, гаворыць ім: "Калі вечарэе, кажаце: "Будзе пагода, бо неба чырвонае".

3 А раніцай: "Сёння навальніца, бо неба заірдзелася". [Крывадушнікі,] выгляд неба вытлумачыць умееце, а знакаў часу не можаце.

4 Племя ліхое і чужаложнае знака шукае, ды іншы знак не будзе дадзены, толькі знак Ёны прарока". І, пакінуўшы іх, адышоўся.

5 А калі паплылі вучні Яго праз мора, забыліся ўзяць хлябоў.

6 І сказаў ім Ісус: "Чувайце, асцерагайцеся кіслі фарысеяў і садукеяў".

7 А яны разважалі між сабой, кажучы: "Хлябоў мы не ўзялі".

8 Ісус, ведаючы гэта, сказаў: "Што вы, малаверы, разважаеце між сабой, што хлябоў не маеце?

9 Ці ж яшчэ не разумееце і не помніце пра пяць хлябоў на пяць тысяч чалавек? І колькі кашоў назбіралі?

10 Ані таксама пра сем хлябоў на чатыры тысячы чалавек? І колькі корабаў набралі?

11 Няўжо вы не разумееце, што Я не пра хлябы вам гаварыў: "Сцеражыцеся кіслі фарысеяў і садукеяў"?

12 Тады яны зразумелі, што Ён гаварыў ім, каб не кіслі хлебнай асцерагаліся, але навукі фарысеяў і садукеяў.

13 І прыйшоў Ісус у межы Цэзарэі Піліпавай і спытаўся вучняў Сваіх, кажучы: "За каго лічаць людзі Сына Чалавечага?"

14 А яны сказалі: "Адны за Яна Хрысціцеля, другія за Іллю, а іншыя за Ярэмію або за аднаго з прарокаў".

15 Кажа Ён ім: "А вы як кажаце, Хто Я ёсць?"

16 Адказваючы, Сімон Пётра сказаў: "Ты - Хрыстос, Сын Бога жывога".

17 А Ісус, адказваючы, сказаў: "Дабраслаўлёны ты, Сімон Бар Ёна, бо не цела і кроў аб'явілі табе, але Айцец Мой, Які ў небе.

18 І Я табе кажу: Ты - камень (Пётра), і на гэтым камені Я пабудую царкву Маю, і брамы пякельныя не перамогуць яе.

19 Ды дам табе ключы Валадарства Нябеснага; і што звяжаш на зямлі, будзе звязана ў небе; і што развяжаш на зямлі, будзе развязана ў небе".

20 Потым загадаў вучням, каб нікому не казалі, што Ён [Ісус] Хрыстос.

21 Ад гэтага часу пачаў Ісус адкрываць вучням Сваім, што трэба Яму ісці ў Ерузалім і многа цярпець ад старшыняў і ад першасвятароў і кніжнікаў ды быць забітым, і на трэці дзень уваскрэснуць.

22 І, адвёўшы Яго, Пётра пачаў Яго папракаць, кажучы: "Хай Бог ухавае Цябе, Госпадзе, і гэта не прыйдзе на Цябе".

23 А Ісус, павярнуўшыся, сказаў Пётры: "Ідзі ад Мяне, шатан, бо ты для Мяне згаршэнне. Бо не разумееш тое, што Божае, але што чалавечае".

24 Тады сказаў Ісус вучням Сваім: "Калі хто хоча ісці за Мной, хай зрачэцца самога сябе і возьме крыж свой і ідзе следам за Мной.

25 Бо хто б хацеў уратаваць душу сваю, загубіць яе. А хто загубіць душу сваю за Мяне, знойдзе яе.

26 Бо што за карысць чалавеку, калі ўвесь свет здабудзе, а душы сваёй шкоду ўчыніць? Або што чалавек дасць наўзамен за душу сваю?

27 Бо Сын Чалавечы прыйдзе ў славе Айца Свайго з анёламі Сваімі, і тады аддасць кожнаму паводле спраў яго.

28 Сапраўды кажу вам, што некаторыя з тых, што стаяць тут, не пакаштуюць смерці, пакуль не ўбачаць Сына Чалавечага, Які прыходзіць у Валадарстве Сваім".