НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Переводы: (скрыть)(показать)
LXX Darby GRBP NRT IBSNT UBY NIV Jub GRBN EN_KA NGB GNT_TR Tanah Th_Ef MDR UKH Bible_UA_Kulish Комментарий Далласской БС LOP ITL Barkly NA28 GURF GR_STR SCH2000NEU New Russian Translation VANI LB CAS PodStr BibCH UKDER UK_WBTC SLR PRBT KZB NT_HEB MLD TORA TR_Stephanus GBB NT_OdBel 22_Macartur_1Cor_Ef VL_78 UBT SLAV BHS_UTF8 JNT UKR KJV-Str LXX_BS BFW_FAH DONV FIN1938 EKKL_DYAK BB_WS NTJS EEB FR-BLS UNT KJV NTOB NCB McArturNT Makarij3 BibST FIN1776 NT-CSL RST Mc Artur NT BBS ElbFld RBSOT GTNT ACV INTL ITAL NA27 AEB BARC NZUZ שRCCV TORA - SOCH LOGIC VCT LXX_Rahlfs-Hanhart DRB TanahGurf KYB DallasComment GERM1951 Dallas Jantzen-NT BRUX LXX_AB LANT JNT2 NVT
Книги: (скрыть)(показать)
. Мт. Мк. Лк. Ян. Дз. Рым. 1Кар. 2Кар. Гал. Эф. Флп. Кал. 1Тэс. 2Тэс. 1Цім. 2Цім. Тит. Флм. Гбр. Як. 1П. 2П. 1Ян. 2Ян. 3Ян. Юд. Адкр.
Главы: (скрыть)(показать)
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

НЗ белорусский яз. Пер.Станкевіч Янка

Подле сьвятога Мацьвея 15

1 Тады прышлі да Ісуса ерузалімскія фарысэі а кніжнікі, кажучы:

2 „Чаму вучанікі Твае ўзрушаюць паданьне старых? бо ня мыюць рук сваіх, як толькі ядуць хлеб“.

3 Але Ён, адказаўшы, сказаў ім: „Чаму й вы ўзрушаеце расказаньне Божае дзеля паданьня свайго?

4 Бо Бог расказаў: ‘Сьці айца а маці, а хто б абмаўляў айца альбо маці, сьмерцю хай памрэць’.

5 А вы кажаце: ‘Калі хто скажа айцу альбо маці: дар тое, што-лень ёсьць ад мяне карыснае табе,

6 Дык такім парадкам ня сьціць айца свайго альбо маці сваю’. Гэтак узрушылі вы слова Божае дзеля паданьня свайго.

7 Двудушнікі! добра праракаў праз вас Ісая:

8 ‘Люд гэты вуснамі Мяне сьціць, але сэрца іхнае далёка ад Мяне;

9 Але дарма кланяецца Імне, вучачы навукаў, расказаньняў людзкіх’“.

10 I прыгукаўшы груд, сказаў ім: „Слухайце й разумейце:

11 ня тое, што ўходзе ў рот, брудзяне людзіну; але тое, што выходзе з роту, брудзяне людзіну“.

12 Тады вучанікі Ягоныя, прыступіўшыся, сказалі Яму: „Ці ведаеш, што фарысэі, пачуўшы слова гэтае, абурыліся?“

13 Але Ён, адказуючы, сказаў: „Кажная расьліна, што Айцец Мой нябёсны не садзіў, будзе выкаранена;

14 Пакіньце іх, яны — нявісныя павадыры нявісных; а калі нявісны вядзець нявіснога, то абодва ўваляцца ў яму“.

15 Пётра ж, адказуючы, сказаў Яму: „Зьясьні нам прывавесьць гэтую“.

16 Ісус сказаў: „Нягож і вы яшчэ не разумееце?

17 Ці яшчэ не разумееце, што ўсе, што ўходзе ў рот, праходзе ў жывот і выкідаецца вон?

18 А выходзячае з роту — із сэрца выйдзе; гэта брудзяне людзіну;

19 Бо із сэрца выходзяць благія падумкі, забіўствы, чужалоствы, бязулствы, зладзействы, хвальшывыя сьветчаньні, блявузґаньні.

20 Гэта брудзяне людзіну; а есьці нямытымі рукамі ня брудзяне людзіны“.

21 I, вышаўшы стуль, Ісус здаліўся ў краіны тырскія а сыдонскія.

22 I вось, жонка Канаанянка, вышаўшы з тых месцаў, крыкнула, сказаўшы: „Зьмілуйся над імною, Спадару, сыну Давідаў! нячысьцік вельмі замеў дачку маю“.

23 Але Ён не адказаў ані слова. I вучанікі Ягоныя, прыступіўшыся, прасілі Яго: „Адпусьці яе, бо яна крычыць за намі“.

24 Ён жа, адказуючы, сказаў: „Я пасланы толькі да загінулых авец дому Ізраелявага“.

25 А яна, падышоўшы, кланялася Яму і казала: „Спадару! памажы імне“.

26 Ён жа, адказуючы, сказаў: „Ня добра ўзяць хлеб у дзяцей і кінуць шчанятам“.

27 Яна ж сказала: „Але, Спадару! нават шчаняты ядуць крошкі, што валяцца із столу гаспадароў іхных“.

28 Тады, адказуючы, Ісус сказаў ёй: „О, жонка! вялікая вера твая; няхай будзе табе подле жаданьня твайго“. I ўздароўлена дачка ейная тае ж гадзіны.

29 I, адыйшоўшы адгэнуль, Ісус пайшоў у кірунку мора Ґалілейскага, і ўзыйшоў на гару, і сеў там.

30 I прышло да Яго шмат грудоў, маючы із сабой кульгавых, абязьвечаных, нявісных, немых і шмат якіх іншых, і клалі іх да ног Ісусавых; і Ён уздараўляў іх;

31 Так што дзіваваліся груды, бачачы немых гукаючых, калекіх здаровых, кульгавых ходзячых і нявісных бачачых, і славілі Бога Ізраелявага.

32 Ісус жа, прыгукаўшы вучанікаў Сваіх, сказаў: „Жаль Імне груду, бо яны з Імною ўжо тры дні, і ня маюць чаго есьці; адпусьціць жа іх безь яды не хачу, каб не замлелі ў дарозе“.

33 I кажуць вучанікі: „Скуль нам узяць на пустыні толькі букаткаў, каб накарміць такі вялікі груд?“.

34 I сказаў ім Ісус: „Колькі маеце букаткаў?“ А яны кажуць: „Сем і колькі рыбак“.

35 I Ён расказаў грудом сесьці на зямлі.

36 I ўзяў Ён сем букаткаў а рыбу, і ўчыніў падзяку, і ламіў, і даваў вучанікам Сваім, а вучанікі — груду.

37 I елі ўсі, і пад'елі, і набралі засталых кавалкаў сем кашоў поўных;

38 А тых, што елі, было чатыры тысячы мужчынаў, апрача жанок а дзяцей.

39 I, адпусьціўшы груды, увыйшоў у струг, і прыбыў да краіны Маґдальскае.